This site uses cookies.
Some of these cookies are essential to the operation of the site,
while others help to improve your experience by providing insights into how the site is being used.
For more information, please see the ProZ.com privacy policy.
Заўвага: выкананне паслуг хостынгу на ProZ.com пачалося ў часы, калі падобныя паслугі былі не такімі даступнымі, як сёння, і таму яны ўважаліся за каштоўны сэрвіс для членаў ProZ.com. Сёння ж падобныя паслугі старонніх правайдэраў значна перавышаюць магчымасці сайта ProZ.com.
З гэтай прычыны ад жніўня 2015 г. паслугі хостынгу на ProZ.com прыпыненыя. Поўныя члены, якія ўжо мелі ўліковыя запісы хостынгу на ProZ.com, могуць працягваць карыстацца імі, але новыя ўліковыя запісы больш не ствараюцца.
Сайт ProZ.com забяспечваў поўным членам комплексныя паслугі вэб-хостынгу. Паслуга выконвалася на базе папулярнай панэлі кіравання хостынгам cPanel.
Сайт ProZ.com таксама быў рэсэлерам даменаў для OpenSRS/Tucows, адной з найбольш надзейных і адкрытых кампаній-рэгістратараў у Інтэрнэце. Гэта дазваляла членам мець поўны кантроль над даменнымі імёнамі праз вэб-інтэрфейс на ProZ.com.
2 - Хто можа скарыстацца з вэб-хостынгу на ProZ.com?
Персаналам ProZ.com на часовай аснове разглядаюцца асобныя запыты поўных членаў сайта на доступ да хостынгу на сайце.
Калі жадаеце атрымаць доступ да хостынгавага сэрвісу ProZ.com, адпраўце запыт у службу падтрымкі.
3 - Колькі гэта каштуе?
Стандартны пакет паслуг хостынгу бясплатны для ўсіх поўных членаў. Пашыраны пакет з дадатковымі магчымасцямі можна набыць за невялікую плату.
Аднак рэгістрацыя дамена і кіраванне ім не бясплатныя. За даменнае імя трэба плаціць штогадовы ўнёсак кампаніі-рэгістратару даменаў (і ён не вяртаецца). Гэты ўнёсак можна аплаціць праз ProZ.com, або старонняй кампаніі-рэгістратару ці рэсэлеру даменаў.
Альтэрнатывай рэгістрацыі ўласнага даменнага імя з’яўляецца хостынг сайта ў паддамене proz.com (імя.my.proz.com). Гэтая паслуга бясплатная для ўсіх поўных членаў сайта.
5 - У чым розніца паміж хостынгам і рэгістрацыяй дамена?
Хостынг і рэгістрацыя дамена — розныя паслугі. Рэгістрацыя даменнага імя ў рэгістратара дамена дае вам правы ўладальніка гэтага імя. Вы паведамляеце рэгістратару даменаў, дзе знаходзіцца DNS-сервер для вашага дамена. Ваш сэрвіс хостынгу прадстаўляе DNS-сервер для вашага дамена, дазваляе вам размясціць сайт, электронную пошту і да г. п. Часта, але далёка не заўсёды, рэгістрацыю дамена можа здзейсніць хостынг-правайдэр. Калі вы — уладальнік даменнага імя, вы не прывязаны да пэўнага хостынг-правайдэра.
ProZ.com выконвае паслугі рэгістрацыі ў шэрагу даменаў верхняга ўзроўню (цяпер — .com, .net, .org, .info, .biz, .co.uk, і .org.uk). Мы таксама выконваем паслугі хостынгу для даменаў, зарэгістраваных у іншых рэгістратараў.
6 - Чаму для даменаў на ProZ.com трэба карыстацца DNS-серверам ProZ.com?
Хостынг на ProZ.com патрабуе поўнага кантролю над даменамі ў мэтах інтэграцыі. Для cPanel неабходна кантраляваць DNS у мэтах далучэння функцый ftp, пошты, электроннай пошты, пашырэнняў і да г. п.
