Правілы сайта

Правілы карыстання ProZ.com

Наступныя правілы створаныя, каб пашырыць і абараніць прыемную, арыентаваную на вынікі атмасферу ProZ.com як працоўнага месца перакладчыкаў. Карыстаючыся сайтам, вы пацвярджаеце, што прымаеце гэтыя правілы і згаджаецеся выконваць іх.


Правіла сайта

1 ProZ.com — гэта пляцоўка для працы з мовамі.
Сайт створаны як прафесійны рэсурс для для тых, хто працуе з мовамі або шукае выканаўцаў лінгвістычных паслуг. У прынцыпе не дазваляецца рабіць допісы, якія не маюць дачынення да мовы, перакладу, лінгвістычнага або перакладчыцкага бізнесу. [ Падрабязнасці, а таксама магчымыя выключэнні гл. у вызначэнні агульнай тэматыкі сайта ]
2 Ад удзельнікаў чакаюцца ўзаемапавага, прафесіяналізм і сумленнае стаўленне адзін да аднаго.
Карыстальнікі сайта мусяць быць ветлівымі адзін да аднаго як у публічных допісах, так і ў прыватных кантактах і дзейнічаць на прынцыпах даверу і добрай волі. Не дапускаюцца пераслед, напады, перадузятыя сцверджанні ў адрас пэўных асоб або груп асоб у любой форме, а таксама парады іншым не карыстацца сайтам. Не дапускаюцца дзеянні асоб або груп асоб, накіраваныя на атрыманне неабгрунтаваных выгод ад KudoZ, каталога або іншага сэрвісу сайта.
3 Рэклама забароненая.
За плату можна размяшчаць рэкламу ў адпаведных частках сайта Proz.com. Забаронена размяшчаць на форумах, у паведамленнях праз профілі карыстальнікаў або ў іншых раздзелах сайта няпрошаную рэкламу. Абмеркаванне сайтаў канкурэнтаў, якія прапануюць аналагічныя паслугі, таксама забаронена з-за злоўжыванняў у мінулым.
4 Абразлівыя выразы забароненыя.
5 Нельга злоўжываць вялікімі літарамі.
След пісаць малымі літарамі, калі вялікія літары не патрабуюцца. Допісы вялікімі літарамі — гэта як крык.
6 Забараняюцца зман і махлярства.
Сайтам ProZ.com можна карыстацца, не раскрываючы свайго імя. Аднак забараняецца выдаваць сябе за іншую асобу, ужываючы чужыя даныя, або іншым чынам падманваць іншых.
7 Дазваляецца адзін профіль на адну асобу.
Забараняецца ствараць новыя профілі для абходу абмежаванняў або атрымання перавагаў. (Аднак можна мець адзін профіль для сябе як для вольнага перакладчыка і адзін звязаны профіль для сваёй кампаніі, калі трэба размежаваць сваю дзейнасць вольнага перакладчыка і супрацоўніка).
8 Абмяркоўваць адміністрацыйныя захады мадэратараў або персаналу сайта дазваляецца толькі праз запыты ў службу падтрымкі сайта.
Адміністрацыйныя дзеянні ўключаюць у сябе захады дзеля выканання правілаў на форумах і ў KudoZ, папярэджанні або абмежаванні публікацый допісаў ці іншых правоў, рэдагаванне загалоўкаў допісаў, закрыццё тэм на форумах, вызначэнне тэм для паказу на галоўнай старонцы і да г. п. Больш звестак можна знайсці ў гэтых пытаннях і адказах.

Выкананне згаданых правілаў з’яўляецца ўмовай для працягу правоў на доступ і выкарыстанне сайта.

Забеспячэнне выканання правілаў

Персанал і мадэратары сайта могуць выконваць любое з наступных дзеянняў у мэтах забеспячэння выканання пазначаных правілаў сайта:
* звяртацца да карыстальнікаў сайта, каб прыцягнуць увагу да пэўных правілаў;
* не ўхваляць (або выдаляць/хаваць) паведамленні, якія парушаюць правілы;
* рабіць так, каб карыстальнікі, выканаўшыя пэўныя дзеянні, бачылі паведамленні, звязаныя з правіламі;
* прыпыняць, часова або пастаянна, доступ да функцый сайта, ужытых пры парушэнні правілаў;
* касаваць профіль або членства (толькі персанал)

Мадэратары і супрацоўнікі павінны дзейнічаць у адпаведнасці з правіламі і абароненыя імі такім сама чынам, як і іншыя члены.

Касаванне

У рэдкіх выпадках цяжкіх парушэнняў персанал ProZ.com можа скасаваць профіль (і членства) з неадкладным набыццём моцы. У большасці выпадкаў, аднак, на ProZ.com ужываецца практыка выдачы жоўтых / чырвоных картак, падобна таму, як гэта робіцца ў футболе, для скасаванняў.

Жоўтыя і чырвоныя карткі выдаюцца толькі персаналам сайта. Даецца спасылка на правіла паводле ягонага нумара і рэгіструецца дата карткі. Тэрміны «жоўтая картка» і «чырвоная картка» выкарыстоўваецца яўна: яны ўключаюцца ў тэму паведамлення пры адпраўцы па электроннай пошце.

Карыстальнік сайта, які атрымаў жоўтую картку, можа працягваць карыстацца сайтам (часам з некаторымі абмежаваннямі), але яму аб’яўляецца, што далейшыя парушэнні прывядуць да скасавання. Асоба, чый профіль быў скасаваны, не будзе ізноў прынята на ProZ.com.

У дачыненні да працадаўцаў дзейнічаюць Правілы скасавання.

Тлумачэнне

Каб атрымаць тлумачэнні што да любога з вышэйзгаданых правілаў або забеспячэння выканання правілаў, накіруйце запыт у службу падтрымкі.
All of ProZ.com
  • All of ProZ.com
  • Пошук тэрмінаў
  • Замовы
  • Форумы
  • Multiple search