Правілы сайта

Правілы карыстання ProZ.com

Наступныя правілы створаныя, каб пашырыць і абараніць прыемную, арыентаваную на вынікі атмасферу ProZ.com як працоўнага месца перакладчыкаў. Карыстаючыся сайтам, вы пацвярджаеце, што прымаеце гэтыя правілы і згаджаецеся выконваць іх.


Правіла сайта

1.1 Сістэма аб’яў працы на ProZ.com прызначана выключна для аб’яў аб працы, да якой могуць мець інтарэс адмыслоўцы лінгвістычнай галіны.
Не дапускаюцца аб’явы, якія не тычацца працы, або аб’явы працы, якія не прадстаўляюць інтарэс для перакладчыкаў і іншых адмыслоўцаў лінгвістычнай галіны.
1.2 Аб’явы павінны прадугледжваць аплатную працу.
Можна публікаваць аб’явы толькі аб працы, за якую выканаўцы атрымаюць аплату. Выключэнне — зарэгістраваныя некамерцыйныя арганізацыі, якія пры ўмове ўключэння адпаведнай спасылкі могуць публікаваць аб’явы аб бясплатнай працы. Забараняюцца аб’явы ў мэтах рэкламы паслуг, катэгарычна забараняецца прапанаваць / патрабаваць нейкую аплату на карысць аўтара аб’явы.
1.3 З аб’яў працы след выключаць спрэчныя звесткі.
Забараняецца ўключаць у тэкст аб’яў працы інфармацыю палітычнага характару, «для дарослых» і любую іншую, якая можа падасца зняважлівай.
1.4 Без патрэбы нельга публікаваць множныя аб’явы.
Аб’яву працы можна публікаваць толькі аднойчы. Выключэнне — выпадкі, калі множныя аб’явы непазбежныя з-за абмежаванняў сістэмы публікацыі. (У адной аб’яве дазваляецца рэклама праекта ў некалькіх моўных парах).
1.5 Раз на месяц дазваляецца публікаваць заклік да прадстаўлення рэзюмэ (аб’явы аб «патэнцыйнай» працы).
Без прапановы канкрэтнай працы дазваляецца публікаваць толькі адзін заклік за месяц да патэнцыйных выканаўцаў паслуг аб магчымым супрацоўніцтве. Падобны заклік можа ўключаць не больш за пяць аб’яў працы (памятайце, што праз Blue Board можна пазначаць патрэбную кваліфікацыю і стала збіраць заявы з прапановамі паслуг).
1.6 За захаванне канфідэнцыйнасці адказнасць нясе аўтар аб’явы.
Не ўжывайце форму для аб’явы аб працы з матэрыяламі канфідэнцыйнага характару. Шукайце выканаўцаў паслуг з патрэбнай кваліфікацыяй праз каталог і звяртайцеся да іх наўпрост.
1.7 Пры публікацыі аб’яў працы павінны выконвацца нормы заканадаўства адпаведных юрысдыкцый.
Аўтар нясе адказнасць за адпаведнасць аб’явы нормам заканадаўства сваёй юрысдыкцыі або юрысдыкцыі ProZ.com.
1.8 Нельга публікаваць аб’явы працы ад імя трэціх бакоў.
Праз сістэму аб’яў працы можна публікаваць аб’явы толькі ад свайго імя.
1.9 Трэба прадстаўляць усе кантактныя звесткі.
Трэба ўключаць кантактныя звесткі, пазначаныя як абавязковыя ў форме аб’явы працы. Персанал ProZ.com мае права выдаляць аб’явы без поўных звестак. Заўвага: можна пазначыць, што пэўныя кантактныя звесткі з аб’явы працы не трэба рабіць бачнымі шырокай публіцы, але яны ўсё адно павінны быць прадстаўленыя для ўключэння ў базу ProZ.com.
1.10 Трэба выконваць умовы аплаты.
У выпадку атрымання паведамленняў аб неатрыманні ўзгодненай аплаты працы ад працадаўцы (незалежна ад таго, ці пачаўся праект пасля кантакту праз ProZ.com або іншым шляхам), гэтаму працадаўцу будзе забаронена публікаваць аб’явы працы. Больш звестак гл. ва ўмовах спынення ўдзелу.
1.11 Пасля публікацыі аб’явы працы нельга рэдагаваць
(аднак можна дадаваць заўвагі).
1.12 Аб’явы працы не павінны ўтрымліваць староннія каментарыі ў дачыненні да ставак або аплаты.
Пры публікацыі аб’яў працы аўтары маюць права пазначаць свой бюджэт. Аднак староннія каментарыі наконт ставак не дазваляюцца.

Выкананне згаданых правілаў з’яўляецца ўмовай для працягу правоў на доступ і выкарыстанне сайта.

Забеспячэнне выканання правілаў

Персанал і мадэратары сайта могуць выконваць любое з наступных дзеянняў у мэтах забеспячэння выканання пазначаных правілаў сайта:
* звяртацца да карыстальнікаў сайта, каб прыцягнуць увагу да пэўных правілаў;
* не ўхваляць (або выдаляць/хаваць) паведамленні, якія парушаюць правілы;
* рабіць так, каб карыстальнікі, выканаўшыя пэўныя дзеянні, бачылі паведамленні, звязаныя з правіламі;
* прыпыняць, часова або пастаянна, доступ да функцый сайта, ужытых пры парушэнні правілаў;
* касаваць профіль або членства (толькі персанал)

Мадэратары і супрацоўнікі павінны дзейнічаць у адпаведнасці з правіламі і абароненыя імі такім сама чынам, як і іншыя члены.

Касаванне

У рэдкіх выпадках цяжкіх парушэнняў персанал ProZ.com можа скасаваць профіль (і членства) з неадкладным набыццём моцы. У большасці выпадкаў, аднак, на ProZ.com ужываецца практыка выдачы жоўтых / чырвоных картак, падобна таму, як гэта робіцца ў футболе, для скасаванняў.

Жоўтыя і чырвоныя карткі выдаюцца толькі персаналам сайта. Даецца спасылка на правіла паводле ягонага нумара і рэгіструецца дата карткі. Тэрміны «жоўтая картка» і «чырвоная картка» выкарыстоўваецца яўна: яны ўключаюцца ў тэму паведамлення пры адпраўцы па электроннай пошце.

Карыстальнік сайта, які атрымаў жоўтую картку, можа працягваць карыстацца сайтам (часам з некаторымі абмежаваннямі), але яму аб’яўляецца, што далейшыя парушэнні прывядуць да скасавання. Асоба, чый профіль быў скасаваны, не будзе ізноў прынята на ProZ.com.

У дачыненні да працадаўцаў дзейнічаюць Правілы скасавання.

Тлумачэнне

Каб атрымаць тлумачэнні што да любога з вышэйзгаданых правілаў або забеспячэння выканання правілаў, накіруйце запыт у службу падтрымкі.

Request help


Site Documentation


The member services and support team
Jared

Jared

Lucia

Lucia

Alejandro

Alejandro

Helen

Helen

Yana

Yana

Maria D

Maria D

Karen

Karen

Enrique Manzo

Enrique Manzo

Evelio

Evelio

Julieta

Julieta

Mariano

Mariano

Hayjor Roca

Hayjor Roca

Andrea

Andrea

Rocío Tempone

Rocío Tempone

Rocio Palacios

Rocio Palacios

Ezequiel

Ezequiel

Your current localization setting

беларуская

Select a language

All of ProZ.com
  • All of ProZ.com
  • Пошук тэрмінаў
  • Замовы
  • Форумы
  • Multiple search