7 - Хто будзе ўладальнікам дамена, зарэгістраванага на ProZ.com?
Калі вы рэгіструеце дамен на ProZ.com ці пераносіце яго на ProZ.com, вы з’яўляецеся ягоным уладальнікам. У запісу дамена ў базе whois вы будзеце пазначаны як уладальнік, адміністратар і кантактная асоба для рахункаў. Па змаўчанні ў запісу ў базе whois сайт ProZ.com будзе пазначаны як тэхнічная асоба для кантакту і выканаўца паслуг рэгістрацыі вашага дамена.
8 - Што будзе пасля заканчэння тэрміна рэгістрацыі дамена?
Калі рэгістрацыя дамена не адноўленая на працягу пэўнага перыяду часу, пачынаецца 30-дзённы перыяд перыяд выкупу, г. зн. перыяд чакання, які адлічваецца пасля таго, як рэгістрацыя дамена сканчаецца на працягу 40 дзён без падаўжэння ўладальнікам. Перыяд выкупу — гэта апошняя магчымасць для ўладальніка вярнуць сабе дамен.
Пасля гэтага ён будзе вызвалены, і яго зможа зарэгістраваць новы ўладальнік. Выкуп каштуе 80 долл. ЗША (грошы не вяртаюцца, гарантый не прадстаўляецца), таму аднаўленне варта выконваць да сканчэння тэрміна рэгістрацыі або на працягу перыяду палёгкі, калі за працяг дадатковыя грошы не спаганяюцца.
Заўвага: дамен вяртаецца толькі зыходнаму ўладальніку (паводле звестак у whois) на працягу 2-3 працоўных дзён. Выкуп каштуе 80 долл. ЗША (грошы не вяртаюцца, гарантый не прадстаўляецца, у цану ўключаецца працяг рэгістрацыі на адзін год). Працэс можа працягнуцца да 7 працоўных дзён, вынік не гарантуецца.
9 - Ці ёсць абмежаванні ў дачыненні да змесціва вэб-сайта?
Вэб-сайты з хостынгам на ProZ.com павінны перш за ўсё тычыцца перакладу. Таксама трэба трымацца агульнапрынятых правілаў карыстання Інтэрнэтам (дадатковыя звесткі гл. ва ўмовах паслуг хостынгу.
10 - Як аднавіць забыты пароль?
Для аднаўлення пароля перайдзіце на старонку звестак аб хостынгу. Занатуйце сваё імя карыстальніка, пазначанае там. Затым націсніце на спасылку «панель кіравання».
З’явіцца дыялог уводу пароля, у якім трэба націснуць «Скасаваць». Затым адбудзецца пераход на старонку з паведамленнем «Access Denied. If you have lost your password, you can reset it by entering your username». Увядзіце сваё імя карыстальніка ў адпаведным полі, націсніце кнопку адпраўкі. На адрас электроннай пошты, звязаны з вашым уліковым запісам хостынгу, будзе адпраўлена паведамленне з інструкцыямі для аднаўлення пароля. Калі вы не атрымалі гэтае паведамленне, адпраўце запыт у службу падтрымкі.
11 - Як пачаць працу з уліковым запісам хостынгу?
У дапаможніку для пачатку працы можна знайсці звесткі аб тым, як стварыць уліковы запіс хостынгу, кіраваць даменам праз панель кіравання, ствараць і запампоўваць вэб-старонкі, атрымаць доступ да электроннай пошты.
12 - Як стварыць свой вэб-сайт на ProZ.com?
Ад жніўня 2015 г. праца хостынгу на ProZ.com прыпынена. Поўныя члены, якія ўжо маюць уліковыя запісы хостынгу на ProZ.com, могуць іх падтрымліваць, але новыя ўліковыя запісы ствараць немагчыма. Дадатковыя звесткі гл. на наступнай старонцы: http://www.proz.com/faq/3859#3859.
