Job system FAQ




  • 1 - Размяшчэнне аб’яў працы на ProZ.com

  • 1.1 - Хто можа шукаць выканаўцаў працы праз ProZ.com?

    Шукаць выканаўцаў працы праз ProZ.com можа любая кампанія або асоба. Калі ўжываецца метад публікацыі аб’явы працы, патрабуецца пазначыць пэўныя кантактныя звесткі: імя/назва, адрас электроннай пошты, нумар тэлефона, краіна і да г. п. Для «імгненных замоў» праз сістэму InstantJobs патрабуецца перадаплата з банкаўскай карткі.


  • 1.2 - Якія аб’явы можна публікаваць на ProZ.com?

    Можна публікаваць аб’явы аб працы, для выканання якой патрабуюцца паслугі прафесійных лінгвістаў і кампаній: вусны і пісьмовы пераклад, лакалізацыя і да г. п.


  • 1.3 - Ці можна ўжываць форму аб’явы працы для рэкламы маіх паслуг?

    Не. Праз гэтую форму немагчыма знайсці кліента. Вы толькі створыце нязручнасці для калег-перакладчыкаў, якія разлічваюць атрымліваць праз гэтую форму сапраўдныя прапановы працы. Вам таксама можа быць забаронена падаваць прапановы паслуг.


  • 1.4 - Якія аб’явы працы нельга публікаваць на ProZ.com?

    Просьба не публікаваць аб’явы аб працы, якая не патрабуе паслуг спецыялістаў-лінгвістаў. Акрамя таго, нельга публікаваць змесціва «для дарослых».


  • 1.5 - Якія зборы мне трэба плаціць?

    За публікацыю аб’яў працы на ProZ.com плаціць нейкіх збораў або камісій не трэба. Усё ўключана ў гадавую аплату членства выканаўцаў паслуг на ProZ.com.


  • 1.6 - Як вызначаюцца расцэнкі і тэрміны выканання працы?

    Форма аб’явы працы на ProZ.com — толькі спосаб пошуку выканаўцаў паслуг. Канкрэтныя параметры праекта (змесціва працы, аплата, тэрмін выканання і інш.) — прадмет узгаднення непасрэдна замоўцам і выканаўцам.


  • 1.7 - Дзе ўвесці звесткі аб расцэнках?

    Спачатку трэба ўвесці звесткі аб працы, як мага падрабязней. Калі сярод членаў ProZ.com знойдуцца тыя, хто адпавядае крытэрыям і гатовы ўлічваць бюджэтны дыяпазон пры прыняцці рашэння наконт падачы прапановы паслуг, у вас з’явіцца магчымасць пазначыць бюджэтны дыяпазон.


  • 1.8 - Я апублікаваў(ла) аб’яву працы, але не меў(ла) магчымасці ўвесці дыяпазон бюджэту. Чаму?

    Гэта азначае, што ніводны з прафесіяналаў, якія адпавядаюць вашым крытэрыям, не мае звычкі ўлічваюць бюджэт кліента, падаючы прапанову выканання працы. Усе прапановы паслуг, якія вы атрымаеце, будуць асноўвацца на звестках з вашай аб’явы працы.


  • 1.9 - Чаму выдаленая магчымасць адразу пазначаць расцэнкі ў аб’яве?

    Каб адлюстраваць пазіцыю аб тым, што менавіта перакладчык лепей за іншых у стане вызначыць свае расцэнкі за выкананне той або іншай працы. Каб даведацца болей гл. «Аб сайце → Змены ў аб’явах працы».


  • 1.10 - Што рабіць, калі не атрымана ніводнай прапановы паслуг у межах майго бюджэту?

    ProZ.com аб’ядноўвае найбуйнейшую ў свеце сетку прафесійных перакладчыкаў. Калі ніхто не гатовы працаваць у рамках вашага бюджэту, вы можаце альбо павялічыць бюджэт, альбо шукаць альтэрнатыўныя шляхі. Дадатковыя звесткі гл. у артыкуле (на англ. мове): «Пераклад: як вызначыць, што вам патрэбна і колькі гэта каштуе» (на англ.).


  • 1.11 - Калі я маю магчымасць пазначыць бюджэтны дыяпазон, як мне яго ацаніць?

    Калі вы не маеце досведу ў вызначэнні кошту перакладу, то гэты этап можна прамінуць. Калі вы захочаце вызначыць дыяпазон, шэраг парадаў можна знайсці ў артыкуле (на англ. мове) «Пераклад: як вызначыць, што вам патрэбна і колькі гэта каштуе». У ім ёсць спасылкі на статыстычныя даныя аб стаўках перакладчыкаў, зарэгістраваных на ProZ.com.


  • 1.12 - Ці варта пазначаць бюджэтны дыяпазон ніжэй за суму, якую я магу рэальна заплаціць?

    Гэта вам вырашаць, але пазначаючы рэальны максімум, вы зробіце аб’яву працы больш прывабнай і бачнай шырэйшаму колу прафесіяналаў.


  • 1.13 - Я прапаную перакладчыкам паслугі ў пошуку працы. Мне можна даць падобную аб’яву?

    Не. Форма аб’явы працы служыць для ўсталявання дачыненняў толькі аднаго тыпу: аўтар аб’явы прапануе атрымальніку плату за выкананне нейкай паслугі. Вэб-парталы, продаж базаў даных перакладчыкаў і да г. п., прапановы нечага іншага, за што павінны плаціць атрымальнік аб’явы, — усё гэта лічыцца незаконнай рэкламай. Ваша аб’ява будзе выдаленая, бізнэс-членства скасаванае, і вам будзе забаронена публікаваць аб’явы надалей.


  • 1.14 - За што аўтару аб’явы працы могуць скасаваць доступ да ProZ.com?

    Просьба азнаёміцца з умовамі спынення ўдзелу ProZ.com.


  • 1.15 - Я падаў аб’яву працы, але яна дагэтуль не апублікаваная.

    Калі вы — карыстальнік сайта базавага ўзроўню, вашыя аб’явы працы патрабуюць ухвалення. Звычайна гэта робіцца на працягу 12 гадзін пасля адпраўкі аб’явы. Таксама варта спраўдзіць паўнату і правільнасць пазначаных вамі кантактных даных. Калі ваша аб’ява працы не з’явілася праз 24 гадзін, накіруйце запыт у службу падтрымкі.


  • 1.16 - Як атрымліваць добрыя водгукі на апублікаваныя аб’явы? Што яшчэ трэба ўлічваць?

    Пры публікацыі аб’явы след уключыць як мага падрабязнейшае апісанне характару працы і патрабаванняў да выканаўцаў паслуг.

    Таксама вельмі важна прадставіць поўныя звесткі пра сябе (пра сваю кампанію). Добрыя выканаўцы паслуг звычайна вельмі запатрабаваныя і часта не адказваюць кліентам, наконт якіх узнікаюць пытанні. Поўныя кантактныя звесткі, а таксама, па магчымасці, і кароткая гісторыя кампаніі будуць садзейнічаць пачатку ўзаемна выгоднага супрацоўніцтва з найлепшымі прафесіяналамі.

    Пры публікацыі аб’яў трэба трымацца прынцыпу роўных магчымасцяў.

    Просьба не публікаваць аб’явы ад імя старонніх асоб.

    Памятайце, што палі, пазначаныя як абавязковыя ў форме аб’явы працы, трэба запоўніць у любым выпадку. Аб’явы з няпоўнымі кантактнымі звесткамі будуць выдаленыя персаналам ProZ.com.

    Па магчымасці след аб’ядноўваць аб’явы працы ў некалькіх моўных парах, карыстаючыся адпаведнай функцыяй у форме публікацыі аб’явы.


  • 1.17 - Як выканаўцы паслуг звяжуцца са мною?

    Вы можаце пазначыць спосаб сувязі на свой выбар (электронная пошта, тэлефон, падача прапановы праз форму на сайце і інш.). Выканаўцы паслуг павінны ўжываць пазначаны спосаб сувязі: некаторыя працадаўцы ўважаюць за дрэнную прыкмету, калі выканаўца ігнаруе пазначаны спосаб, і не будуць працаваць з падобным выканаўцам.


  • 1.18 - Як хутка мне адкажуць перакладчыкі?

    Пасля публікацыі аб’явы працы і ўхвалення яе персаналам сайта адпраўляецца апавяшчэнне прафесіяналам, чые профілі адпавядаюць патрабаванням аб’явы працы. У залежнасці ад унікальнага або агульнага характару патрабаванняў да працы водгукі ад выканаўцаў паслуг могуць прыйсці праз некалькі хвілін.

    Калі патрабуецца выкананне працы ў распаўсюджанай моўнай пары (еўрапейскія мовы, арабская, кітайская і да г. п.), пажадана быць вельмі канкрэтным, вызначаючы свае патрабаванні да галіны спецыялізацыі і да г. п. Гэта дапаможа атрымаць адпаведныя прапановы ад разумнай колькасці выканаўцаў паслуг.


  • 1.19 - Ці будуць выканаўцы паслуг спаборнічаць, падаючы прапановы паслуг?

    Не, тыя, хто звернуцца да вас, не будуць бачыць астатнія прапановы. Выканаўцам паслуг варта прапанаваць расцэнкі і тэрміны выканання, якія дазваляюць працаваць з належнай якасцю. Вам трэба самастойна вырашаць, ці з’яўляюцца расцэнкі ў прапановах паслуг занізкімі (што значыць неналежную якасць працы), або завысокімі.


  • 1.20 - Як упэўніцца ў надзейнасці канкрэтнага перакладчыка?

    Улічвайце адукацыю перакладчыка, досвед працы ў пэўнай галіне, дыпломы і сертыфікаты, членства ў прафесійных асацыяцыях, рэкамендацыі і іншае. Досвед працы па-за межамі ўласна сферы перакладу таксама можа быць важным. Абмяркоўвайце змесціва працы з перакладчыкам, каб ацаніць, як ён разумее матэрыял. Звычайнай практыкай з’яўляецца просьба кліента выканаць пераклад невялікага ўрыўку — 100 слоў або каля таго павінна хапіць — перад выбарам пэўнага перакладчыка для выканання замовы. (Некаторыя перакладчыкі дадаюць прыклады сваіх перакладаў да «партфоліё» на сваёй старонцы профілю. Акрамя таго, атрымаць уяўленне аб стылі і падыходзе перакладчыка да тэрміналогіі можна, азнаёміўшыся з ягонымі адказамі на пытанні KudoZ.) І, нарэшце, вы можаце разгледзець магчымасць супрацоўніцтва з перакладчыкамі са статусам Certified PRO на ProZ.com.


  • 1.21 - Я апублікаваў замову на пераклад і знайшоў выдатнага перакладчыка. Наступным разам мне можна будзе працаваць з ім наўпрост?

    Натуральна. Калі вы праз ProZ.com наладзіце супрацоўніцтва з перакладчыкам, надалей, магчыма, разумнай стане праца толькі з ім. Сталае супрацоўніцтва мае перавагі ў доўгатэрміновым плане. Падобны перакладчык зможа якасна выконваць працу за карацейшы час, бо будзе знаёмы з тэрміналогіяй і інфармацыяй дакладна аб вас або вашай кампаніі.


  • 1.22 - Я не маю канкрэтнай працы, а проста хачу пашырыць сваю базу перакладчыкаў.

    Вы можаце раз на месяц рабіць публікацыю максімум пяці аб’яў. Частая публікацыя заклікаў да супрацоўніцтва без канкрэтнай працы лічыцца дакучлівай многімі прафесійнымі выканаўцамі паслуг. З гэтай прычыны ваша аб’ява аб патэнцыйнай працы можа не з’явіцца на галоўнай старонцы ProZ.com.

    У запрашэннях накіраваць рэзюмэ для патэнцыйных будучых праектаў вельмі важна публікаваць поўныя звесткі аб вашай кампаніі і тыпах замоў, якія вы плануеце атрымліваць. Калі падобных звестак няма, публікацыя можа быць выдаленая.


  • 1.23 - Я не хачу публікаваць аб’яву аб сваёй замове, бо ёсць пытанні канфідэнцыйнасці. Што рабіць?

    Калі праца канфідэнцыйная, няварта выкарыстоўваць форму аб’явы працы. Лепей скарыстацца з каталога ProZ.com, каб знайсці выканаўцаў паслуг, якія адпавядаюць вашым патрабаванням. Знайшоўшы патрэбнага выканаўцу праз каталог, зможаце звярнуцца да яго непасрэдна.


  • 1.24 - Як адрэдагаваць звесткі ў аб’яве працы?

    Пакуль аб’ява працы не ўхваленая, у верхняй частцы яе старонкі будзе кнопка «рэдагаваць аб’яву», праз якую можна зрабіць неабходныя змены. Пасля ўхвалення і публікацыі аб’явы рэдагаваць яе стане немагчымым. Аднак калі неабходна нешта дадаць да аб’явы працы, можна далучыць да яе дадатак.


  • 1.25 - Як закрыць зробленую мною аб’яву працы?

    Працадаўцы самастойна закрываюць свае аб’явы працы або паасобна ў кожнай моўнай пары, або цалкам.

    1. На старонцы сваёй аб’явы націсніце кнопку «Прагляд прапаноў» або перайдзіце па спасылцы з паведамлення электроннай пошты, якое атрымалі пасля публікацыі аб’явы.
    2. Пад кожнай моўнай парай ёсць спасылка «Націснуць, каб закрыць». Калі яе націснуць, аб’ява будзе закрытая, прыём прапаноў у гэтай пары будзе спынены (пазней яе можна зноў адкрыць аналагічным спосабам).
    3. Пасля закрыцця ва ўсіх моўных парах закрыецца і аб’ява цалкам.


