Правілы сайта
Правілы карыстання ProZ.com
Наступныя правілы створаныя, каб пашырыць і абараніць прыемную, арыентаваную на вынікі атмасферу ProZ.com як працоўнага месца перакладчыкаў. Карыстаючыся сайтам, вы пацвярджаеце, што прымаеце гэтыя правілы і згаджаецеся выконваць іх.
Катэгорыя
Правіла сайта
1 |
Прадстаўленыя пераклады павінны быць арыгінальнай працай.
Паўторнае выкарыстанне або ссылка на існыя (напр. апублікаваныя) пераклады, цалкам або часткова, забароненыя і вядуць да дыскваліфікацыі. Дапускаецца сумесная праца з яшчэ адной асобай, але гэтая асобая павінная быць уключаная ў якасці партнёра пры прадстаўленні перакладу. |
2 |
На працягу спаборніцтва асобы спаборнікаў не павінны раскрывацца.
На працягу спаборніцтва або галасавання спаборнікам забараняецца абмяркоўваць паданыя імі пераклады або рашэнні, прынятыя імі ў працэсе перакладу. Прадстаўленне звестак, якія маглі б даць магчымасць вызначыць, каму належыць пэўны прадстаўлены пераклад, з’яўляецца падставай для дыскваліфікацыі. |
3 |
Заключэнні наконт перакладаў забараняюцца.
Спробы вызначыць аўтара пэўнага прадстаўленага перакладу з’яўляюцца парушэннем правілаў. |
4 |
На працягу спаборніцтва забараняецца рабіць публічныя каментарыі наконт прадстаўленых перакладаў.
На працягу спаборніцтва або галасавання ўсім карыстальнікам ProZ.com забараняецца рабіць публічныя каментарыі наконт прадстаўленых перакладаў (або варыянтаў перакладу арыгінальных тэкстаў). Каментарыі ў форумах не будуць ухваляцца, а ў выпадку з’яўлення будуць выдаляцца. Таксама забараняецца непасрэднае асабістае абмеркаванне (напрыклад праз электронную пошту). |
5 |
Спробы схіляць удзельнікаў да галасавання тым або іншым чынам з’яўляюцца парушэннем правіл.
Забараняецца схіляць удзельнікаў да галасавання тым або іншым чынам, або да выбару пэўнага перакладу. Таксама забараняюцца спробы ўплыву на вынікі шляхам запрашэння пэўнага кола карыстальнікаў (напрыклад, карыстальнікаў з пэўнай краіны). |
6 |
Нельга публічна выказваць пярэчанні наконт абгрунтаванасці прысуджэння перамогі.
Пра выпадкі меркаванай неаб’ектыўнасці трэба паведамляць персаналу сайта праз запыт у службу падтрымкі. |
Выкананне згаданых правілаў з’яўляецца ўмовай для працягу правоў на доступ і выкарыстанне сайта.
Забеспячэнне выканання правілаўПерсанал і мадэратары сайта могуць выконваць любое з наступных дзеянняў у мэтах забеспячэння выканання пазначаных правілаў сайта:
* звяртацца да карыстальнікаў сайта, каб прыцягнуць увагу да пэўных правілаў;
* не ўхваляць (або выдаляць/хаваць) паведамленні, якія парушаюць правілы;
* рабіць так, каб карыстальнікі, выканаўшыя пэўныя дзеянні, бачылі паведамленні, звязаныя з правіламі;
* прыпыняць, часова або пастаянна, доступ да функцый сайта, ужытых пры парушэнні правілаў;
* касаваць профіль або членства (толькі персанал)
Мадэратары і супрацоўнікі павінны дзейнічаць у адпаведнасці з правіламі і абароненыя імі такім сама чынам, як і іншыя члены.
Касаванне
У рэдкіх выпадках цяжкіх парушэнняў персанал ProZ.com можа скасаваць профіль (і членства) з неадкладным набыццём моцы. У большасці выпадкаў, аднак, на ProZ.com ужываецца практыка выдачы жоўтых / чырвоных картак, падобна таму, як гэта робіцца ў футболе, для скасаванняў.
Жоўтыя і чырвоныя карткі выдаюцца толькі персаналам сайта. Даецца спасылка на правіла паводле ягонага нумара і рэгіструецца дата карткі. Тэрміны «жоўтая картка» і «чырвоная картка» выкарыстоўваецца яўна: яны ўключаюцца ў тэму паведамлення пры адпраўцы па электроннай пошце.
Карыстальнік сайта, які атрымаў жоўтую картку, можа працягваць карыстацца сайтам (часам з некаторымі абмежаваннямі), але яму аб’яўляецца, што далейшыя парушэнні прывядуць да скасавання. Асоба, чый профіль быў скасаваны, не будзе ізноў прынята на ProZ.com.
У дачыненні да працадаўцаў дзейнічаюць Правілы скасавання.
Тлумачэнне
Каб атрымаць тлумачэнні што да любога з вышэйзгаданых правілаў або забеспячэння выканання правілаў, накіруйце запыт у службу падтрымкі.