Заўвага: персаналам ProZ.com на часовай аснове разглядаюцца асобныя запыты поўных членаў сайта на доступ да хостынгу на ProZ.com. Калі вы з’яўляецеся поўным членам і хочаце мець вэб-сайт на ProZ.com, адпраўце запыт у службу падтрымкі.
13 - Як запампаваць выявы на свой вэб-сайт з дапамогай канструктара сайтаў ProZ.com?
Каб навучыцца дадаваць выявы на вэб-сайт з дапамогай канструктара сайтаў ProZ.com, паглядзіце наступны відэаролік.
14 - Ці можна скарыстацца з паслуг вэб-дызайнера для стварэння сайта замест функцыі канструктара сайта?
Так. Для стварэння сайта можна скарыстацца з паслуг вэб-дызайнера. Аднак ён не павінен ужываць ASP для распрацоўкі.
15 - Як скарыстацца з паштовых функцый з пакета паслуг хостынгу?
16 - Як карыстацца ананімным доступам праз FTP ці стварыць новы ўліковы запіс FTP?
Звесткі аб карыстанні функцыямі FTP у рамках хостынгу, уключаючы ананімны доступ і падтрымку дадатковых уліковых запісаў FTP, гл. у дапаможніку аб FTP.
17 - Як скарыстацца з магчымасці мець некалькі даменаў, паддаменаў або з іншых прасунутых функцый кіравання даменамі?
Для рэдагавання сайта з дапамогай візуальнага рэдактара WYSIWYG (what-you-see-is-what-you-get) увайдзіце ў панель кіравання. Націсніце на значок «File manager» («Менеджар файлаў»). Вэб-сайт знаходзіцца ў каталогу public_html. Перайдзіце ў каталог public_html, націснуўшы на маленькі абразок тэчкі злева ад назвы public_html. Каб адрэдагаваць старонку index.html, націсніце на файл index.html. У панелі справа ўверсе з'явіцца спіс дзеянняў, якія можна выканаць для гэтага файла. Можна рэдагаваць непасрэдна код HTML, выбраўшы «Edit File» («Праўка файла»), або скарыстацца з рэдактара WYSIWYG, выбраўшы «HTML Editor» («Рэдактар HTML»).
Рэдактар WYSIWYG падтрымліваецца не ўсімі браўзерамі. Афіцыйна яго падтрымлівае Internet Explorer версіі 6 ці пазнейшай. Паводле некаторых паведамленняў, ён таксама працуе ў браўзерах на платформе Mozilla, напрыклад у Firefox.
19 - Як атрымаць доступ да панэлі кіравання?
Увядзіце h1.host.proz.com/cpanel у адрасным радку браўзера. Пасля рэгістрацыі ці пераносу дамена для доступу ў панель кіравання можна проста набраць www.вашдамен.com/cpanel (замест вашдамен.com — адпаведна ваша даменнае імя). Спасылка на панэль кіравання таксама ёсць на старонцы звестак аб хостынгу.
20 - Я карыстаюся персанальным брандмаўэрам і не магу злучыцца з панеллю кіравання або вэб-поштай.
Для інтэрфейсаў панелі кіравання і вэб-пошты ўжываюцца асаблівыя «порты», якія звычайна не ўжываюцца для доступу да вэб-сайтаў. Калі не атрымліваецца злучыцца з панеллю кіравання або вэб-поштай пры карыстанні персанальным брандмаўэрам, ён, магчыма, блакуе ваш доступ. Змяніце наладкі брандмаўэра, дазволіўшы выходныя злучэнні для TCP-портаў 2082 і 2095 (порты, якія ўжываюцца панеллю кіравання і вэб-поштай адпаведна).
21 - Дзе можна азнаёміцца з дакументацыяй да cPanel?
23 - Я маю стандартны пакет паслуг хостынгу. Ці можна мне памяняць даменнае імя?