  • 1.26 - Што азначае «праца фінансуецца некамерцыйнай арганізацыяй»?

    Некамерцыйнай лічыцца арганізацыя, створаная ў адукацыйных або дабрачынных мэтах, удзельнікі якой не разлічваюць на атрыманне прыбытку. Некаторыя перакладчыкі гатовыя браць меншую плату з некамерцыйных арганізацый, якія яны лічаць вартымі. Аб’явы працы ад імя некамерцыйных арганізацый павінны ўтрымліваць назву арганізацыі і адкрытую спасылку на сайт арганізацыі з дадатковымі звесткамі аб ёй. У выпадку невыканання гэтых патрабаванняў аб’явы працы, пазначаныя як «некамерцыйныя», будуць выдаляцца персаналам сайта.

    Урадавыя і падобныя ўстановы не рахуюцца да гэтай катэгорыі, і замовы ад іх нельга публікаваць як «некамерцыйныя».


  • 1.27 - Якая сувязь паміж публікацыяй аб’яў працы і Blue Board?

    Аўтары аб’яў працы могуць быць даданыя да Blue Board.


  • 1.28 - Што прадстаўляе сабой гісторыя колішніх аб’яў («Колішнія аб’явы працы»)?

    На старонцы колішніх аб’яў працы паказваюцца 100 апошніх аб’яў працадаўцы (на аснове профілю працадаўцы або ягонага адраса электроннай пошты). Праглядаючы аб’яву працы, патэнцыйныя кандыдаты могуць азнаёміцца з папярэднімі аб’явамі працы гэтага працадаўцы, перайшоўшы па спасылцы «Колішнія аб’явы працы» у полі «Аб працадаўцы». Працадаўцы могуць пабачыць свае колішнія аб’явы працы, скарыстаўшыся з аналагічнай спасылкі на старонцы сваёй апублікаванай аб’явы, або перайшоўшы на старонку «Колішнія аб’явы працы».

    Паказ колішніх аб’яў працы даступны толькі членам. Прыклад:




  • 1.29 - Мне трэба змяніць імя ў размешчанай аб’яве працы. Як гэта зрабіць?

    Каб змяніць аб’яву працы, якая пакуль не ўхваленая, націсніце на «Рэдагаваць аб’яву» на яе старонцы. У рэжыме рэдагавання праверце паўнату кантактных звестак і змяніце іх у адпаведнасці з правілам публікацыі аб’яў працы № 9. Заўважце, што сапраўднае імя можна схаваць ад патэнцыйных кандыдатаў, проста пазначыўшы сваю пасаду ў кампаніі. Для гэтага ў форме размяшчэння аб’явы працы зніміце пазнаку «Паказваць публічна» побач з полем сапраўднага імя і выберыце «Я прадстаўляю кампанію». З’явіцца новае поле «Пасада кантактнай асобы».

    Абавязкова пазначце назву кампаніі ў полі «Назва кампаніі».


  • 1.30 - Калі націснуць кнопку «Прыняць прапанову», ці значыць гэта, што я аддаю замову гэтаму канкрэтнаму выканаўцу?

    Не, гэта не так. Можна выбраць столькі прапаноў паслуг, колькі палічыце патрэбным для выканання праекта. Можна выбраць усе патрэбныя прапановы паслуг за раз і захаваць змены або выбіраць прапановы і захоўваць змены па адной. Пасля выбару выканаўцаў паслуг і захавання зменаў вы пабачыце заўвагу да выбранай прапановы тыпу «Гэтая прапанова прынятая». Па прыняцці прапановы выканаўцу паслуг будзе адпраўлена апавяшчэнне. Прыняўшы прапановы, вы зможаце пры неабходнасці абмеркаваць дэталі праекта з выканаўцамі паслуг.

    Заўвага: пасля прыняцця прапаноў аб’ява працы не закрываецца. Яе можна закрыць уручную (пры жаданні), або яна закрыецца аўтаматычна з-за сканчэння тэрміну падачы прапаноў.


  • 1.31 - Дзе пабачыць атрыманыя прапановы паслуг?

    Для прагляду атрыманых прапаноў паслуг перайдзіце ў «Мае аб’явы працы» праз укладку «Праца і каталогі», знайдзіце патрэбную аб’яву працы і націсніце «Прагляд прапаноў» у правай частцы. Адкрыецца спіс усіх прапаноў.



  • Main - Top


  • 2 - Пошук працы праз ProZ.com


    Шукаеце новых кліентаў?


    Члены ProZ.com знаходзяць іх рэгулярна.



  • 2.1 - Як замовы перадаюцца на выкананне?

    На ProZ.com замовы перадаюцца на выкананне праз тры шляхі:

    1) Аб’явы працы / прапановы паслуг.

    2) Непасрэдны кантакт працадаўцы з перакладчыкам.

    3) InstantJobs («імгненныя замовы»): працадаўца размяшчае тэкст да перакладу, а перакладчыкам, адабраным загадзя, аўтаматычна адсылаюцца прапановы ўзяць працу на выкананне.



    Спосаб пошуку выканаўцаў (1) — адзіны, які бачны публічна, астатнія — прыватныя шляхі размеркавання замоў. На спосаб (2) прыпадае каля паловы ўсіх замоў.


  • 2.2 - Хто можа атрымліваць працу?

    Кожны зарэгістраваны карыстальнік ProZ.com можа атрымліваць працу. Аднак працадаўцы могуць абмяжоўваць рассылку аб’яў працы пэўным колам патэнцыйных выканаўцаў, адпаведных вызначаным крытэрыям. Дадатковыя звесткі аб аб’явах працы з абмежаванняў гл. у наступным раздзеле пытанняў і адказаў.


  • 2.3 - Як атрымаць працу праз ProZ.com?

    У асноўным працу на ProZ.com знаходзяць праз непасрэдны пошук у каталогу. Найважнейшыя чыннікі поспеху пры гэтым наступныя:

    a) Добры профіль.

    b) Членства на сайце, таму што члены маюць лепшыя пазіцыі ў каталогу ў параўнанні з нячленамі.

    c) Балы KudoZ узроўню PRO ў сваіх моўных парах і галінах спецыялізацыі, паводле якіх атрымліваюць прыярытэт у выніках пошуку ў першай групе (члены) і другой групе (нячлены).

    d) Спецыялізацыя. Пазначце на першых пазіцыях сваю галоўную моўную пару і асноўную галіну спецыялізацыі, зарабляйце балы KudoZ у гэтым спалучэнні моўнай пары і галіны, каб прадэманстраваць гэтую спецыялізацыю ў кожнай частцы профілю.

    Больш звестак аб каталогу ProZ.com ёсць у гэтым раздзеле пытанняў і адказаў.


  • 2.4 - Чаму ў аб’явах працы больш не паказваюць звесткі аб аплаце?

    У сістэму аб’яў працы былі ўнесеныя пэўныя змены, якія адлюстроўваюць пазіцыю аб тым, што менавіта перакладчык лепей за іншых у стане вызначыць свае расцэнкі за выкананне той або іншай працы. Цяпер звесткі аб бюджэце і расцэнках бачныя толькі карыстальнікам, якія ўвайшлі ў сістэму і адпавядаюць патрабаванням аб’явы працы. Вы можаце выбраць, бачыць ці не звесткі аб бюджэце і расцэнках для аб’яў працы, крытэрыям якіх вы адпавядаеце. Каб даведацца болей гл. «Аб сайце» → «Змены ў аб’явах працы».


  • 2.5 - Я дасведчаны перакладчык, але толькі нядаўна пачаў самастойную кар’еру. Як мне вызначыць стаўку за выкананне пэўнай працы?

    Рэкамендацыі на гэтую тэму можна прачытаць у артыкуле «Як перакладчыку вызначыць свае стаўкі і аплату працы» (на англ. мове).


  • 2.6 - Я пазначыў, што хачу бачыць звесткі аб бюджэце кліента, каб вырашаць, падаваць прапанову выканання працы або не. Цяпер я часам бачу такія звесткі. Ці павінны я падаваць прапановы ў межах бюджэту кліента?

    Не. Бюджэтны дыяпазон, які пазначае кліент, служыць толькі для таго, каб вы змаглі вырашыць, падаваць прапанову ці не. Падаючы прапанову, незалежна ад пазначанага бюджэтнага дыяпазону, не след прасіць суму ніжэй за тую, якая вам патрэбна для выканання працы на належным узроўні.


  • 2.7 - Ці з’яўляюцца бюджэтныя дыяпазоны, якія пазначаюць кліенты, надзейным паказчыкам бягучых ставак на рынку?

    Не. Бюджэты пэўных кліентаў ніжэйшыя за рыначныя стаўкі.


  • 2.8 - Што рабіць калі кліент адказвае на маю прапанову паслуг, прапануючы мне аплату ніжэй за вызначаныя мной стаўкі?

    Адхіляйце падобныя прапановы. Толькі вы ведаеце, колькі вам след прасіць за рэгулярную працу на належным узроўні. У рэшце рэшт вы адказныя перад калегамі і кліентамі за тое, каб не дэмпінгаваць.


  • 2.9 - Ці заўсёды праца дастаецца перакладчыкам, якія прапануюць найніжэйшыя стаўкі?

    Не. Дасведчаныя кліенты ведаюць, што якасная праца немагчымая, калі стаўкі ніжэйшыя за пэўны ўзровень. Таму поспех у пошуку новых кліентаў на ProZ.com маюць пераважна перакладчыкі са стаўкамі ў нармальным для прафесіяналаў дыяпазоне.


  • 2.10 - Я ўсё гэта ў прынцыпе разумею, але не ўпэўнены, што змагу гэта рабіць самастойна.

    І не толькі вы! Усталёўвайце кантакты з іншымі членамі ProZ.com на сайце або на сходках. Вы абавязкова атрымаеце падтрымку і парады.


  • 2.11 - Як падаць прапанову паслуг?

    Не на кожную аб’яву працы працы можна адправіць прапанову паслуг. Шэраг працадаўцаў выбіраюць непасрэдны кантакт праз электронную пошту, адрас электроннай пошты ў такім выпадку бачны ў раздзеле «Кантактныя звесткі», а кнопкі «Падаць прапанову» няма.



    Аднак калі нейкая канкрэтная аб’ява працы, у якой вы зацікаўленыя, прадугледжвае працэс падачы прапаноў паслуг, каб пачаць яго, трэба націснуць кнопку «Падаць прапанову» у верхняй або ніжняй частцы аб’явы працы, што потым дазволіць увесці расцэнкі. Апынуўшыся на старонцы адпраўкі прапановы паслуг, вы зможаце пазначыць сваю стаўку, па якой гатовыя працаваць, даць дадатковыя звесткі, далучыць рэзюмэ. Калі патрабуюцца парады наконт таго, што пісаць у прапанове паслуг працадаўцу, прачытайце наступны артыкул.

    Калі вы падасце прапанову паслуг працадаўцу, ён зможа выбраць у дачыненні да яе адзін з наступных варыянтаў: «Не адказваць», «Не, дзякуй», «Прыняць».



    Для прагляду колішніх прапаноў паслуг, перайдзіце ў «Мае прапановы паслуг» у меню «Праца і каталогі» на галоўнай старонцы.



    З 2020 года нячленам можна падаваць прапановы паслуг на аб’явы працы з аплатай са свайго кашалька. Кошт падачы прапановы — 1 дол. ЗША. У 2016 годзе было аб’яўлена, што неўзабаве нячлены сайта могуць страціць магчымасць падаваць прапановы паслуг за плату. Іншымі словамі, калі ў аб’яве працы ў якасці спосабу сувязі пазначаная падача прапановы паслуг праз сайт, гэта будзе сэрвісам толькі для членаў. Пакуль што гэтае змяненне не рэалізаванае.


  • 2.12 - Ці можна адрэдагаваць прапанову на аб’яву працы пасля яе адпраўкі?

    Не. Прапановы на аб’явы працы нельга рэдагаваць пасля адпраўкі. Аднак можна дадаць зацемку да прапановы з дадатковымі важнымі звесткамі.


  • 2.13 - Дзе пабачыць інфармацыю аб маіх колішніх прапановах паслуг?

    Для прагляду сваіх колішніх прапаноў паслуг перайдзіце ў «Мае прапановы паслуг» праз укладку «Праца і каталогі». Праглядаць свае колішнія прапановы паслуг могуць толькі члены ProZ.com. Гэтыя звесткі недаступныя іншым карыстальнікам сайта або працадаўцам.


  • 2.14 - Як можна кіраваць элементамі формы прапановы паслуг?

    Па спасылцы «рэдагаваць персанальныя даныя» можна кіраваць элементамі, якія будуць уключаныя ў форму прапановы паслуг: імя/назва, адрас, нумар тэлефона/факса і да г. п.


  • 2.15 - Ці можна адклікаць адпраўленую прапанову на класічную аб’яву працы?

    Так. Для выдалення прапановы на «класічную» аб’яву працы трэба перайсці на старонку «Мае прапановы» і націснуць «Выдаліць» побач з прапановай, якую трэба адклікаць.


  • 2.16 - Якія камісіі бярэ ProZ.com у сувязі з працай?

    Праца праз непасрэдны кантакт: пошук выканаўцаў бясплатны. Таксама бясплатнай з’яўляецца падтрымка профілю ў мэтах пошуку замоў праз непасрэдны кантакт.

    Аб’явы працы: публікацыя аб’яў бясплатная. Члены ProZ.com могуць бясплатна адказваць на аб’явы аб’явы і накіроўваць неабмежаваную колькасць прапаноў паслуг.

    У сістэме «імгненных замоў» Instant Jobs ProZ.com бярэ камісію ад агульнай сумы замовы. Сума, якая пазначаецца ў «імгненных замовах», — гэта тое, што атрымае выканаўца паслуг; камісія ўжо аднятая.


