Правілы сайта
Правілы карыстання ProZ.com
Наступныя правілы створаныя, каб пашырыць і абараніць прыемную, арыентаваную на вынікі атмасферу ProZ.com як працоўнага месца перакладчыкаў. Карыстаючыся сайтам, вы пацвярджаеце, што прымаеце гэтыя правілы і згаджаецеся выконваць іх.
Катэгорыя
Правіла сайта
3.1 |
(Парада): з дапамогай прапанаванага сродка пазначаць ступень упэўненасці.
Аўтары адказаў павінны пазначаць ступень сваёй упэўненасці ў дакладнасці адказа паводле прапанаванай шкалы. Часам у якасці перакладу можна прапанаваць здагадку, але гэтага нельга рабіць сістэматычна. |
3.2 |
(Парада): замест вялікіх урыўкаў тэксту даваць спасылкі.
У абгрунтаваннях прапаноў перакладу след даваць спасылкі на звесткі ў Інтэрнэце, а не ўстаўляць вялікія ўрыўкі тэксту. Пажадана ўключыць невялікі ўрывак і спасылку на поўны тэкст для тых, каму спатрэбіцца даведацца больш. |
3.3 |
У цэлым аўтары могуць даваць толькі адзін адказ на адно пытанне.
Час ад часу дапускаюцца выключэнні, але карыстальнікам нельга браць за звычку даваць некалькі адказаў на адно «дапаможнае» пытанне KudoZ. |
3.4 |
Падобныя каментарыі можна пакідаць толькі ў полі каментарыя да адказу.
Забараняюцца каментарыі адносна адказаў іншых карыстальнікаў у полі для абмеркавання або ў полі тлумачэнняў да адказу. |
3.5 |
Каментарыі да адказаў павінны рабіцца з лінгвістычных меркаванняў.
Гэтыя лінгвістычныя меркаванні абавязковыя ў выпадку нязгоды або нейтральнага каментарыя. Забараняецца рабіць персанальныя заўвагі ў каментарыях да адказаў. У цэлым пажадана абгрунтоўваць каментарыі даведачным матэрыялам. |
3.6 |
Забараняецца спрабаваць уплываць на рашэнні іншых карыстальнікаў.
Забараняецца схіляць аўтараў пытанняў да выбару свайго варыянта перакладу або іншых карыстальнікаў да выказвання згоды ці нязгоды з пэўнымі адказамі іншых карыстальнікаў. |
3.7 |
Не дапускаюцца каментарыі наконт аўтараў пытанняў і адказаў, іхніх допісаў і рашэнняў аб публікацыі.
Строга забараняюцца каментарыі і інсінуацыі наконт досведу ці профілю аўтара пытання або адказа, ягонага рашэння аб публікацыі пэўнага пытання, адказа, ацэнкі або закрыцця пытання з пэўным вынікам, дадавання запісу ў гласарый і да г. п. (любым чынам: публічна, непасрэдна ў адрас падобнай асобы або ў адрас іншага карыстальніка сайта). |
Выкананне згаданых правілаў з’яўляецца ўмовай для працягу правоў на доступ і выкарыстанне сайта.
Забеспячэнне выканання правілаўПерсанал і мадэратары сайта могуць выконваць любое з наступных дзеянняў у мэтах забеспячэння выканання пазначаных правілаў сайта:
* звяртацца да карыстальнікаў сайта, каб прыцягнуць увагу да пэўных правілаў;
* не ўхваляць (або выдаляць/хаваць) паведамленні, якія парушаюць правілы;
* рабіць так, каб карыстальнікі, выканаўшыя пэўныя дзеянні, бачылі паведамленні, звязаныя з правіламі;
* прыпыняць, часова або пастаянна, доступ да функцый сайта, ужытых пры парушэнні правілаў;
* касаваць профіль або членства (толькі персанал)
Мадэратары і супрацоўнікі павінны дзейнічаць у адпаведнасці з правіламі і абароненыя імі такім сама чынам, як і іншыя члены.
Касаванне
У рэдкіх выпадках цяжкіх парушэнняў персанал ProZ.com можа скасаваць профіль (і членства) з неадкладным набыццём моцы. У большасці выпадкаў, аднак, на ProZ.com ужываецца практыка выдачы жоўтых / чырвоных картак, падобна таму, як гэта робіцца ў футболе, для скасаванняў.
Жоўтыя і чырвоныя карткі выдаюцца толькі персаналам сайта. Даецца спасылка на правіла паводле ягонага нумара і рэгіструецца дата карткі. Тэрміны «жоўтая картка» і «чырвоная картка» выкарыстоўваецца яўна: яны ўключаюцца ў тэму паведамлення пры адпраўцы па электроннай пошце.
Карыстальнік сайта, які атрымаў жоўтую картку, можа працягваць карыстацца сайтам (часам з некаторымі абмежаваннямі), але яму аб’яўляецца, што далейшыя парушэнні прывядуць да скасавання. Асоба, чый профіль быў скасаваны, не будзе ізноў прынята на ProZ.com.
У дачыненні да працадаўцаў дзейнічаюць Правілы скасавання.
Тлумачэнне
Каб атрымаць тлумачэнні што да любога з вышэйзгаданых правілаў або забеспячэння выканання правілаў, накіруйце запыт у службу падтрымкі.