Так. Для змены даменнага імя адпраўце запыт у службу падтрымкі, пазначыўшы новае даменнае імя, якое збіраецеся ўжываць. Калі вы пакуль не валодаеце новым даменам, яго трэба спачатку набыць. Для гэтага націсніце кнопку «Buy now» («Купіць зараз») у раздзеле «domain name registration» («Рэгістрацыя даменнага імя») на старонцы звестак хостынгу.
24 - Як забяспечыць індэксаванне сайта пошукавымі сістэмамі?
Карысныя звесткі аб тым, як прадставіць сайт пошукавым сістэмам і аптымізаваць яго для пошукавых робатаў, можна знайсці на наступнай старонцы на сайце Search Engine Watch.
25 - Ці абавязаныя рэгістратары даменаў штогод нагадваць уладальнікам даменаў аб спраўджванні кантактных звестак?
Так, рэгістратары даменаў абавязаныя штогод нагадваць уладальнікам даменаў аб спраўджванні кантактных звестак.
26 - Як атрымаць код аўтарызацыі для пераносу дамена з ProZ.com да новага рэгістратара?
Для атрымання кода аўтарызацыі для пераносу дамена перайдзіце на старонку /?sp=host/info і націсніце «Manage My Domain» («Кіраванне даменам»).
27 - Як змяніць кантактныя даныя і іншыя звесткі, датычныя майго даменнага імя?
Калі рэгістратар вашага даменнага імя — ProZ.com, змяняць кантактныя даныя і іншыя звесткі, датычныя даменнага імя, можна праз панель кіравання даменам. Для гэтага адкрыйце старонку звестак хостынгу, націсніце на «manage my domains» («Кіраванне даменамі»).
28 - Чаму больш не прыходзяць паведамленні электроннай пошты, адпраўленыя на мой адрас?
Магчыма, для вашага ўліковага запісу электроннай пошты вычарпаная квота (г. зн. больш не засталося вольнай дыскавай прасторы, прызначанай для яе).
Каб даведацца пра ўжыванне дыскавай прасторы для вашых уліковых запісаў электроннай пошты, увайдзіце ў панель кіравання, націсніце «Mail» («Пошта»), затым «Manage/Add/Remove Accounts» («Кіраванне/дадаванне/выдаленне ўліковых запісаў»), затым «Show Disk Space Used» («Паказаць ужыванне дыскавай прасторы»). Калі квота дыскавай прасторы для ўліковага запісу вычарпаная, на яго больш не будзе прыходзіць пошта. Для павелічэння квоты дыскавай прасторы для ўліковага запісу націсніце на «Change Quota» («Змяніць квоту»). Заўважце, што рахуецца ўся ўжываная дыскавая прастора, у тым ліку каталогі «Сметніца», «Спам», «Чарнавікі».
29 - Здаецца, з майго адраса электроннай пошты рассылаецца спам. Што рабіць?
Адзін з метадаў спамераў — падстаноўка фальшывага адраса ў полі «Ад каго» замест рэальнага, з якога рассылаецца спам. Калі гэты фальшывы адрас электроннай пошты супадзе з тым, на які вы атрымліваеце пошту, вам будуць прыходзіць паведамленні аб адхіленні спаму. Вось што можна зрабіць, каб даць рады праблеме.
1. Калі фальшывы адрас электроннай пошты супадае з тым, якім вы не карыстаецеся, напрыклад 123@{мойдамен.com}, можна спыніць прыём паведамленняў аб адхіленні спаму на гэты адрас. Для гэтага:
• Увайдзіце ў панель кіравання хостынгам, націснуўшы «[control panel]» («[панель кіравання]») на старонцы звестак хостынгу.
• У панелі кіравання пад пунктам «Mail» («Пошта») выберыце «Default address» («Адрас па змаўчанні»).
• У форме «Unrouted mail» («Пошта без маршрутызацыі») выберыце «Discard with error to sender (at SMTP time)» («Адхіляць з паведамленнем аб памылцы адпраўшчыку (на час SMTP)»), націсніце «Change» («Змяніць»).