  • 2.17 - Што такое «патэнцыйная» праца?

    «Патэнцыйная» — гэта праца, у аб’яве пра якую не пазначаны дакладны аб’ём або іншыя звесткі. У прыватнасці да гэтага тыпу адносяцца заклікі да падачы біяграфій/рэзюмэ і іншыя падобныя запрашэнні да ўсталявання дзелавых дачыненняў.


  • 2.18 - Хто вызначае ўмовы аплаты і здачы працы?

    Усе ўмовы выканання працы — прадмет перамоў паміж кліентамі і выканаўцамі паслуг. Персанал ProZ.com не грае нейкай ролі ў вызначэнні ўмоў і не спраўджвае іхняе выкананне.


  • 2.19 - Ці спраўджвае ProZ.com звесткі ў апублікаваных аб’явах працы і апісанні заданняў, параўноўваючы іх са звесткамі з сайтаў аўтараў, звесткамі ў Інтэрнэце або з іншых крыніц?

    Базавыя звесткі (такія як кантактныя даныя) правяраюцца персаналам у мэтах кантролю выканання правілаў сайта. ProZ.com не робіць падрабязнай праверкі апісання на сайтах працадаўцаў і да г.п. Кожны перакладчык, зацікаўлены ў працы з пэўным працадаўцам, мусіць самастойна ацаніць звесткі аб патэнцыйным кліенце, наколькі гэта магчыма, і пасля гэтага прымаць рашэнне аб пачатку супрацоўніцтва.


  • 2.20 - Ці правярае ProZ.com аб’явы працы, каб выключыць махлярства?

    Сістэма размяшчэння аб’яў працы зроблена так, каб працадаўцы змаглі прадстаўляць свае прапановы працы супольнасці ProZ.com. Шукаць выканаўцаў праз ProZ.com могуць і кампаніі, і фізічныя асобы. Пры гэтым аб’явы працы ад карыстальнікаў сайта базавага ўзроўню (тых, якія не ўвайшлі ў сістэму, або нячленаў) праходзяць праверку персаналам сайта перад публікацыяй.

    У многіх выпадках звестак з аб’явы працы дастаткова, каб выявіць махлярства або выпадкі, калі аўтару аб’явы забаронена карыстацца ProZ.com, і аб’ява проста выдаляецца. У іншых выпадках апублікаваных звестак недастаткова для выяўлення махлярства, і аб’яву працы ўхваляюць, пасля чаго перакладчыку варта зрабіць захады ў кіраванні рызыкамі.

    Кіраванне рызыкамі павінна ўключаць шэраг працэдур, у тым ліку, паміж іншага, станоўчую ідэнтыфікацыю кліента (кантактныя звесткі можна спраўдзіць і яны спраўджаныя) і праверку праз рэсурсы, прыдатныя для кіравання рызыкамі, кшталту Blue Board.

    Калі вы хочаце даведацца больш аб кіраванні рызыкамі, запрашаем на бясплатны вэб-семінар, які арганізуецца супрацоўнікамі сайта, на тэму «Кіраванне рызыкамі для вольных перакладчыкаў».

    Члены ProZ.com могуць таксама падпісацца на абвесткі для перакладчыкаў аб магчымым махлярстве.


  • 2.21 - Як я магу атрымліваць аплату ад працадаўцаў?

    Перш за ўсё, калі працадаўца і перакладчык праз ProZ.com наладзяць кантакт, усе дэталі супрацоўніцтва будуць узгадняцца непасрэдна паміж двума бакамі, а ProZ.com не будзе прымаць у гэтым ніякага ўдзелу. Такім чынам спосаб і ўмовы аплаты вам трэба ўзгадніць з вашым партнёрам.

    Існуюць некалькі папулярных спосабаў аплаты. Сярод іх — банкаўскія пераказы, чэкі. PayPal і Moneybookers — Інтэрнэт-сэрвісы грашовых пераказаў. Ёсць таксама Western Union. Кожны спосаб мае свае перавагі і недахопы, адны лепей пасуюць для невялікіх сум, іншыя — для буйных праектаў. Важна і ваша месцазнаходжанне.

    Варта пашукаць гэтую тэму ў форумах ProZ.com, яна там часта абмяркоўваецца. Раім пачаць з форума «Money matters (Грашовыя пытанні)».


  • 2.22 - Ёсць пытанне наконт канкрэтнай аб’явы працы. Да каго звяртацца?

    Да аўтара канкрэтнай аб’явы працы след звяртацца наўпрост. ProZ.com не мае больш звестак аб працы, чым пазначыў аўтар аб’явы. Слушнасць кантактных звестак — адказнасць аўтара аб’явы. ProZ.com не можа адказваць на паведамленні аб няслушных спасылках або нястачы належных кантактных звестак у аб’явах працы. Мы маем толькі тыя звесткі, якія падаюць аўтары.


  • 2.23 - Ці трэба плаціць за падачу прапановы паслуг?

    Як аб’яўлена раней (гл. тут), неўзабаве нячлены сайта страцяць магчымасць за плату падаваць прапановы паслуг на аб’явы працы на ProZ.com. Каб мець неабмежаваныя магчымасці падачы прапаноў паслуг, станьце членам сайта.


  • 2.24 - У выпадку калі я не атрымаю працу, падаўшы прапанову паслуг, ці паведамяць мне пра гэта? І калі?

    Працадаўца разгледзіць усе атрыманыя прапановы паслуг. Для гэтага можа спатрэбіцца некалькі дзён у залежнасці ад тэрміну выканання праекта. Працадаўцу будзе прапанавана адправіць усім, хто падаў прапановы, шаблонны адказ «Пакуль рашэнне не прынята», «Не, дзякуй» або «Прынята». Заўважце, што працадаўцу рабіць гэта не абавязкова, і калі ён не захоча, вы не атрымаеце апавяшчэння аб тым, выбралі вас або не.


  • 2.25 - Дзе пабачыць інфармацыю аб колішніх аб’явах працы ад працадаўцы?

    Члены ProZ.com могуць праглядаць усе аб’явы працы ад таго або іншага працадаўцы. Для гэтага трэба выбраць пункт «Колішнія аб’явы працы» у ніжняй частцы поля «Аўтар аб’явы:» на старонцы аб’явы або «Дадатковыя звесткі» у ніжняй частцы раздзела «Колішнія аб’явы працы» у запісу Blue Board працадаўцы.


  • 2.26 - Мяне зацікавіла аб’ява працы. Як звяртацца да кліента: праз форму прапановы паслуг або пісаць наўпрост?

    Выконвайце ўказанні кліента. Калі ўказанняў няма, карыстайцеся формай для адпраўкі прапановы паслуг.



    Не след звяртацца да кліента наўпрост або тэлефанаваць яму, калі ён гэтага не просіць. З-за такіх дзеянняў можа скласціся дрэннае ўражанне аб вас, аб супольнасці ProZ.com. Вынік у большасці выпадкаў: вы не атрымаеце працу. Калі персанал ProZ.com атрымае скаргу наконт непасрэднага зварота перакладчыка да кліента насуперак указанням, профіль карыстальніка можа быць абмежаваны або выдалены.


  • 2.27 - Дзе ў прапанове паслуг можна ўставіць узор перакладу тэксту?

    Памятайце, што ў працадаўцы ёсць 2 варыянты, калі да класічнай аб’явы працы далучаецца ўзор тэксту:


    • патрабаваць, каб пераклад узору тэксту быў далучаны да прапановы паслуг;
    • не патрабаваць перакладу ўзору тэксту, прадставіўшы яго проста ў якасці даведачнага матэрыялу.

        Калі працадаўца запатрабаваў перакласці ўзор тэксту і далучыць пераклад да прапановы паслуг, вы пабачыце ў форме прапановы паслуг поле «Узор перакладу», дзе яго можна ўвесці. Аднак калі пераклад узору тэксту не патрабуецца, поле «Узор перакладу» будзе адсутнічаць, а пераклад можна будзе ўключыць у тэкст прапановы паслуг.


      • 2.28 - Я адпавядаю крытэрыям для падачы прапановы, пазначаным на старонцы аб’явы працы, але не бачу кнопку «Падаць прапанову». Чаму?

        Калі ў верхняй частцы аб’явы працы паведамляецца, што вы адпавядаеце крытэрыям для падачы прапановы, але няма кнопкі «Падаць прапанову», спярша праверце, ці не скончыўся тэрмін падачы прапаноў і ці не закрытая гэтая аб’ява (пра гэта сведчыць паведамленне «Аб’ява закрытая» на самым версе старонкі:

        ).

        Калі аб’ява ўсё яшчэ адкрытая, праверце «Спосаб сувязі»: магчыма, да працадаўцы трэба звяртацца наўпрост. У такім выпадку будзе наяўны адрас электроннай пошты або Інтэрнэт-адрас (а кнопкі «Падаць прапанову» не будзе):



        Калі аб’ява адкрытая, але ўсё адно няма варыянтаў падачы прапановы, адпраўце запыт у службу падтрымкі. Гэта робіцца праз спасылку «Звярнуцца да персаналу сайта наконт праблемаў з гэтай аб’явай» у ніжняй частцы старонцы аб’явы працы. Затым група службы падтрымкі зможа разабрацца з праблемай.


      • 2.29 - У аб’яве працы родная мова не адпавядае моўнай пары. Што рабіць?

        Перш за ўсё, заўважце, што родная мова, якая патрабуецца для працы, не абавязкова з’яўляецца адной з моў праекта. Часта гэта — родная мова працадаўцы. Многія працадаўцы проста аддаюць перавагу сваёй роднай мове ў бізнэс-дачыненнях.

        Пры гэтым можна накіраваць запыт у службу падтрымкі, каб персанал спраўдзіў гэта з працадаўцам дзеля выпраўлення магчымай памылкі пры выбары роднай мовы і рэдагавання роднай мовы ў аб’яве, калі працадаўца пацвердзіць, што яна няслушная.


      • 2.30 - Чаму мне не дазваляецца рабіць прапановы паслуг на пэўныя аб’явы працы?

        У аўтараў аб’яў ёсць права абмежаваць прыём прапаноў на аснове пэўных крытэрыяў з профіляў карыстальнікаў. Падобныя крытэрыі — гэта агульная галіна досведу, галіна спецыялізацыі, сертыфікаты, дыпломы, праграмнае забеспячэнне, месцазнаходжанне, родная мова. Вы не будзе атрымліваць апавяшчэнні аб аб’явах працы, на якія вам нельга падаваць прапановы. Аўтары аб’яў таксама могуць абумоўліваць прыём прапаноў ад перакладчыкаў на аснове стана іхняга членства на ProZ.com. Аднак у падобных выпадках апавяшчэнні будуць прыходзіць.

        Каб дакладна зразумець, чаму вам не дазволілі падаць прапанову на выкананне пэўнай замовы, звярніце ўвагу на інфармацыйны блок у верхняй частцы старонкі аб’явы:



        У ім можна ўдакладніць патрабаванні працадаўцы, якім вы, паводле вашага профілю, не адпавядаеце. Таксама там будзе магчымасць перайсці ў свой профіль і адрэдагаваць звесткі пры неабходнасці.


      • 2.31 - Чаму некаторыя аб’явы працы — «толькі для членаў»?

        У працадаўцаў ёсць магчымасць з уласнага меркавання абмяжоўваць кола атрымальнікаў аб’яў працы пэўнымі крытэрыямі, у тым ліку ўзроўнем членства (іншыя крытэрыі — краіна, праграмнае забеспячэнне і да г. п.).



        Некаторыя кліенты прымаюць прапановы толькі ад платных членаў. Іншыя адкрываюць аб’явы нячленам па пэўным часе.



        Як і ў іншых раздзелах сайта, час у аб’явах працы, уключна з перыядам, па якім аб’ява бачная толькі членам, пазначаецца паводле стандартнага грынвіцкага часу.


      • 2.32 - Што значыць наступнае паведамленне: «Увага! Аб’ява апублікаваная больш за 30 дзён таму»?

        Памятайце, што немагчыма накіроўваць прапановы паслуг на аб’явы працы, старэйшыя за 30 дзён. Калі ў аб’яве, старэйшай за 30 дзён, у якасці спосабу сувязі пазначаны «Непасрэдны зварот» (эл. пошта), то кантактныя даныя будуць схаваныя.

        Калі вы не бачыце кантактныя даныя, хаця аб’ява працы апублікаваная менш за 30 дзён таму і вы адпавядаеце крытэрыям працадаўцы, просьба накіраваць запыт у службу падтрымкі, пазначыўшы URL-адрас канкрэтнай аб’явы. Абавязкова спраўдзіце спярша, ці не пазначыў працадаўца ў раздзеле «Спосаб сувязі», што ён прымае прапановы паслуг праз ProZ.com (кнопка «Падаць прапанову»).


      • 2.33 - Я атрымаў замову, але працадаўца так і не звярнуўся да мяне…

        ProZ.com не ўдзельнічае непасрэдна ў размеркаванні і выкананні замоў.

        Атрыманне паведамлення электронная пошты ад працадаўцы азначае, што ваша прапанова прынятая і працадаўца хацеў бы аддаць праект вам.


      • 2.34 - Я не атрымаў аплату за выкананую працу. Што рабіць?

        ProZ.com не ўдзельнічае ў нейкай юрыдычнай або прафесійнай якасці ў транзакцыях або кантрактах паміж выканаўцамі паслуг і працадаўцамі. Гэты сайт — толькі пляцоўка.

        Аднак у выпадку няплаты за 1) замову, якая была выкананая, 2) своечасова зданая, і 3) не мела нараканняў наконт якасці, ёсць магчымасць паведаміць пра гэта і пакінуць свой водгук з ІПС у базе Blue Board.

