Правілы сайта

Правілы карыстання ProZ.com

Наступныя правілы створаныя, каб пашырыць і абараніць прыемную, арыентаваную на вынікі атмасферу ProZ.com як працоўнага месца перакладчыкаў. Карыстаючыся сайтам, вы пацвярджаеце, што прымаеце гэтыя правілы і згаджаецеся выконваць іх.


Правіла сайта

1 Раздзел Blue Board сайта ProZ.com служыць крыніцай інфармацыі аб працадаўцаў, якія замаўляюць вусны і пісьмовы пераклад і іншыя лінгвістычныя паслугі, а таксама дае магчымасць выразіць гатоўнасць да далейшага супрацоўніцтва з пэўнымі працадаўцамі.
Забараняецца ўжываць Blue Board для іншых мэтаў.
2 Каб пакінуць водгук у Blue Board, трэба выканаць пэўныя патрабаванні.
Водгукі з ІПС (імавернасць паўторнага супрацоўніцтва) дазваляецца пакідаць толькі тады, калі (1) замова была выкананая поўнасцю і ў належны час і (2) не мелася нараканняў наконт якасці працы неўзабаве пасля яе здачы. Нельга пакідаць водгукі па выніках перамоў, тэставых перакладаў, іншых папярэдніх або не звязаных непасрэдна з перакладам дзеянняў.
3 Калі атрыманы адказ, водгук нельга рэдагаваць.
Выканаўца паслуг можа пакінуць адзін кароткі водгук, а працадаўца можа пакінуць адзін кароткі адказ (заўвага: пакуль адказу няма, водгук можна рэдагаваць).
4 Пасля адпраўкі адказы нельга рэдагаваць.
5 Карыстальнікам сайта можна рабіць толькі адзін водгук на працадаўцу, раз на год.
Дадатковыя водгукі можна рабіць не часцей аднаго разу за год пры ўмове выканання дадатковай працы пасля папярэдняга водгуку.
6 Водгукі пра сябе забароненыя.
Працадаўцы, уладальнікі і супрацоўнікі кампаній-працадаўцаў, уключаных у Blue Board, не маюць права пакідаць водгукі аб сваёй «імавернасці паўторнага супрацоўніцтва» з самімі сабой або са сваімі кампаніямі.
7 Паклёпы забароненыя.
Забараняецца ўжываць Blue Board для паклёпаў на людзей або кампаніі. Водгукі, каментарыі да водгукаў, адказы на водгукі павінны закранаць толькі гатоўнасць да паўторнага супрацоўніцтва.
8 Забараняецца ўплываць на карыстанне іншымі базай Blue Board.
Забараняецца ціск на кагосьці з мэтаю, каб ён замяніў водгук / адказ на водгук у Blue Board або пакінуў новы водгук / адказ пэўнага характару (дазваляецца заклікаць выканаўцаў паслуг або працадаўцаў пакідаць водгукі або адказы пры ўмове адсутнасці спроб паўплываць на змесціва падобных допісаў).
9 Забараняецца ўжываць Blue Board для прымушэння.
Строга забараняецца карыстацца (або пагражаць скарыстацца з) Blue Board, каб прымусіць працадаўцу або выканаўцу паслуг да нейкага дзеяння.
10 Запісы застаюцца ў Blue Board на працягу прынамсі шасці месяцаў пасля любога дзеяння ў якасці працадаўцы.
ProZ.com разглядае запыты ад працадаўцаў на выдаленне пэўных кантактных звестак з Blue Board пры наяўнасці канкрэтных абгрунтаванняў. Аднак у большасці выпадкаў падобныя запыты не будуць разглядацца, пакуль не міне прынамсі шэсць месяцаў ад даты апошняга вядомага дзеяння ў якасці працадаўцы.

Выкананне згаданых правілаў з’яўляецца ўмовай для працягу правоў на доступ і выкарыстанне сайта.

Забеспячэнне выканання правілаў

Персанал і мадэратары сайта могуць выконваць любое з наступных дзеянняў у мэтах забеспячэння выканання пазначаных правілаў сайта:
* звяртацца да карыстальнікаў сайта, каб прыцягнуць увагу да пэўных правілаў;
* не ўхваляць (або выдаляць/хаваць) паведамленні, якія парушаюць правілы;
* рабіць так, каб карыстальнікі, выканаўшыя пэўныя дзеянні, бачылі паведамленні, звязаныя з правіламі;
* прыпыняць, часова або пастаянна, доступ да функцый сайта, ужытых пры парушэнні правілаў;
* касаваць профіль або членства (толькі персанал)

Мадэратары і супрацоўнікі павінны дзейнічаць у адпаведнасці з правіламі і абароненыя імі такім сама чынам, як і іншыя члены.

Касаванне

У рэдкіх выпадках цяжкіх парушэнняў персанал ProZ.com можа скасаваць профіль (і членства) з неадкладным набыццём моцы. У большасці выпадкаў, аднак, на ProZ.com ужываецца практыка выдачы жоўтых / чырвоных картак, падобна таму, як гэта робіцца ў футболе, для скасаванняў.

Жоўтыя і чырвоныя карткі выдаюцца толькі персаналам сайта. Даецца спасылка на правіла паводле ягонага нумара і рэгіструецца дата карткі. Тэрміны «жоўтая картка» і «чырвоная картка» выкарыстоўваецца яўна: яны ўключаюцца ў тэму паведамлення пры адпраўцы па электроннай пошце.

Карыстальнік сайта, які атрымаў жоўтую картку, можа працягваць карыстацца сайтам (часам з некаторымі абмежаваннямі), але яму аб’яўляецца, што далейшыя парушэнні прывядуць да скасавання. Асоба, чый профіль быў скасаваны, не будзе ізноў прынята на ProZ.com.

У дачыненні да працадаўцаў дзейнічаюць Правілы скасавання.

Тлумачэнне

Каб атрымаць тлумачэнні што да любога з вышэйзгаданых правілаў або забеспячэння выканання правілаў, накіруйце запыт у службу падтрымкі.

Request help


Site Documentation


The member services and support team
Jared

Jared

Lucia

Lucia

Helen

Helen

Yana

Yana

Karen

Karen

Evelio

Evelio

Hayjor Roca

Hayjor Roca

Andrea

Andrea

Naiara Solano

Naiara Solano

Joseph Oyange

Joseph Oyange

Isabella Capuselli

Isabella Capuselli

Saint Machiste

Saint Machiste

Valentin Zaninelli

Valentin Zaninelli

Laura Rucci

Laura Rucci

Erika Melchor

Erika Melchor

Charlotte Gathoni

Charlotte Gathoni

Agostina Menghini

Agostina Menghini

Tanya Quintery

Tanya Quintery

Benedict Ouma

Benedict Ouma

Ana Moirano

Ana Moirano

All of ProZ.com
  • All of ProZ.com
  • Пошук тэрмінаў
  • Замовы
  • Форумы
  • Multiple search