2. Калі фальшывы адрас электроннай пошты супадае з тым, якім вы карыстаецеся, дадайце фільтр для ўваходных паведамленняў аб адхіленні спаму.
• Спачатку паспрабуйце знайсці ва ўваходных паведамленнях аб адхіленні фразу, якая дакладна не будзе прысутнічаць у патрэбнай вам пошце. На наступных кроках паказана, як наладзіць аўтаматычнае адхіленне ўсіх паведамленняў з падобнай фразай.
• Увайдзіце ў панель кіравання хостынгам, націснуўшы «[control panel]» («[панель кіравання]») на старонцы звестак хостынгу.
• У панелі кіравання пад пунктам «Mail» («Пошта») выберыце «User Level Filtering» («Фільтрацыя на ўзроўні карыстальніка»).
• Націсніце «Manage Filters» («Кіраванне фільтрамі») побач з адрасам электроннай пошты, з якога прыходзяць паведамленні аб адхіленні спаму.
• Націсніце на кнопку «create a new filter» («стварыць новы фільтр»).
• Пад пунктам «Rules» («Правілы») выберыце «Body» («Тэкст паведамлення»), «contains» («утрымлівае»), затым увядзіце фразу, якая павінна ўжывацца як крытэрый фільтрацыі. Пад пунктам «Actions» («Дзеянні») выберыце «Discard Message» («Адхіляць паведамленні»). Затым націсніце «Activate» («Актываваць»).
3. Можна дапамагчы іншым серверам электроннай пошты выяўляць фальшывыя адрасы з вашым даменам, наладзіўшы параметр «Email authentication» («Праверка электроннай пошты»). Для гэтага:
• Увайдзіце ў панель кіравання хостынгам, націснуўшы «[control panel]» («[панель кіравання]») на старонцы звестак хостынгу.
• У панелі кіравання пад пунктам «Mail» («Пошта») выберыце «Email authentication» («Праверка электроннай пошты»).
• На старонцы «Email authentication» («Праверка электроннай пошты») націсніце на кнопку «Enable» («Уключыць») побач з «Domain keys» («Даменныя ключы») і «SPF» («Інфраструктура правілаў адпраўшчыка»).
30 - Я не магу перанесці свой бягучы дамен на ProZ.com з-за блакіроўкі майго рэгістратара.
Ваша кампанія-рэгістратар паставіла блакіроўку Registrar-Lock, якую трэба зняць для пераносу дамена на ProZ.com. Код для зняцця блакіроўкі трэба ўвесці на сайце рэгістратара, ад якога пераносіцца дамен. Акрамя таго, апісанне працэдуры зняцця блакіроўкі звычайна можна знайсці на старонцы пытанняў і адказаў кампаніі-рэгістратара або атрымаць на запыт у службу падтрымкі.
31 - Як можна размясціць два дамены?
Члены ProZ.com могуць мець адзін дамен на нашых серверах.
Але ў пашыраны пакет хостынгу ўключаная магчымасць мець дадаткова да 5 даменаў (г. зн. агулам да 6 даменаў) за 5 долараў/еўра за месяц. Больш звестак гл. тут. Функцыя cPanel «Addon Domains» («Дадатковыя дамены») дазваляе прызначыць кожнаму з гэтых дадатковых даменаў асобныя падкаталогі ў каталогу /public_html і такім чынам размясціць да 6 асобных вэб-сайтаў.
32 - Калі стварыць вэб-сайт на Proz.com, ці атрымаю я ўласны дамен?
Так, калі вы размяшчаеце вэб-сайт на ProZ.com, то атрымліваеце ўласнае даменнае імя.
33 - Ці абмежаваны месячны трафік?
Для стандартнага пакета хостынгу (уключаецца ў членства на сайце) ліміт складае 1000 Мб за месяц, для пашыранага пакета паслуг хостынгу (можна набыць за дадатковыя 5 долл. ЗША/еўра за месяц) — 2000 Мб за месяц.
34 - З’явілася паведамленне аб тым, што дасягнуты ліміт ужывання трафіка для майго дамена. Што гэта значыць?