        Да працадаўцаў ужываюцца ўмовы спынення ўдзелу.

        Заўвага: у выпадку паведамлення пра неплацеж вам можа спатрэбіцца прадставіць доказы яго адпаведнасці правілам Blue Board.


      • 2.35 - Чаму ProZ.com не вызначае мінімальную стаўку аплаты перакладу?

        Час ад часу персанал сайта атрымлівае звароты наконт усталявання нейкага тэхнічнага механізму прымусовага вызначэння мінімальных ставак. Хаця на ProZ.com усталяваныя пэўныя механізмы, якія могуць садзейнічаць стабілізацыі ставак (гл. пытанні і адказы аб стаўках), няма намеру ўсталяваць механізм мінімальных ставак у найбліжэйшай будучыні, бо мы мяркуем, што кожны член мае права самастойна вызначаць свае мінімальныя стаўкі. У нас ёсць калькулятар ставак, які можа дапамагчы карыстальнікам сайта ў адпаведных рашэннях, а таксама дадатковыя фільтры, якія, фактычна, дазваляюць карыстальніку вызначыць свае мінімальныя стаўкі. Гэта адпавядае філасофіі сайта наконт неўмяшання ў бізнэс членаў.



        Калі вас усё гэта не пераканала, падумайце таксама вось над чым:

        (1) Нават калі б увядзенне мінімальных ставак было канцэптуальна магчымым і мэтазгодным, у нас цяпер няма сродкаў прымусовага выканання.

        (2) Пытанне законнасці ўсталявання мінімальных ставак застаецца адкрытым: мы так і не атрымалі адэкватнай кансультацыі на гэты конт (юрысты могуць прапанаваць свае каментарыі: http://www.proz.com/support).

        (3) Спробы ўсталяваць мінімальныя стаўкі на іншых сайтах не мелі плёну.



        У інтарэсах як перакладчыкаў, так і сайта ProZ.com падтрымліваць стаўкі згодна з патрабаваннямі нашай няпростай прафесіі. Таму персанал ProZ.com вітае камунікацыі і супрацоўніцтва перакладчыкаў у юрыдычных пытаннях. Але мы перакананыя, што выканаўцы паслуг могуць (і павінны!) мець кантроль над стаўкамі.


      • 2.36 - Што прадстаўляюць сабой аўтаматычныя рэкамендацыі?

        Аўтаматычныя рэкамендацыі паказваюцца працадаўцу пасля публікацыі аб’явы працы. Сістэма ProZ.com аўтаматычна адбірае пяць членаў ProZ.com, якія найлепей адпавядаюць крытэрыям канкрэтнай працы. Працадаўца бачыць спіс гэтых перакладчыкаў са спасылкамі для наўпроставага звароту да іх. Так працадаўцы зберагаюць час і высілкі, а члены ProZ.com маюць больш увагі да сябе і атрымліваюць больш працы.

        Прыклад аўтаматычных рэкамендацый:




      • 2.37 - Ці прапануе ProZ.com тэкставую рэкламу паслуг вольных перакладчыкаў (падобна Google)?

        Тэкставую рэкламу можна купіць на старонцы каталогаў. Каб атрымаць адпаведную інфармацыю, перайдзіце па спасылцы «Мой ProZ.com» → «Мая тэкставая рэклама» → «Інфармацыя».



        Многія з тых, хто раней купіў тэкставую рэкламу, потым працягнулі карыстацца ёю. Выглядае так, што гэта дае вынікі. Цэны пачынаюцца ад 20 долл. ЗША. Варта паспрабаваць!


      • 2.38 - Апублікаваная аб’ява працы з бюджэтам ніжэй за заканадаўча вызначаны мінімум аплаты працы ў некаторых краінах. Ці можна яе выдаліць?

        Калі парушэнне яўнае (напрыклад, 2 адзінкі за гадзіну, а мінімальны заробак — 4 адзінкі за гадзіну), накіруйце запыт у службу падтрымкі, і персанал разгледзіць пытанне выдалення (аднак аб’яву працы нельга выдаліць проста на аснове ўяўленняў аб стаўках). Калі ёсць падазрэнні аб парушэнні гэтых правілаў, просьба паведаміць праз сістэму падтрымкі (для гэтага ў ніжняй частцы кожнай аб’явы ёсць спасылкі).

        Правілы наконт мінімальных заробкаў могуць дзейнічаць у дачыненні да штатных перакладчыкаў, калі канцэпцыя заробку несумненна з’яўляецца сапраўднай. Хаця ў большасці выпадкаў правілы не дзейнічаюць у дачыненні да пазаштатных супрацоўнікаў, функцыя рэалізаваная, каб пакрываць юрыдычныя аспекты аплаты працы прафесійных перакладчыкаў.

        Супрацоўнікі ProZ.com разумеюць, што правілы можна ўжыць у даволі абмежаваным шэрагу выпадкаў, але гэта — яшчэ адзін спосаб умацавання паважлівага стаўлення да даходаў прафесійных перакладчыкаў.

        Гэтыя правілы не прызначаныя, каб ужывацца як нейкі эталон або мера таго, якую плату след прасіць вольнаму перакладчыку за выкананне пэўнай працы, — зусім не для гэтага.

        У вікі-даведніку ProZ.com пачаты артыкул «Мінімальныя заробкі ў розных краінах» (на англ.), у якім пералічаныя дзейныя заканадаўчыя акты розных краін наконт мінімальных заробкаў. Раім перакладчыкам азнаёміцца з гэтай інфармацыяй і дапоўніць, калі трэба.


      • 2.39 - Ці можна адрэдагаваць прапанову паслуг на аб’яву працы пасля яе адпраўкі?

        Не. Прапановы на аб’явы працы нельга рэдагаваць, а ў выпадку выдалення нельга адпраўляць паўторна. Але ў выпадку памылкі ў пачатковай прапанове або пры неабходнасці дадаць важныя звесткі можна дапоўніць прапанову праз старонку «Мае прапановы паслуг». Там, выбраўшы канкрэтную прапанову, трэба ўвесці новыя звесткі ў даступнае для ўводу поле ў ніжняй частцы старонкі прапановы.


      • 2.40 - Як даведацца пра рэальныя дзейсныя стаўкі?

        У артыкуле «Як перакладчыку вызначыць свае стаўкі і аплату працы» (на англ. мове) ёсць спасылкі на даныя аб стаўках, сабраныя на сайце ProZ.com, ад прафесійных асацыяцый і да г. п. Таксама ёсць рэкамендацыі наконт таго, як вылічыць расцэнкі, патрэбныя вам, каб забяспечыць свае фінансавыя патрэбы і мэты.


      • 2.41 - Калі я магу накіроўваць прапановы паслуг з якімі заўгодна стаўкамі, чаму я павінны глядзець на бюджэт кліента?

        Вы і не павінны. Шмат хто хоча атрымаць уяўленне аб бюджэце кліента, каб не марнаваць час на накіраванне прапановы паслуг, калі імавернасць атрымаць працу нізкая з-за ставак, высокіх для кліента.


      • 2.42 - Апублікаваная аб’ява працы з варыянтам мовы, які, як мне падаецца, не існуе. Гэта дазваляецца?

        У адпаведнасці з пунктам 6 прынцыпаў дзейнасці ProZ.com, аўтары аб’яў працы самі вызначаюць, як ім прэзентаваць супольнасці свае патрэбы. Тут не месца для акадэмічных разважанняў наконт існавання таго або іншага варыянта мовы, гэта проста канал, праз які працадаўца перадае свой запыт на выкананне перакладу. Інфармацыя ў гэтым полі не выкарыстоўваецца для фільтрацыі перакладчыкаў, так што ніхто не будзе выключаны з працы.



      • Main - Top


      • 3 - Цэнтр перакладаў

      • 3.1 - Што такое цэнтр перакладаў?

        Цэнтр перакладаў («на платформе ProZ.com») — гэта сродак, які дазваляе кампаніям эфектыўна накіроўваць замовы перакладчыкам, сачыць за хадой выканання праектаў, трымаць камунікацыі і звесткі аб аплаце праектаў у адным зручным месцы.


      • 3.2 - Ці з’яўляецца цэнтр перакладаў сістэмай кіравання перакладамі (TMS, translation management system)?

        Не, ён прасцейшы і лягчэйшы ў карыстанні за большасць сістэм TMS. У асноўным гэта сістэма для апавяшчэння/запрашэння, сачэння за выкананнем праектаў і адпаведнай сувязі, а таксама кіравання рахункамі.


      • 3.3 - Навошта кампаніям карыстацца цэнтрам перакладаў?

        Каб арганізацыя і кіраванне праектамі былі больш дасканалымі і простымі. Ён служыць заменай электроннай пошце.


      • 3.4 - Ці можна змяніць свой лагатып?

        Так.


      • 3.5 - Колькі каштуе карыстанне цэнтрам перакладаў?

        Гэтая паслуга ўключаная ў кошт бізнэс-членства на ProZ.com.


      • 3.6 - Што наконт канфідэнцыйнасці і абароны даных?

        ProZ.com мае сертыфікат TRUSTe аб адпаведнасці сусветным стандартам апрацоўкі прыватных даных, у тым ліку стандартам ЗША, ЕС і інш. Дадатковыя звесткі гл. у палітыцы канфідэнцыйнасці ProZ.com.


      • 3.7 - А што калі маёй кампаніі патрабуецца дадатковая абарона?

        Накіруйце запыт!


      • 3.8 - Якія перакладычыкі будуць працаваць над маімі праектамі?

        Перакладчыкі, якіх вы запрашаеце.


      • 3.9 - Ці можна скарыстацца з платформы для пошуку супрацоўнікаў?

        Пакуль не. Але гэтая функцыя запатрабаваная, і мы плануем яе дадаць неўзабаве.


      • 3.10 - Ці могуць перакладчыкі ўваходзіць у сістэму з данымі карыстальніка ProZ.com?

        Так, і яны могуць таксама пераносіць звесткі са сваіх профіляў у ваш асобнік платформы. У выніку спрашчаецца захаванне і актуалізацыя даных кожнага вашага перакладчыка.


      • 3.11 - Ці можна мець на сваёй платформе перакладчыкаў-нячленаў ProZ.com?

        Так.


      • 3.12 - Ці можна праз платформу кіраваць сваімі пагадненнямі з перакладчыкамі?

        Так. У профілі можна захоўваць адміністрацыйныя нататкі і дадаваць да іх файлы. У гэтых нататках, напрыклад, можна захаваць дамову з перакладчыкам, падпісанае пагадненне аб канфідэнцыйнасці, запісы аб выключных прыкладах добрага або дрэннага стаўлення да працы.


      • 3.13 - Я аб’ядноўваю сваіх перакладчыкаў у каманды для працы над аднолькавымі тэматыкамі. Так можна рабіць?

        Так. Можна аб’ядноўваць перакладчыкаў са свайго кола ў якую заўгодна колькасць камандаў. Пры стварэнні замовы на выкананне працы з некалькіх заданняў (розныя мовы перакладу) у яе можна ўключаць асобна для кожнага задання:

        * усіх прыдатных перакладчыкаў (напрыклад, усіх перакладчыкаў у адпаведнай моўнай пары);
        * усіх членаў каманды;
        * толькі прыдатных членаў каманды (уваходзяць у каманду, працуюць у адпаведнай моўнай пары).


      • 3.14 - Як перакладчыкі атрымліваюць заданні?

        І калі праца размяркоўваецца паміж усім колам перакладчыкаў, і калі паміж членамі каманды, ёсць два спосабы прызначэння заданняў:

        * ручное размеркаванне: менеджар праекта ўручную рэдагуе заданне, прызначаючы яго аднаму з прыдатных перакладчыкаў;
        * аўтаматычнае размеркаванне: прыдатныя перакладчыкі атрымліваюць апавяшчэнні з запрашэннем прыняць заданні. Пасля прыняцця ўсіх заданняў рассылка апавяшчэнняў спыняецца, заданне блакуецца, каб над адным файлам не сталі працаваць два перакладчыкі. Можна выдаляць перакладчыкаў з чаргі, дадаваць прыдатных перакладчыкаў у чаргу або накіроўваць наўпроставыя паведамленні перакладчыкам.


      • 3.15 - Ці можна даць кліентам доступ да майго цэнтра перакладаў на платформе ProZ.com?

        Так. Вы самі вырашаеце, даваць кліентам доступ або не…


      • 3.16 - Ці можна раздзяліць вялікі файл на часткі, каб аддаць на пераклад розным перакладчыкам?

        Вялікі файл можна размясціць як арыгінал у замове працы, затым раздзяліць яго на меншыя часткі, вызначыўшы кожную частку як асобную задачу, якую можна прызначыць асобнаму перакладчыку. У выпадку шматмоўных замоў пры раздзяленні зыходнага файла ў адным заданні адбудзецца такое самае раздзяленне ва ўсіх заданнях у замове. Перавага падобнай аперацыі ў тым, што перакладчыкі і кіраўнік праекта будуць карыстацца адной працоўнай старонкай, праз якую змогуць абменьвацца тэкстам і файламі ў паведамленнях, напрыклад, для каардынацыі ў тэрміналогіі. Пасля завяршэння перакладу можна будзе сабраць часткі (па-за сайтам), каб затым стварыць новае заданне і прызначыць рэдактара для праверкі якасці.


      • 3.17 - Як кіраваць даведачнымі файламі?

        Даведачныя файлы можна запампаваць пры стварэнні замовы, і яны будуць паказвацца ва ўсіх адпаведных заданнях і на старонках заданняў. Магчыма таксама размяшчаць даведачныя файлы канкрэтна для кожнага задання шматмоўнай замовы. Можна таксама запампоўваць файлы кліента, якія змяшчаюць даведачную інфармацыю, для ўсіх заданняў, размешчаных ад імя гэтага кліента.


