Асноўнае пра ProZ.comProZ.com, найбуйнейшая супольнасць перакладчыкаў ў свеце, дае сваім членам шырокі выбар карысных паслуг, рэсурсаў і магчымасцяў для паляпшэння ўласнага жыцця. Азнаёмцеся з пералікам і кароткім апісаннем асноўных рэсурсаў сайта. ![]() Дапамагаць і атрымліваць дапамогу ў перакладзе складаных тэрмінаўСістэма KudoZ дае перакладчыкам і іншым карыстальнікам магчымасць дапамагаць адзін аднаму з перакладам і тлумачэннем тэрмінаў і кароткіх фраз. На гэты момант лік зададзена у сістэме 3,785,561 пытанні(яў). Усе гэтыя пытанні і прапанаваныя перакладчыцкія рашэнні захоўваюцца ў выглядзе вельмі карыснага архіва з магчымасцю пошуку.
Даведацца болей пра KudoZ або азнаёміцца з іншымі рэсурсамі па тэрміналогіі ![]() Наняць прафесійных лінгвістаў і знайсці новых кліентаўProZ.com — гэта крыніца № 1, дзе перакладчыкі могуць знайсці новых кліентаў. Аб'явы працы для перакладчыкаў размяшчаюцца праз сістэму размяшчэння аб’яў, дзе зацікаўленыя могуць рабіць свае прапановы. Акрамя магчымасці публікацыі аб’яў на сайце таксама існуе каталог вусных і пісьмовых вольных перакладчыкаў (з функцыяй пошуку), у якім можна шукаць патрэбных спецыялістаў.
![]() Наведаць мерапрыемствы ProZ.com — канферэнцыі, семінары, сходкіProZ.com прапануе прыняць удзел у канферэнцыях, семінарах (у Інтэрнэце і на месцах) і сходках (нефармальных сустрэчах груп карыстальнікаў ProZ.com, якія пражываюць недалёка адзін ад аднаго), якія праводзяцца па ўсім свеце. Такія мерапрыемствы дазваляюць пашырыць навыкі, пазнаёміцца з новымі з калегамі і добра правесці час.
![]() Пакінуць водгукі пра працадаўцаў, прачытаць водгукі іншых карыстальнікаўБаза дадзеных Blue Board змяшчае звесткі аб працадаўцах і водгукі ад выканаўцаў. Карыстальнікі ProZ.com, якія працавалі з пэўным працадаўцам, могуць паставіць ацэнку ад 1 да 5 у адпаведнасці з імавернасцю паўторнага супрацоўніцтва, а таксама пакінуць кароткі каментарый. Blue Board змяшчае дадзеныя пра больш чым %315 000 працадаўцаў, таму перш чым прыняць замову ад новага кліента варта праверыць інфармацыю пра яго у гэтай базе.
![]() Абмеркаваць пытанні перакладчыцкай дзейнасці з іншымі спецыялістаміТут можна абмяркоўваць пытанні, якія тычацца вуснага і пісьмовага перакладу, на такіх форумах, як "Лакалізацыя", "Тэхнічная дапамога ў карыстанні CAT-праграмамі", "Пачатак кар'еры", "Субтытраванне" і г. д.
Думаеце, з чаго пачаць?Пачніце са стварэння бясплатнага ўліковага запісу »!
Маеце ўліковы запіс на ProZ.com? Увайдзіце ў сістэму ». Агляд сайта
Кароткае апісанне магчымасцяў сайта ProZ.com |