Паведамленне тычыцца аб’ёма даных, пераданых з сервера і на сервер. Пры кожным праглядзе файла наведвальнікам (гэта можа быць вэб-старонка, выява, відэа- ці аўдыяфайл) адбываецца перадача гэтага файла на камп’ютар наведвальніка. У трафік рахуецца агульны аб’ём падобных файлаў, перададзеных на камп’ютары наведвальнікаў вашага сайта. У паведамленні пазначана, што перасягнуты ліміт трафіка. Гэта не тое самае, што ліміт дыскавай прасторы (аб’ём даных, якія захоўваюцца на серверы).
У стандартным пакеце паслуг хостынгу ліміт трафіка складае 1000 Мб за месяц, у пашыраным пакеце — 2000 Мб за месяц.
Калі ліміт трафіка перасягнуты, адпраўце запыт у службу падтрымкі і разгледзьце магчымасць набыцця пашыранага пакета паслуг.
35 - Што адбудзецца з сайтам пасля заканчэння майго членства на ProZ.com?
У выпадку сканчэння тэрміна вашага членства на ProZ.com і прыпынення абслугоўвання вэб-сайта пасля новага афармлення членства магчыма аднавіць сайт.
Калі вы зноў аформілі членства і хочаце аднавіць свой вэб-сайт, адпраўце запыт у службу падтрымкі, пазначыўшы сваё даменнае імя, каб ваш уліковы запіс сайта быў зноў актываваны.
36 - Якім кантраляваць ужыванне трафіка?
Ужыванне трафіка можна кантраляваць праз інтэрфейс cPanel. Даныя аб скарыстаным трафіку бачныя злева ў раздзеле «Monthly Bandwidth Transfer» («Ужыванне трафіка за месяц»).
37 - Ці можна працягнуць рэгістрацыю даменнага імя без падаўжэння членства на ProZ.com?
Нячленам след перадаць свае дамены іншым рэгістратарам даменаў.
38 - Як сканфігураваць дамены ProZ.com для Gmail?
Для гэтага можна скарыстацца са сродкаў перасылкі паведамленняў.
На галоўным экране панелі кіравання націсніце на значок «Mail» («Пошта»). У галоўным меню выберыце «Перасылка». На наступнай старонцы націсніце «[Add Forwarder]» («Дадаць сродак перасылкі»).
Далей з’явіцца форма, у якой трэба пазначыць адрас для кожнага ўліковага запісу (трэба ўводзіць толькі прэфіксы напрыклад myaccount1, myaccount2 і г. д.), з якога трэба рабіць перасылку на ўліковы запіс Gmail. У полі прызначэння ўводзьце поўны адрас уліковага запісу Gmail.
Па завяршэнні пры неабходнасці можна праз вэб-інтэрфейс Gmail наладзіць упарадкаванне паведамленняў паводле адраса атрымальніка.
Доступ да існых уліковых запісаў праз Gmail — зручная магчымасць, але гэта не прыдатна для лакальнага кіравання ўліковымі запісамі. Фактычна кожнае паведамленне будзе прыходзіць двойчы — спярша лакальна, затым у Gmail, пры злучэнні з уліковым запісам для атрымання паведамленняў.
Калі ж скарыстацца з перанакіравання, можна не клапаціцца пра кіраванне ўліковымі запісамі праз панэль кіравання. Паведамленні будуць прыходзіць наўпрост у Gmail за адну аперацыю.
39 - Як наладзіць паштовы кліент для прагляду і адпраўкі паведамленняў праз ProZ.com?
У cPanel перайдзіце ў «Email Accounts» («Уліковыя запісы электроннай пошты»). Справа ад патрэбнага адраса электроннай пошты ў раздзеле «Actions» («Дзеянні») націсніце «More» («Дадаткова») і выберыце «Configure Email Client» («Канфігурацыя паштовага кліента»).