      • 3.18 - Ці можна звязаць свае (і кліенцкія) шыфры працы з замовай працы?

        Новая замова працы мае ўнутраны шыфр, які адлюстроўваецца ў канцы URL-адраса, але ёсць два іншых важных шыфры замовы:
        * унутраны шыфр замовы, які можа быць аўтаматычна праіндэксаваны і адфарматаваны ў гнуткае спалучэнне месяца, года і лікавага поля;
        * кліенцкі шыфр замовы, у якім шыфр, прызначаны замове кліентам, можа быць уведзены ўручную.
        Абодва шыфры можна ўжываць як крытэрый пошуку замоў і аб’яў працы. Усе заданні ў адной замове працы будуць мець аднолькавыя шыфры замовы.



      • Main - Top


      • 4 - ProZ.com Connect!


        Finding candidates in Connect:



        You may also be interested in:

      • Video: Finding candidates in Connect: updates

      • Video: Post a job quickly in Connect

      • Video: Connect: Why and how to close the communication loop with candidates
      • 4.1 - У чым перавагі платформы ProZ.com Connect! перад стандартнай сістэмай публікацыі аб’яў працы і пошукам праз агульнадаступны каталог?

        • Скарачэнне часу на пошук перакладчыкаў да 50%. Новы майстар вызначэння патрабаванняў і новы сродак пошуку на платформе Connect! дазваляюць на высокім узроўні фільтраваць адпаведных перакладчыкаў і хутчэй іх знаходзіць.

        • Хутчэйшы водгук ад перакладчыкаў. Дзякуючы ўжыванню платформы Connect! для працы ўзроўню «прэміум» вашы аб’явы атрымаюць лепшыя пазіцыі і большую ўвагу ад патэнцыйных перакладчыкаў.

        • Кіраванне кандыдатамі. Фільтрацыя адказаў, сувязь з кандыдатамі праз зручны цэнтр паведамленняў, простая арганізацыя адабраных перакладчыкаў праз Інтэрнэт. Плюс — ацэнка і простае адсочванне найлепшых перакладчыкаў.

        • Вышэйшая гнуткасць і кантроль. Магчымасць бачыць перад публікацыяй, хто атрымае вашу аб’яву. Ваш уліковы запіс для пошуку і кіравання кандыдатамі даступны толькі вашай кампаніі, ваша дзейнасць па пошуку кандыдатаў застаецца прыватнай, яе не бачаць канкурэнты ці кліенты.

        • Шырэйшы ахоп. У шэрагу моўных пар платформа Connect! забяспечвае кантакт з шырэйшым колам перакладчыкаў, чым можна мець праз агульнадаступны каталог.


      • 4.2 - У чым розніца паміж ProZ.com Connect! і бізнэс-членствам?

        Платформа ProZ.com Connect! — гэта інструмент для пошуку і кіравання выканаўцамі лінгвістычных паслуг.

        Бізнэс-членства вылучае вас у супольнасці як кампанію, якая падтрымлівае ProZ.com, і дазваляе рэкламаваць сябе ў адмысловым карпаратыўным каталогу. Базавыя функцыі платформы ProZ.com Connect! уваходзяць у пакет бізнэс-членства. Дадатковыя звесткі.


      • 4.3 - Як і чаму была створаная платформа ProZ.com Connect!?

        Стварэнне, бэта-тэставанне і пілотная эксплуатацыя платформы ProZ.com Connect! адбываліся на працягу 10 месяцаў у супрацоўніцтве з 25 адабранымі кліентамі. Сярод іх былі шэсць з дваццаці найбуйнейшых кампаній сусветнай лінгвістычнай галіны і шэраг глабальных кампаній, якія набываюць паслугі перакладу, у тым ліку са спіса 100 найбуйнейшых у свеце. У праграме адбору таксама ўдзельнічалі многія сярэднія кампаніі, нават адна, у якой толькі двое супрацоўнікаў.

        Мы прызналі, што традыцыйны спосаб пошуку перакладчыкаў (прагляд мноства рэзюмэ, стварэнне зводкі кандыдатаў у выглядзе табліц, ліставанне праз электронную пошту) патрабуе зашмат часу, каб знайсці кваліфікаваных кандыдатаў для патрэб кампаніі, асабліва ў выпадку тэрміновай працы. Такім чынам, многія гульцы лінгвістычнай галіны ў цесным супрацоўніцтве з ProZ.com стварылі платформу, якая вырашае гэтыя даўнія (і дарагія) праблемы.


      • 4.4 - У чым розніца паміж аб’явамі тыпу Connect! і «класічнай» сістэмай публікацыі аб’яў працы?

        Аб’явы тыпу Connect! публікуюцца на платформе ProZ.com Connect! Яны дазваляюць працадаўцам больш дакладна вызначаць свае патрабаванні і адрасаваць аб’явы пажаданым патэнцыйным выканаўцам. Аб’явы тыпу Connect! бачаць толькі тыя, чые профілі на ProZ.com адпавядаюць крытэрыям, вызначаным працадаўцам.

        «Класічнай» называецца першапачатковая сістэма аб’яў працы на ProZ.com. «Класічныя» аб’явы працы бачныя больш ці менш усім карыстальнікам сайта.


      • 4.5 - Што такое праца «прэміум»?

        Праца можа лічыцца «прэміум», калі прапануецца стаўка не ніжэй за сярэдні ўзровень на рынку для гэтай моўнай пары і перакладчык атрымае прынамсі 100 еўра.


      • 4.6 - Хто вырашае, ці пазначаць замову як «прэміум»?

        Пакуль што кліенты платформы Connect! самастойна вызначаюць, ці варта пазначаць працу як «прэміум» у адпаведнасці з паданым вышэй вызначэннем.

        Трэба памятаць, што неабгрунтаванае вызначэнне працы як «прэміум» можа дрэнна адбіцца на рэпутацыі кампаніі, калі патэнцыйныя кандыдаты так не мяркуюць. Таму ў інтарэсах працадаўцы дбайна вызначаць, якім замовам даваць пазнаку «прэміум».

        Калі на вашае меркаванне апублікаваная аб’ява працы «прэміум» не адпавядае ўмовам, пазначаным вышэй, адпраўце запыт у службу падтрымкі са спасылкай на канкрэтную аб’яву.


      • 4.7 - Ці можна скапіяваць ранейшую аб’яву працы і на яе аснове стварыць новую?

        Так, можна зрабіць копію колішняй аб’явы працы тыпу Connect!. Для гэтага адкрыйце новую аб’яву тыпу Connect! і націснеце «Copy details from a previous job» («Скапіяваць звесткі з колішняй аб’явы») у верхнім левым куце. Пасля выбару аб’явы для капіявання даных адкрыецца старонка рэдагавання патрабаванняў.


      • 4.8 - Сістэма не дае мне доступ да платформы Connect! Чаму?

        Калі ваш профіль звязаны з кампаніяй, якая ў запісу Blue Board на ProZ.com мае нізкі паказчык ІПС (меней за 2,5 за апошнія 12 месяцы) або на якую паданая (і пакуль не ўрэгуляваная) скарга наконт няплаты, доступ да платформы Connect! можа быць прыпынены. Праверце поле «Affiliations» («Дачыненні») у сваім профілі або непасрэдна ў запісу Blue Board, з якім звязаны ваш профіль.

        Калі ваш профіль не звязаны з запісамі Blue Board, можна накіраваць запыт у службу падтрымкі.


      • 4.9 - Адпраўка/атрыманне файлаў

      • 9.1 - Як адпраўляць файлы іншым карыстальнікам сайта?

        Для адпраўкі файлаў любому карыстальніку ProZ.com трэба націснуць «Адправіць файл (бэта)…» у верхняй частцы старонкі профілю атрымальніка. На экране павінна з’явіцца акно, праз якое трэба будзе выбраць файл са спісу апошніх запампаваных або запампаваць новы файл. Можна таксама пазначыць тып файла (працоўны файл, памяць перакладаў, гласарый, даведачныя звесткі, кантракт, рахунак, рэзюмэ і інш.). Акрамя таго, да адпраўленага файла можна дадаць каментарый.

        Памятайце, што функцыя «Адправіць файл» прызначана для адпраўкі файлаў, звязаных з працай. Ужываць яе для іншых мэтаў забаронена.


      • 9.2 - Ці можна адправіць некалькі файлаў некалькім карыстальнікам сайта за раз?

        Не. Хаця некалькім карыстальнікам можна адправіць колькі заўгодна файлаў, але не за раз.

        Каб адправіць некалькі файлаў некалькім карыстальнікам, трэба зайсці на старонку профілю кожнага з іх і скарыстацца з функцыі «Адправіць файл» (гл. апісанне ў п. 4.7.1) для кожнага файла паасобку.


      • 9.3 - Якія тыпы файлаў можна прымаць/адпраўляць?

        Можна адпраўляць файлы ў фарматах .doc, .pdf, .ttx, .rtf, .txt, .odt, .docx, .odg, .xls, .csv, .tmw, .zip, .iix, .mdf, .mtf, .ods, .xml, .itd, .log, .wps з арыгіналамі для перакладу, даведачнымі матэрыяламі, кантрактамі, памяццю перакладаў, гласарыямі, рахункамі, рэзюмэ і іншымі дакументамі, звязанымі з працай.


      • 9.4 - Які ліміт памеру файлаў на адпраўку/атрыманне?

        Можна запампоўваць файлы да 5 Мб.


      • 9.5 - Ці прыйдуць мне апавяшчэнні аб атрыманых файлах?

        Так. На ваш адрас электроннай пошты будзе адпраўлена апавяшчэнне аб файле, адпраўленым праз функцыю «Адправіць файл» у вашым профілі.


      • 9.6 - Дзе можна пабачыць атрыманыя і адпраўленыя файлы?

        Для прагляду спісу адпраўленых і атрыманых файлаў перайдзіце ў «Мае файлы» на ўкладцы «Мой ProZ.com».


      • 9.7 - Ці можна таксама запампоўваць файлы ў раздзел «Мае файлы»?

        Так. Каб запампаваць файлы ў раздзел «Мае файлы», націсніце «Запампаваць файл» у левым верхнім куце старонкі «Мае файлы».

        Максімальны памер асобнага файла — 5 Мб.


      • 9.8 - Файлы якіх тыпаў можна запампоўваць у раздзел «Мае файлы»?

        Можна запампоўваць файлы ў наступных фарматах: .doc, .pdf, .ttx, .rtf, .txt, .odt, .docx, .odg, .xls, .csv, .tmw, .zip, .iix, .mdf, .mtf, .ods, .xml, .itd, .log, .wps.

        Заўважце, што файлы памяці перакладаў і гласарыяў можна запампоўваць у раздзел «Памяць перакладаў і тэрміны» у «Маіх файлах». Максімальны памер файлаў памяці перакладаў і гласарыяў — 10 Мб (20 Мб для карпаратыўных членаў).


      • 9.9 - Ці можна захоўваць файлы ў раздзел «Мае файлы» доўгі час?

        Так, абмежаванняў няма. Вы самі вызначаеце час у залежнасці ад ужывання прасторы.


      • 9.10 - Ці можна іншым мець доступ у раздзел «Мае файлы»?

        Калі вы запампуеце файлы ў якасці прадстаўніка кампаніі, іншыя карыстальнікі з гэтай кампаніі змогуць бачыць запампаваныя файлы.

        Аднак доступ да памяці перакладу і гласарыяў будзеце мець толькі вы.


      • 9.11 - Ці ёсць ліміт прасторы ў сховішчы для маіх файлаў?

        Так. Ліміт памеру файла для запампавання — 60 Мб для прафесійных членаў і 100 Мб для карпаратыўных членаў.


      • 9.12 - Як выдаляць файлы?

        Каб выдаліць файл, націсніце на назву файла, а затым на «Выдаліць гэты файл».


      • 9.13 - Як спампаваць атрыманыя файлы?

        Каб спампаваць файл, проста націсніце на аранжавы значок побач з назвай файла.


      • 9.14 - Як пераканацца, што можна бяспечна спампаваць файл?

        Атрыманы файл можна праверыць на вірус, націснуўшы на ягоную назву, затым на «Прааналізаваць файл». Калі файл не мае вірусаў, з’явіцца паведамленне «ОК». Аднак у выпадку пашкоджання файла ў верхняй частцы інфармацыйнай старонкі з’явіцца паведамленне аб памылцы.


      • 9.15 - Ці прыйдуць мне апавяшчэнні аб тым, што адрасаты атрымалі мае файлы?

        Вы атрымаеце апавяшчэнне, калі адрасат спампаваў дасланыя вамі файлы, але не калі ён іх атрымаў.


      • 9.16 - Ці можна пазначыць мову і тэматыку маіх файлаў памяці перакладу і гласарыяў?

        Так. Так, можна пазначыць мову і тэматыку маіх файлаў памяці перакладу і гласарыяў, націснуўшы [Рэдагаваць] побач з патрэбным файлам у раздзеле «Памяць перакладаў і тэрміны».



      • Main - Top



      • 5 - Аб’явы працы з папярэднім адборам

        Каб зразумець, што такое аб’явы працы з папярэднім адборам на ProZ.com, гл. ролік тут.

      • 5.1 - Што такое аб’явы працы з папярэднім адборам?

        Апрацоўка невялікай замовы можа патрабаваць значнага часу. З выканаўцамі паслуг трэба звязацца па тэлефоне або электроннай пошце, каб даведацца, хто можа ўзяць замову, перадаць файлы, накіраваць замову — і ўсё гэта зрабіць да пачатку ўласна працы. І працадаўца, і выканаўца марнуюць пры гэтым час.

