Зводка тэрміналагічных інструментаў на ProZ.com
Пошук у мільёнах перакладаў тэрмінаў і фраз у KudoZ™, карыстальніцкіх гласарыях і інш.
KudoZ™ — гэта магчымасць для прафесійных перакладчыкаў і іншых шукаць і аказваць дапамогу ў перакладзе тэрмінаў, якія зусім новыя або вельмі спецыфічныя, і таму іх няма ў распаўсюджаных гласарыях ці слоўніках. Сістэма прысуджэння балаў забяспечвае дадатковы стымул для перакладчыкаў, дае ім магчымасць падвысіць сваю пазіцыю ў каталогу ў адпаведнай галіне досведу.
KudoZ™ — гэта дадатковы сэрвіс ProZ.com для перакладчыкаў і энтузіястаў лінгвістычнай сферы. Карыстанне ім цалкам бясплатнае.
GlossPost — гэта база дадзеных з магчымасцю пошуку, якая змяшчае спасылкі на гласарыі ў Інтэрнэце. Яе стварылі члены ProZ.com і аднайменнай карыстальніцкай групы Yahoo, створанай у лютым 2000 г. бразільскай перакладчыцай Марыяй Эўжэніяй Фарэ. Гэтая база дадзеных падтрымліваецца групай мадэратараў-валанцёраў, але кожны член ProZ.com можа рабіць пошук у ёй і ўносіць URL-адрасы новых гласарыяў.