40 - Не атрымліваецца адпраўляць паведамленні электроннай пошты, хаця з уваходнымі паведамленнямі праблем няма
Некаторыя Інтэрнэт-правайдэры, напрыклад Verizon FiOS, блакуюць порт 25 для папярэджання спаму з заражаных камп’ютараў. Нажаль, у такім выпадку блакуецца і легальны трафік. Калі мяркуеце, што ваш Інтэрнэт-правайдэр блакуе порт 25, што не дазваляе адсылаць паведамленні электроннай пошты, сканфігуруйце паштовы кліент на ўжыванне порта 587. Кампанія Verizon прапануе падрабязную інструкцыю па наладцы, а таксама тлумачэнні сваіх правілаў.
41 - Як дадаць да сайта функцыі, якія недаступныя праз канструктар сайта?
Канструктар сайтаў ProZ.com створаны з мэтай даць карыстальнікам магчымасць хутка апублікаваць свой вэб-сайт са змесцівам, падобным брашуры. Для многіх карыстальнікаў гэтага дастаткова. Іншым патрабуецца болей.
Уладальнік сайта на платформе ProZ.com сайта можа стварыць уласны сайт з нуля, ужываючы статычны HTML ці дынамічны PHP. Многія карыстаюцца староннімі фрэймворкамі кшталту WordPress ці Joomla!, якія дазваляюць размяшчаць уласныя шаблоны і модулі і такім чынам рэалізоўваць функцыі паводле ўласных патрэбаў.
Адным словам, калі базавыя функцыі ProZ.com не задавольваюць вашы патрэбы, можна ўсталяваць старонні, складанейшы фрэймворк.
42 - Ці можна ўсталяваць сістэму кіравання змесцівам (Content Management System, CMS) тыпу Joomla! ці WordPress на сайце?
Так, некаторыя члены ProZ.com паспяхова ўсталявалі CMS, у тым ліку Joomla!, WordPress і Drupal. Аднак для выпраўлення спецыфічных памылак у PHP-опцыі ini_set() (падрабязней гл. тут: http://drupal.org/node/54152) можа спатрэбіцца ўдзел персаналу сайта. Калі патрабуецца дапамога, адпраўце запыт у службу падтрымкі.
43 - Ці можна мець некалькі даменаў для аднаго ўліковага запісу хостынгу?
Набыўшы пашыраны пакет паслуг хостынгу, можна размясціць да 6 даменаў. Дадаткова: звесткі аб хостынгу.
(Функцыя cPanel «Addon Domains» [«Дадатковыя дамены»] дазваляе прызначыць кожнаму з гэтых дадатковых даменаў асобныя падкаталогі ў каталогу /public_html і такім чынам размясціць да 6 асобных вэб-сайтаў).
44 - Маё даменнае імя ўжо аплачанае, але запыты на рэгістрацыю дамена пакуль не апрацаваныя.
Для абнаўлення даных аб рэгістрацыі новых даменаў і пераносах даменаў у базе даных DNS звычайна патрабуецца ад 24 да 48 гадзін. Перанос дамена ад іншага рэгістратара можа патрабаваць да 1 тыдня.
45 - Пры злучэнні з маім вэб-сайтам я атрымліваю паведамленне аб сканчэнні тэрміна дзеяння сертыфіката бяспекі.
Не трэба хвалявацца. Адпраўце запыт у службу падтрымкі, каб сертыфікат бяспекі ProZ.com быў абноўлены.
46 - Пасля запампавання html-файла майго паддамена ў каталог public-html/cgi-bin з’яўляецца паведамленне аб памылцы.
Для карэктнай працы паддамена файл index.html ці index.php трэба змясціць у створаным каталогу NEWS. Не след ужываць каталог cgi-bin, які прызначаны толькі для файлаў сцэнарыяў .cgi.
47 - Як запампаваць файлы для публічнага доступу?
Файлы для публічнага доступу можна размяшчаць у каталогу public_html.