        Аб’явы працы з папярэднім адборам прызначаны, каб вырашыць гэтую праблему шляхам скарачэння часу на апрацоўку і паскарэння такім чынам выканання. Запампуйце файлы, выберыце выканаўцу, з якім хочаце працаваць, прызначце працу аднаму з папярэдне адабраных выканаўцаў — і зроблена!


      • 5.2 - Як апрацоўваюцца аб’явы працы з папярэднім адборам?

        Аб’явы працы з папярэднім адборам перакладчыкаў — сродак аптымізацыі і паскарэння размеркавання працы паміж кваліфікаванымі выканаўцамі паслуг.

        1. Працадаўца запампоўвае файл замовы на сайт і выбірае прафесійных выканаўцаў паслуг, якія аўтаматычна атрымліваюць апавяшчэнні, па некалькі чалавек адначасова.

        2. Першы ж даступны выканаўца прымае заданне, і аўтаматычна генеруецца замова на выкананне працы.

        3. Выканаўца выконвае заданне, здае файл і выстаўляе рахунак.


      • 5.3 - Чым адрозніваюцца аб’явы для папярэдне адабраных перакладчыкаў ад іншых аб’яў працы на ProZ.com?

        Аб’явы працы для папярэдне адабраных перакладчыкаў маюць наступныя асаблівасці:

      • працадаўцы могуць працаваць са сталымі выканаўцамі паслуг, адабранымі загадзя;

      • Загадзя прадстаўляюцца ў поўным аб’ёме працоўныя матэрыялы і ўмовы;

      • Першы выканаўца, які прымае замову, можа адразу ж пачаць яе выконваць;

      • Запрашэнні адпраўляюцца праз пэўныя інтэрвалы выканаўцам з упарадкаванага спісу (а не ўсім адразу).


      • 5.4 - У чым перавагі для працадаўцаў ад аб’яў працы з папярэднім адборам?

        Калі вы шукаеце выканаўцаў, сістэма аб’яў працы з папярэднім адборам на ProZ.com мае наступныя перавагі:

      • эфектыўнае кіраванне працэсамі выканання замоў дзякуючы скарачэнню часу для пачатку працы;

      • хутчэйшая і зручнейшая праца з адабранымі рэсурсамі;

      • магчымасць аўтаматычнага вызначэння кваліфікацыі новых выканаўцаў паслуг, калі нестае існых рэсурсаў.


      • 5.5 - У чым перавагі для выканаўцаў паслуг ад аб’яў працы з папярэднім адборам?

        Для выканаўцаў паслуг аб’явы працы з папярэднім адборам маюць наступныя перавагі:

      • Не трэба адпраўляць прапановы паслуг, бо вы ўжо прайшлі адбор. Калі бераце замову — проста прыміце яе.

      • Адразу даступныя ўсе працоўныя матэрыялы і звесткі аб працы, патрэбныя для рашэння аб прыняцці замовы.

      • Паскараецца супрацоўніцтва паміж вамі і сталымі кліентамі.


      • 5.6 - Хто можа публікаваць аб’явы працы з папярэднім адборам?

        Публікаваць аб’явы працы з папярэднім адборам могуць поўныя і карпаратыўныя члены ProZ.com з сярэднім паказчыкам ІПС у Blue Board не ніжэй за 3 пры ўмове адсутнасці неўрэгуляваных скаргаў наконт неплацяжоў.


      • 5.7 - Дзе публікуюцца аб’явы працы з папярэднім адборам?

        Для публікацыі падобнай аб’явы працы перайдзіце на ўкладку «Аб’явы працы» у верхняй частцы і націсніце «Апублікаваць аб’яву». Больш звестак гл. у наступным роліку.


      • 5.8 - Хто можа падаваць прапановы на аб’явы працы з папярэднім адборам?

        На запрашэнне да працы з папярэднім адборам можа адказаць кожны карыстальнік (як бясплатны, так і платны). Адказваць на прапановы працы з папярэднім адборам могуць толькі тыя, каго запрасіў працадаўца.



      • Main - Top


      • 6 - Прыватныя аб’явы працы

      • 6.1 - Што такое прыватныя аб’явы працы?

        Прыватныя аб’явы працы падобныя на іншыя аб’явы працы на ProZ.com, але іх бачаць толькі прыдатныя выканаўцы з адпаведнага абмежаванага спіса. Іншыя не бачаць нейкіх звестак, якія маглі б ідэнтыфікаваць аб’яву (хаця можа публікавацца абагульненая інфармацыя, напрыклад аб моўных парах або тэматыцы, у мэтах пазначэння агульнай актыўнасці і трэндаў на рынку).


      • 6.2 - У чым сэнс прыватных аб’яў працы?

        У пэўных сітуацыях працадаўцы хацелі б апублікаваць аб’яву працы на ProZ.com, але маюць нейкія асцярогі і не хочуць паказваць сваю актыўнасць шырокай публіцы (напрыклад, кліентам або канкурэнтам). Прыватныя аб’явы працы — гэта магчымасць для працадаўцаў накіроўваць падобныя замовы прыдатным выканаўцам паслуг на ProZ.com. Хаця гэта можа азначаць меншую колькасць аб’яў працы, бачных канкрэтнаму карыстальніку, мэтай з’яўляецца павелічэнне агульнай колькасці аб’яў працы, якія могуць публікавацца на ProZ.com, і ўдасканаленне крытэрыяў доступу да аб’яў працы для кожнага выканаўцы паслуг.


      • 6.3 - Як адбіраюцца выканаўцы для прыватных аб’яў працы?

        Працадаўца можа яўна вызначыць крытэрыі адбору выканаўцаў. Сістэма таксама можа спрабаваць аўтаматычна вызначыць прыдатных выканаўцаў, калі працадаўца гэта дазволіць. Для гэтага сістэма шукае выканаўцаў у адпаведных моўных парах і галінах досведу, з адпаведнай роднай мовай і да г. п. з улікам вызначаных выканаўцам параметраў апавяшчэнняў аб аб’явах працы. Таксама ўлічваюцца ранейшыя дачыненні працадаўцы і выканаўцы, у тым ліку іх водгукі адзін аб адным.


      • 6.4 - Што зрабіць, каб мяне ўважалі прыдатным перакладчыкам для прыватных аб’яў працы?

        Цалкам запоўніце свой профіль, каб сістэма пошуку магла знайсці вас у адпаведнасці з крытэрыямі, вызначанымі працадаўцам (запоўнены профіль таксама неабходны, каб патэнцыйныя кліенты маглі знайсці вас у каталогу ProZ.com, у выніку пошуку праз Інтэрнэт і г. д.).


      • 6.5 - Чаму я не маю доступу да канкрэтнай прыватнай аб’явы працы? Я мяркую, што адпавядаю вызначаным крытэрыям.

        Працадаўцы, якія публікуюць аб’явы працы, кантралююць спіс прыдатных выканаўцаў паслуг паводле многіх крытэрыяў. Яны могуць накіроўваць свае аб’явы працы выканаўцам з абмежаванага спісу незалежна ад звестак у іх профілях.


      • 6.6 - Ці патрабуюць ухвалення прыватныя аб’явы працы?

        Так. Прыватныя аб’явы працы правяраюцца персаналам ProZ.com у адпаведнасці з b>правіламі публікацыі аб’яў працы. Прыватныя аб’явы працы не адрозніваюцца ад іншых класічных аб’яў працы акрамя таго, што доступ да іх атрымліваюць толькі адабраныя выканаўцы паслуг.


      • 6.7 - Што такое прыватныя аб’явы працы з сацыяльных сетак?

        Прыватныя аб’явы працы ствараюцца паўаўтаматычна на падставе прапаноў працы ў сацыяльных сетках, каб забяспечыць гэтым прапановам шырэйшае кола прыдатных патэнцыйных выканаўцаў паслуг у дадатак да таго, што могуць даць сацыяльныя сеткі.

        Пакуль што ў форме аб’яў працы на сайце публікуюцца прапановы працы з групы перакладчыкаў ProZ.com у Facebook. Прыватныя аб’явы з сацыяльных сетак, як і прыватныя аб’явы працы на ProZ.com, бачаць толькі прыдатныя выканаўцы з адпаведнага абмежаванага спіса (адабраныя на аснове такіх звестак як моўныя пары, родная мова, галіна досведу і да г. п.).



      • Main - Top


      • 7 - Пераклады «пад ключ» — выканаўца паслуг

      • 7.1 - Што такое пераклады «пад ключ»?

        Пераклады «пад ключ» — гэта сэрвіс ProZ.com, які дазваляе кліентам і перакладчыкам рабіць невялікія пераклады з кароткім тэрмінам выканання з мінімальнымі накладнымі выдаткамі. Кліенту дастаткова проста адправіць тэкст і аплату, каб затым атрымаць пераклад. Перакладчык бярэцца за працу (калі зацікаўлены) і перакладае тэкст.

        Няма патрэбы накіроўваць прапанову паслуг, бо кваліфікацыя вызначаецца загадзя. Расцэнкі фіксаваныя, і таму няма патрэбы ў перамовах. Кліенты плацяць загадзя, і аплата гарантуецца ProZ.com. Замову можна цалкам разгледзець перад тым, як яе прыняць, а аплата робіцца неўзабаве пасля выканання. Ад перакладчыка патрабуецца толькі зрабіць уласна пераклад.


      • 7.2 - Як я атрымаю аплату?

        Аплата пойдзе на ваш кашалёк ProZ.com на працягу 15 дзён пасля паспяховай здачы працы. Валюта — толькі долары ЗША. Дадатковыя звесткі гл. у пагадненні з выканаўцам паслуг.


      • 7.3 - Ці бярэ ProZ.com нейкія камісіі за атрыманне плацяжоў на кашалёк?

        ProZ.com не спаганяе камісію пры зняцці грошай з кашалька, але вы самастойна плаціце ўсе камісіі трэціх бакоў за апрацоўку транзакцый. Больш звестак гл. на старонцы кашалька.


      • 7.4 - Як апрацоўваюцца рахункі?

        Цяпер сістэма не збірае і не выстаўляе рахункі ад перакладчыкаў кліентам. Калі вашы падаткавыя органы маюць асаблівыя патрабаванні да рахункаў, магчыма, сістэма перакладаў «пад ключ» пакуль для вас непрыдатная. Калі вам для ўліку патрэбны рахунак, можна стварыць яго ў сістэме як элемент-запаўняльнік для транзакцыі. У выпадку пацвярджэння попыту на падобны сэрвіс функцыі выстаўлення і апрацоўкі рахункаў будуць даданыя да сістэмы.


      • 7.5 - Як плоцяцца падаткі?

        Вы несяце адказнасць за ўсе падаткі, звязаныя з вашым плацяжом. Лічыцца, што ў суму аплаты за заданне ўключаныя ўсе належныя падаткі.

        Цяпер сістэма не рахуе і не збірае падаткі. Калі падаткавыя органы патрабуюць ад вас збіраць або плаціць падаткі з падобных транзакцый, вы павінны ўрэгуляваць падобныя пытанні па-за сістэмай перакладаў «пад ключ». Калі вы не ўпэўнены, якія падаткавыя абавязацельствы ўзнікаюць пры карыстанні гэтым сэрвісам, то ім няварта карыстацца.


      • 7.6 - Як вызначаюцца стаўкі?

        Цяпер, калі сістэма на стадыі «бэта», вызначэнне ставак максімальна спрошчанае і будзе ўдасканальвацца надалей. Цяпер сістэма прапануе кліенту аплаціць пераклад па фіксаванай стаўцы за слова і камісію ProZ.com таксама па стаўцы за слова. Падобная фіксаваная стаўка прапануецца адабраным выканаўцам, якія могуць прыняць або адхіліць замову.

        У выпадку пацвярджэння попыту на сэрвіс перакладаў «пад ключ» будзе распрацаваная больш гнуткая мадэль фармавання ставак на аснове атрыманых з практыкі даных і мадэляў ужывання.


      • 7.7 - Што будзе, калі кліент незадаволены якасцю майго перакладу?

        Вы будзеце мець магчымасць выправіць хібы перакладу. Калі кліент застанецца незадаволеным выпраўленнямі або застануцца іншыя спрэчныя моманты, рашэнне па гэтым пытанні будзе прымаць персанал ProZ.com. Падобнае рашэнне можа ўключаць поўнае або частковае змяншэнне аплаты вашых паслуг. Дадатковыя звесткі гл. у пагадненні з выканаўцам паслуг.


      • 7.8 - Што рабіць, калі я не магу здаць пераклад своечасова?

        Як мага раней паведаміце персаналу ProZ.com пра тое, што пэўныя акалічнасці не дазваляюць выканаць вызначаны крайні тэрмін. У выпадку несвоечасовай здачы перакладу вы не маеце права на аплату, а заданне могуць аддаць іншаму выканаўцу паслуг. Вас таксама могуць выключыць з размеркавання заданняў у будучым. Дадатковыя звесткі гл. у пагадненні з выканаўцам паслуг.


      • 7.9 - Як выбіраецца перакладчык для перакладаў «пад ключ»? Паводле якіх крытэрыяў вызначаецца прыдатнасць?

        Пры размяшчэнні замовы на пераклад «пад ключ» сістэма вызначае прыдатных выканаўцаў паводле шэрагу крытэрыяў і рассылае запрашэнні некалькім выканаўцам за раз па парадку, пакуль нехта не возьме заданне. Прыдатнасць і прыярытэт вызначаюцца паводле шэрагу крытэрыяў, такіх як наступныя (спіс неўпарадкаваны):

        * статус Certified PRO;
        * родная мова;
        * значнасць моўнай пары;
        * звесткі аб досведзе ў пэўнай галіне;
        * даступнасць і часавы пояс;
        * досвед ранейшага выканання перакладаў «пад ключ»;
        * ранейшыя водгукі ад гэтага кліента;
        * адпаведныя балы KudoZ;
        * і іншае.

        Заўважце, што статус Certified PRO і членства ProZ.com не з’яўляюцца абавязковымі для адбору, але ўлічваюцца пры вызначэнні парадку, у якім прыдатным выканаўцам адсылаюцца прапановы.

        У будучым, магчыма, кліенты атрымаюць большы ўзровень уплыву на крытэрыі адбору.



      • Main - Top


      • 8 - Пераклады «пад ключ» — кліент

      • 8.1 - Што такое пераклады «пад ключ»? Якія перавагі ад іх маюць кліенты?

        Пераклады «пад ключ» — гэта сэрвіс ProZ.com, які дазваляе знізіць накладныя выдаткі для невялікіх перакладаў з кароткім тэрмінам выканання. Дастаткова проста адправіць тэкст і аплату, каб затым атрымаць пераклад. Сістэма аўтаматычна накіроўвае замову прыдатным перакладчыкам, вяртае вам выкананую працу і выконвае плацеж выканаўцу паслуг.


      • 8.2 - Для якіх тыпаў працы прызначаная гэтая сістэма?

        Сістэма перакладаў «пад ключ» прызначаная для хуткага перакладу адносна кароткіх тэкстаў. Бюро перакладаў могуць быць не надта зацікаўленымі ў падобных замовах, бо накладныя выдаткі іх выканання могуць перавышаць каштоўнасць кліента. Платформа перакладаў «пад ключ» — гэта спроба скараціць падобныя выдаткі.

        Цяпер можна перакладаць толькі нефарматаваны тэкст. Тэксты ў іншых фарматах можна скапіяваць у сістэму, але фарматаванне згубіцца. Надалей можа быць даданая падтрымка іншых фарматаў файлаў.


      • 8.3 - Як я атрымаю выкананы пераклад?

        Праз электронную пошту вы атрымаеце апавяшчэнне аб выкананні перакладу і спасылку на старонку кіравання замовамі, з якой можна будзе атрымаць перакладзены тэкст.


      • 8.4 - ProZ.com — гэта бюро перакладаў?

        Не. ProZ.com — гэта платформа, на якой кліенты, перакладчыкі і бюро перакладаў знаходзяць адно аднаго для выканання працы. Дзейнасць у якасці агента для кліентаў — па-за межамі місіі ProZ.com. І бюро перакладаў, і канечныя кліенты разглядаюцца як патэнцыйныя карыстальнікі сістэмы перакладаў «пад ключ».


      • 8.5 - Я замовіў пераклад і знайшоў выдатнага перакладчыка. Наступным разам мне можна будзе працаваць з ім наўпрост?

        Натуральна. Калі вы праз ProZ.com усталюеце супрацоўніцтва з перакладчыкам, надалей, магчыма, разумнай стане наўпроставая праца менавіта з ім. Сталае супрацоўніцтва мае перавагі ў доўгатэрміновым плане. Падобны перакладчык зможа якасна выконваць працу за карацейшы час, бо будзе знаёмы з тэрміналогіяй і інфармацыяй дакладна аб вас або вашай кампаніі.


      • 8.6 - Якія зборы і камісіі спаганяюцца?

        Прапанова паслуг, атрыманая ў адказ на вашу замову, будзе ўтрымліваць аплату паслуг перакладчыка і камісію за транзакцыю праз платформу ProZ.com. Пэўныя плацежныя сістэмы могуць спаганяць дадатковыя камісіі за транзакцыі — гэта будзе пазначана перад выкананнем аплаты.


      • 8.7 - Як робяцца плацяжы?

        Пры замове перакладу вы загадзя пераводзіце ўсю суму аплаты на эскроў-рахунак. Праз 15 дзён пасля здачы перакладу грошы пераводзяцца выканаўцу.


      • 8.8 - У якой валюце аплачваюцца замовы «пад ключ»?

        Цяпер замовы «пад ключ» аплачваюцца толькі ў доларах ЗША.


      • 8.9 - Як вырашаюцца пытанні падаткаў?

        Цяпер сістэма не рахуе і не збірае падаткі. Калі падаткавыя органы патрабуюць ад вас збіраць або плаціць падаткі з падобных транзакцый, вы павінны ўрэгуляваць падобныя пытанні па-за сістэмай перакладаў «пад ключ». Калі вы не ўпэўнены, якія падаткавыя абавязацельствы ўзнікаюць пры карыстанні гэтым сэрвісам, то ім няварта карыстацца.


      • 8.10 - Ці выконваецца рэдактура перакладу другім выканаўцам перад здачай?

        Цяпер працу выконвае толькі адзін перакладчык. У далейшым можа быць рэалізаваная дадатковая магчымасць рэдактуры яшчэ адным выканаўцам паслуг за дадатковую плату.


      • 8.11 - Што рабіць, калі мяне не задаволіў выкананы пераклад?

        Накіруйце пісьмовую скаргу на ProZ.com не пазней за 7 дзён ад атрымання перакладу. Сродкі на эскроў-рахунку будуць замарожаныя, пачнецца працэдура ўрэгулявання спрэчкі. У выпадку рашэння на вашу карысць вам або вернуць грошы, або зробяць новы пераклад без дадатковай аплаты.


      • 8.12 - У спісе моўных пар для замоў перакладаў «пад ключ» няма патрэбнай мне. Што рабіць?

        Калі ў спісе моўных пар для перакладаў «пад ключ» няма моўнай пары, неабходнай для вашага праекта, накіруйце запыт у службу падтрымкі, пазначыўшы ў ім гэтую моўную пару. Персанал сайта разгледзіць магчымасць дадання яе ў спіс.



      • Main - Top


      • 9 - Cloud jobs

      • 9.1 - What is cloud jobs?

        ProZ.com cloud jobs is a service that enables simple client-translator matching though quick-turnaround translation jobs. The client uploads the text and selects project requirements, the system gets the project routed to qualified professionals who use the cloud interface to review the project, accept it (if interested) and deliver their translation.

        In cloud jobs, there is no quoting or negotiation, the project is assigned to the first qualified translator who accepts to take it. Clients pay in advance and translators are paid shortly after completion.


      • 9.2 - How is the translator selected for a cloud job?

        When a cloud job order is placed, email invitations are sent every 5’ to suitable providers based on required language pairs, fields and rates. Other criteria may include current availability and time zone, membership level, Certified PRO status, native language, and previous cloud job activity. The project is assigned to the first translator who accepts the job on the order page.


      • 9.3 - What is the technology used for ProZ.com cloud jobs?

        ProZ.com cloud jobs are ordered and delivered using cloud managing tool Textra, a ProZ.com partner.



      • Main - Top


      • 10 - Cloud jobs - service provider

      • 10.1 - How will I get paid for a delivered cloud job?

        Payment will be made to your ProZ.com wallet within 15 days after successful delivery and in USD currency only.


      • 10.2 - Is there any fee for receiving payment for a delivered cloud job?

        ProZ.com does not charge a fee for processing wallet withdrawals, but you are responsible for paying any third-party transaction fees. See the wallet page for more details.


      • 10.3 - How are invoicing and taxes handled?

        At this time, the system does not collect or issue invoices from translator to client, nor does it calculate or collect any taxes (you are responsible for any taxes that may be due on your payment). However, if you need an invoice for accounting purposes, you might consider creating an invoice in your system as a placeholder for the transaction.

        If your tax authority has specific invoicing and tax requirements, you may not be able to use the cloud jobs in its current state.

        If there proves to be a demand for this service, invoicing capabilities will be added to the system.


      • 10.4 - How are cloud job rates determined?

        Currently, the system suggests clients average rates based on languages and fields using eligible service providers' profile information.

        In cloud jobs, there is no quoting or negotiation, the project is assigned to the first qualified translator who accepts the job at the rate offered.


      • 10.5 - What if the client has complaints about the quality of my cloud translation?

        If you receive quality complaints from the client shortly after delivery, you will be given the opportunity to correct any defects found in your translation. If the corrections are not satisfactory to the client, or if there is any other dispute, it will be resolved at the reasonable discretion of ProZ.com staff. Such resolution may include a full or partial reduction of your payment.


      • 10.6 - What if I am unable to deliver the translation?

        Please alert ProZ.com staff as early as possible if circumstances arise that prevent the agreed upon deadline from being met. If you do not deliver the translation on time, you are not entitled to any payment and the task may be reassigned to another service provider. You may also be excluded from future assignments.



      • Main - Top


      • 11 - Cloud jobs - client

      • 11.1 - For what type of work is the cloud jobs platform intended?

        The cloud jobs service is intended for quick translation of relatively short texts.


      • 11.2 - How will I receive the translation completed through the cloud jobs platform?

        Once completed, the translated text will be displayed on the project page and sent via email.


      • 11.3 - If I find a great translator through a cloud job, can I work with him/her directly next time?

        Sure! Once you have established a relationship with a ProZ.com translator, you may find it is in your best interest to continue working directly with that person. Nurturing a long-term service arrangement will bring benefits over time, as the service provider will be able to deliver high quality work in a shorter period of time, as he or she becomes increasingly familiar with terminology and information specific to you or your company.


      • 11.4 - What fees are charged for cloud jobs?

        The quote presented when an order is placed includes the payment that will be made to the translator and a transaction fee to ProZ.com for use of the platform. In some cases, the payment processor you choose may charge an additional transaction fee--this fee will be clearly displayed before you are charged.


      • 11.5 - How is cloud job payment handled?

        When placing your order, you will be asked to deposit the full payment amount in advance. Funds will be released to the service provider within 15 days of delivery.


      • 11.6 - Which are the currencies available for cloud jobs?

        For the time being, cloud jobs will only be payable in USD.


      • 11.7 - How are tax issues handled for cloud jobs?

        At this time, the system does not calculate or collect any taxes. If your tax authority requires that you collect or pay taxes on such transactions, it is your responsibility to handle this outside of the turn-key translation system. If you are unclear about your tax obligations for the use of this service, you are advised not to use the service at this time.


      • 11.8 - Are cloud job translations reviewed before being delivered?

        At this time, the work is done by only a single translator. In the future, an additional option may be provided to have the work reviewed by a second service provider for an additional fee.


      • 11.9 - What if I am not satisfied with the cloud translation that is delivered?

        Submit a complaint in writing to ProZ.com within 7 days after the translation is delivered. The escrowed funds will be placed on hold and a dispute resolution process initiated. If the outcome is in your favor, you can have a refund or a re-translation at no additional cost.


      • 11.10 - The language pair I need for my job is not available in the list of language pairs for cloud jobs. What should I do?

        If the language pair you need for your project is not available in the list of language pairs currently available for cloud jobs, please submit a support request, specifying such pair so that staff can evaluate the possibility to include it in the list.



      • Main - Top


      • 12 - Апавяшчэнні аб аб’явах працы

      • 12.1 - Я ўвогуле не атрымліваю апавяшчэнняў аб аб’явах працы.

        Калі вы ўвогуле не атрымліваеце і ніколі не атрымлівалі апавяшчэнняў аб аб’явах працы, праверце старонку свайго профілю. Вы не будзеце атрымліваць апавяшчэнні, калі вы:

        — не пазначылі свае моўныя пары;

        — не пазначылі галіны досведу;

        — не пазначылі атрыманне апавяшчэнняў аб аб’явах працы ў наладах электроннай пошты.



        Калі раней апавяшчэнні прыходзілі, але больш не прыходзяць, хаця налады не мяняліся, магчымыя наступныя прычыны:

        — папярэднія паведамленні электроннай пошты вярталіся з-за немагчымасці дастаўкі, і ваш адрас электроннай пошты быў пазначаны як «дрэнны» (праверце асабістыя звесткі на старонцы свайго профілю — перад вашым адрасам будуць бачныя сімвалы «xxx»);

        — ёсць непаладкі ў сістэме апавяшчэнняў KudoZ (Праверце інфармацыю на старонцы стана сайта);

        — вы або ваш Інтэрнэт-правайдэр дадалі або змянілі фільтрацыю, і фільтрацыя не прапускае да вас апавяшчэнні (напрыклад, такая праблема вядомая для terra.es).



        Калі, праверыўшы ўсе згаданыя варыянты, вы не можаце высветліць, у чым праблема, трэба даслаць запыт у службу падтрымкі са спасылкай хаця б на адну аб’яву працы, апавяшчэнне пра якую вы мусілі б атрымаць.


      • 12.2 - Якія крытэрыі рассылкі апавяшчэнняў аб класічных аб’явах працы?

        Апавяшчэнні аб класічных аб’явах працы рассылаюцца паводле наступных крытэрыяў у аб’яве (у дадатак да параметраў апавяшчэнняў аб працы):

        — моўная пара;
        — тып паслугі;
        — тэматыка;
        — стаўкі.

        Аднак працадаўцы могуць таксама вызначаць дадатковыя крытэрыі, такія як:

        — членства на сайце;
        — тып уліковага запісу;
        — родная мова;
        — праграмнае забеспячэнне;
        — дыпломы/сертыфікаты/пасведчанні аб кваліфікацыі;
        — месцазнаходжанне;
        — вузкая галіна спецыялізацыі;
        — экспертныя веды.

        Такім чынам, атрыманае апавяшчэнне аб публікацыі аб’явы працы — гэта апавяшчэнне аб аб’яве, адпаведнай вашаму тыпу паслуг, моўным парам (пазначаным у вашым профілі), галінам працы і заяўленым стаўкам і тыпам паслуг. Але гэта толькі апавяшчэнне. Каб пабачыць звесткі аб замове, трэба наведаць старонку адпаведнай аб’явы.


      • 12.3 - Я атрымліваю не ўсе электронныя апавяшчэнні аб аб’явах працы, якія мусіў бы атрымліваць.