Каб запампаваць файл праз панель кіравання (пункт «[Панель кіравання]» знаходзіцца тут), перайдзіце ў Менеджар файлаў, у ім знайдзіце каталог public_html. Адкрыйце каталог у іншым акне ці ўкладцы, націсніце «Запампаваць файл(ы)». Адкрыецца акно, праз якое можна пачаць запампоўваць файлы.
Калі файлы запампаваныя, даць іншым доступ да іх можна праз спасылку наступнага тыпу
http://назва_вашага_сайта/назва_файла.пашырэнне
Заўвага: памятайце, што пры запампаванні файлаў трэба ўлічваць ліміт прасторы. Назвы файлаў не павінны ўтрымліваць вялікія літары.
48 - Пошукавыя сістэмы не індэксуюць мой вэб-сайт. Што рабіць?
Для індэксацыі нядаўна створанага вэб-сайта пошукавымі сістэмамі патрабуецца час. Калі сайт працуе ўжо пэўны час, паспрабуйце даваць спасылкі на яго з іншых вэб-сайтаў ці ў паведамленнях электроннай пошты. Такім чынам можна залучыць наведвальнікаў на сайт, і ён будзе з’яўляцца ў выніках пошукаў.
49 - Ці можна ўжываць aspx-файлы на сваім сайце?
Не. Хостынг на ProZ.com не падтрымлівае aspx-файлы.
50 - Як усталяваць MySql для WordPress?
Каб усталяваць MySql для WordPress, адкрыйце ўліковы запіс cPanel, выберыце «MySQL® Database Wizard» («Майстар баз даных MySQL®»).
Затым выконвайце падказкі сістэмы аб усталяванні. Для кіравання базамі даных MySQL націсніце на значок «MySQL Databases» («Базы даных MySQL»).
51 - Пры спробе доступу да свайго сайта я бачу паведамленне аб унутранай памылцы сервера 500. Што рабіць?
У інтэрфейсе cPanel націсніце на значок «Error log» («Часопіс памылак»). На экране з’явяцца 300 апошніх паведамленняў аб памылках (зверху — апошнія).
Праглядзіце змесціва паведамлення аб памылцы і пашукайце гэты тэкст у Інтэрнэце. Калі гэта распаўсюджаная памылка, ёсць добры шанец знайсці парады наконт выпраўлення. Калі вы ўсё ж не ўпэўненыя, што спрычынілася да памылкі, адпраўце запыт у службу падтрымкі з далучэннем часткі часопіса (10—20 апошніх паведамленняў аб памылках).
52 - Я не магу ўвайсці ў сваю паштовую скрынку на ProZ.com. Што рабіць?
У якасці імя карыстальніка для доступу павінны ўжывацца поўны адрас электроннай пошты. Калі імя карыстальніка слушнае, але ўвайсці не атрымліваецца, адпраўце запыт у службу падтрымкі, у якім паведаміце, што ўжываеце слушнае імя карыстальніка (г. зн. поўны адрас электроннай пошты), а таксама паведаміце, ці былі нейкія папярэджанні.
53 - Як зрабіць, каб электронная пошта перасылалася без захавання?
Не стварайце адрас электроннай пошты, стварыце толькі сродак перасылкі.
Калі перасылка электроннай пошты ўжо працуе, адрас электроннай пошты можна проста выдаліць, перасылка працягне працаваць, як трэба.
54 - Ці падтрымліваецца SSL для сайтаў з хостынгам на ProZ.com?
На сайтах з хостынгам на ProZ.com SSL не падтрымліваецца, бо для яго звычайна патрабуецца асобны IP-адрас. Для ўліковых запісаў хостынгу на ProZ.com ужываюцца абагуленыя IP-адрасы, асобныя IP-адрасы не прадстаўляюцца.
55 - Ці падтрымліваюцца PHP, MySQL, модуль Apache mod_rewrite пры ўжыванні свабоднага праграмнага забеспячэння WordPress?
Пры ўжыванні свабоднага праграмнага забеспячэння WordPress падтрымліваецца модуль Apache mod_rewrite.