        Калі рассылаюцца апавяшчэнні пра аб’явы працы, то паміж іншых улічваюцца наступныя крытэрыі: моўная пара, прадметная галіна, патрэбныя праграмныя сродкі, геаграфічныя акалічнасці, патрэбныя дакументы аб кваліфікацыі, прапанаваныя стаўкі. Калі вы не атрымалі па электроннай пошце апавяшчэння аб аб’яве працы, пераканайцеся, што наладкі профілю і параметраў прадугледжваюць яго атрыманне. У прыватнасці, спраўдзіце наступнае:

      • Тэматыка: праверце, ці супадае галіна, запатрабаваная працадаўцам, з пазначанай у вас у профілі. Часам працадаўцы пазначаюць у аб’явах некалькі галін. Пераканайцеся, што ў вас пазначаныя ўсе галіны, выбраныя працадаўцам, а не толькі адна або дзве. Пазначыць галіны можна тут.

      • Праграмнае забеспячэнне: пераканайцеся, што ў вашым профілі пазначана праграмнае забеспячэнне, якое патрабуецца для выканання працы. Адрэдагаваць спіс сваіх праграм можна праз сродак абнаўлення профілю.

      • Стаўкі: перакладчыкі не атрымліваюць апавяшчэнні, калі за працу прапануецца стаўка, ніжэйшая за мінімальную стаўку, пазначаную ў профілі (пры неабходнасці робіцца канверсія па курсах з xe.com). Адрэдагаваць / пазначыць у профілі свае стаўкі можна тут.

      • Патрэбныя паслугі: праца дзеліцца на наступныя катэгорыі: «патэнцыйная», «вусны пераклад», «пісьмовы пераклад/рэдагаванне/карэктура». Праз сродак абнаўлення профілю спраўдзіце, каб вашы паслугі былі пазначаны для патрэбнай моўнай пары. Для гэтага націсніце «Рэдагаваць» побач з моўнай парай.

      • Дакументы аб кваліфікацыі: Некаторыя працадаўцы прымаюць прапановы паслуг толькі ад выканаўцаў з дыпломамі/сертыфікатамі/пасведчаннямі, пазначанымі ў профілі для моўнай пары, патрэбнай для выканання працы. Каб паведаміць пра дакумент аб кваліфікацыі, перайдзіце ў сродак абнаўлення профілю і націсніце на «Дадаць дакумент аб кваліфікацыі» побач з адпаведнай моўнай парай у раздзеле «Моўныя пары». З’явіцца акно, у якім можна будзе паведаміць пра дакументы аб кваліфікацыі/пасведчанні/акрэдытацыі, атрыманыя ад афіцыйных органаў/арганізацый.

      • Месцазнаходжанне: пераканайцеся, што ў вашым профілі пазначана месцазнаходжанне, якое працадаўца пазначыў як патрабаванне для выканання працы. Увесці свае кантактныя даныя можна праз сродак абнаўлення профілю.

      • Родная мова: Некаторыя працадаўцы прымаюць прапановы паслуг толькі ад выканаўцаў з пэўнай роднай мовай, пазначанай у профілі. Пазначыць сваю родную мову можна тут.

        Таксама спраўдзіце налады апавяшчэнняў аб аб’явах працы. Памятайце, што акрамя ўключэння апавяшчэння аб класічных аб’явах трэба выбраць магчымасць атрымліваць тэрміновыя апавяшчэнні для кожнай моўнай пары.

        Пры выбары працоўных галін у спіс аўтаматычна ўключацца галіны спецыялізацыі, пры выбары галін зацікаўленасці — працоўныя галіны і галіны спецыялізацыі, пры выбары ўсіх галін — усе галіны, пазначаныя ў профілі, але не ўсе даступныя галіны.

        Таксама ў наладах апавяшчэнняў спраўдзіце, ці не ўжыты да нейкага працадаўцы фільтр і ці не вызначаны вамі парог значэння ІПС, пры якім прыходзяць апавяшчэнні, вышэйшым за сярэдні паказчык ІПС гэтага працадаўцы.

        Не забывайцеся таксама, што ў любы час можна праверыць Mail monitor, каб атрымаць больш звестак.

        Калі не атрымалася вырашыць праблему або засталіся пытанні, звярніцеся ў службу падтрымкі, пазначыўшы адрасы аб’яў працы, апавяшчэнні аб якіх вы б мусілі атрымаць. Персанал службы падтрымкі спраўдзіць, ці высылаліся вам апавяшчэнні з сервераў ProZ.com. (Калі высылаліся, то, магчыма, у Інтэрнэт-правайдэра ці на камп’ютары ёсць нейкая праблема або адбываецца фільтрацыя.)


      • 12.4 - Чаму я не атрымліваю апавяшчэнні аб усіх аб’явах працы ў маёй моўнай пары?

        Нават калі вы пазначылі ў сваіх наладах, што хочаце атрымліваць усе апавяшчэнні ў сваёй моўнай пары, сістэма можа ўжываць пэўныя крытэрыі для вызначэння кола атрымальнікаў аб’яў. Напрыклад, працадаўца можа вырашыць адпраўляць апавяшчэнні толькі перакладчыкам з пэўнай краіны або з пэўным праграмным забеспячэннем. Выбар варыянту «усе апавяшчэнні» азначае толькі тое, што вы атрымаеце апавяшчэнне аб працы, калі працадаўца не вызначыў нейкія абмежаванні.


      • 12.5 - Чаму пасля публікацыі аб’яў працы апавяшчэнні прыходзяць мне толькі праз нейкі час? Выглядае, што ёсць затрымка.

        Аб’явы ад адных працадаўцаў публікуюцца неадкладна. Аб’явы ад іншых патрабуюць ухвалення. Да падобнага ўхвалення апавяшчэнні праз электронную пошту не рассылаюцца. З гэтай прычыны паведамленне электроннай пошты можа прыйсці нават праз некалькі гадзін ад публікацыі аб’явы. Апавяшчэнні рассылаюцца ўсім карыстальнікам аднолькава. Звычайна ўсе апавяшчэнні адпраўляюцца з нашых сервераў на працягу 5 хвілін.



        Варта таксама памятаць пра рознасць у часе. Па змаўчанні ў якасці часавага пояса на сайце выкарыстоўваецца стандартны грынвіцкі час (GMT). Таму, у залежнасці ад вашага месцазнаходжання, цалкам магчымая сітуацыя, калі розніца паміж часам апавяшчэння аб аб’яве працы і часам публікацыі будзе выглядаць значнай, але калі ўнесці папраўку на адрозненне паміж часавым поясам сайта і вашага паштовага кліента, вы ўбачыце, што апавяшчэнне насамрэч было адпраўлена праз некалькі хвілін пасля праверкі і публікацыі аб’явы.



        Калі, аднак, затрымкі нельга патлумачыць згаданымі фактарамі, адпраўце запыт у службу падтрымкі, уключыўшы URL-адрас аб’явы працы, апавяшчэнне пра якую прыйшло з затрымкай. Мы праверым фактычны час адпраўкі паведамлення з нашых сервераў.


      • 12.6 - У чым асаблівасці апавяшчэнняў аб «класічных» аб’явах працы для бізнэс-членаў?

        Ад мая 2016 г. бізнэс-члены могуць атрымліваць апавяшчэнні на аснове галін працы, заяўленых у адпаведных карпаратыўных профілях.
        Да профіляў кампаній не ўжываюцца патрабаванні, якія маюць сэнс толькі для індывідуальных выканаўцаў паслуг (напр. родная мова).
        Гэта дае бізнэс-членам магчымасць атрымліваць апавяшчэнні аб усіх аб’явах працы, на якія яны могуць падаць прапанову, праз параўнанне патрабаванняў з аб’явы працы з мовамі, замовы на якіх выконвае кампанія.


      • 12.7 - Мне паступіла абвестка аб працы праз ProZ.com, але не праз каталог, непасрэдны кантакт праз профіль або з аб’явы працы на ProZ.com. Што гэта такое?

        Распрацоўваецца інтэрфейс («API» ці інтэрфейс прыкладнога праграмавання), які дазваляе кліентам знаходзіць членаў ProZ.com і звяртацца да іх з прапановамі аплатнай працы з уласных платформаў перакладу. Па сутнасці гэты інтэрфейс — патэнцыйны дадатковы канал кантакту з кліентам для членаў Proz.com. Зараз інтэрфейс праходзіць тэставанне абмежаванай групай дабрахвотнікаў.



        Спажыўцы паслуг перакладчыкаў могуць шукаць праз гэты інтэрфейс прафесіяналаў-лінгвістаў паводле розных параметраў. У значнай ступені гэта падобна на пошук праз каталог ProZ.com. Кліенты могуць адбіраць кандыдатаў, каб звяртацца за іх з прапановамі патэнцыйнай працы праз свае платформы перакладу. Першы кантакт — гэта запрашэнне перакладчыку праз электронную пошту. Атрымаўшы звесткі пра кліента і праект, перакладчык можа адказаць праз электронную пошту. Даныя электроннай пошты атрымальніка не раскрываюцца, калі ён не адкажа на запрашэнне.



        Патэнцыйныя кліенты могуць рабіць пошук перакладчыкаў праз гэты інтэрфейс толькі на аснове звестак, даступных публічна праз профіль перакладчыка на ProZ.com, падобна звесткам, бачным праз каталог ProZ.com. Звесткі, якія вы яўна не зрабілі даступнымі публічна праз свой профіль на ProZ.com, не перадаюцца патэнцыйным кліентам, калі вы самі гэтага не захочаце.



        Пасля прыняцца запрашэння да супрацоўніцтва далейшыя працоўныя дачыненні — адказнасць кліента і выканаўцы паслуг. Перад тым як пачаць працу з новым кліентам, выканаўцам паслуг варта зрабіць адэкватны аналіз інфармацыі ў мэтах кіравання рызыкамі.



        Памятайце, што як і ў выпадку каталогу ProZ.com і сістэмы аб’яў працы, пэўныя звесткі з вашага профілю ProZ.com могуць спрыяць больш дакладнаму падбору патэнцыйных кліентаў. Напрыклад, пазначыўшы стаўкі (і нават не зрабіўшы гэта публічна), вы пазбегнеце кантактаў з кліентамі, якія шукаюць паслугі перакладчыкаў па ніжэйшых стаўках.



        Дадатковыя звесткі:



        Калі засталіся пытанні наконт функцыянавання, накіруйце запыт у службу падтрымкі ProZ.com.


      • 12.8 - Што такое RSS-стужка аб’яў працы?

        RSS — скарот ад англійскага Really Simple Syndication (рэальна прастое агрэгаванне). Гэта набор вэб-фарматаў, якія выкарыстоўваюцца для публікацыі змесціва, якое часта абнаўляецца (напрыклад, навіны, запісы ў блогах) у стандартным фармаце, які дазваляе карыстальнікам падпісацца на яго.

        Агрэгатар — гэта кліенцкая праграма або вэб-дадатак для падпіскі і збору агрэгаванага вэб-змесціва ў адным месцы для зручнага прагляду.

        Каб сачыць за аб’явамі працы ў адпаведнасці з уласнымі перавагамі праз RSS-агрэгатар, націсніце аранжавую кнопку на старонцы аб’яў працы (ваша стужка будзе залежаць ад наладаў на ёй). Каб праглядзець поўнае апісанне працы і падаць прапанову паслуг, спатрэбіцца перайсці на старонку поўнага тэксту аб’явы праз спасылку ў стужцы.

        Стужка ўтрымлівае базавыя звесткі аб працы: спасылку на старонку аб’явы, загаловак, кароткае апісанне і патрабаванні да выканання (моўныя пары і галіна спецыялізацыі). Стужка абнаўляецца кожныя пяць хвілін.

        URL-адрас у стужцы будзе ўтрымліваць ваш ідэнтыфікатар entity_id і ўнікальны маркер, які дазваляе праглядаць зводкі аб’яў працы, адпаведных вашым наладам, без уваходу ў сістэму. Гэты маркер немагчыма ўжыць для ўваходу ў сістэму або доступу да нейкай часткі сайта. Акрамя таго, маркер і стужка не нясуць звестак, якія б дазвалялі персанальна ідэнтыфікаваць падпісчыка.

        Для падпіскі можна скарыстацца з якога заўгодна агрэгатара навін. Калі ўзнікнуць праблемы з кадоўкай, пытанні, каментарыі або асцярогі, накіруйце запыт у службу падтрымкі.



      • Main - Top






  • Translation industry jobs
    Jobs posted by outsourcers seeking quotes from language professionals.



    Try jobs for mobile
    Browse jobs and manage your quotes anytime, anywhere (member-only).


    You may be interested in this ProZ.com Wiki article on risk management for translators and interpreters.

    The Blue Board is a searchable database of language job outsourcers with feedback from service providers, and an important risk management tool. ProZ.com members have full access to the Blue Board.

    Does this job require a CAT Tool or additional skills? Join your colleagues in purchasing software at the lowest price on the planet via ProZ.com Translator Group Buy, or improve your skills by taking one of the 100's of ProZ.com translator training courses.
    Wordfast Pro
    Exclusive discount for ProZ.com users! Save over 13% when purchasing Wordfast Pro through ProZ.com. Wordfast is the world's #1 provider of platform-independent Translation Memory software. Consistently ranked the most user-friendly and highest value
    Protemos translation business management system
    The system lets you keep client/vendor database, with contacts and rates, manage projects and assign jobs to vendors, issue invoices, track payments, store and manage project files, generate business reports on turnover profit per client/manager etc.

    Your current localization setting

    беларуская

    Select a language

    Jobs
    • All of ProZ.com
    • Пошук тэрмінаў
    • Замовы
    • Форумы
    • Multiple search