Правілы сайта
Правілы карыстання ProZ.com
Наступныя правілы створаныя, каб пашырыць і абараніць прыемную, арыентаваную на вынікі атмасферу ProZ.com як працоўнага месца перакладчыкаў. Карыстаючыся сайтам, вы пацвярджаеце, што прымаеце гэтыя правілы і згаджаецеся выконваць іх.
Катэгорыя
Правіла сайта
2.1 |
Дазваляецца адзін тэрмін на адно пытанне.
Уключэнне некалькіх тэрмінаў да перакладу ў адно пытанне KudoZ замінае працэсу стварэння запісаў гласарыяў. |
2.2 |
Тэксты для перакладу праз KudoZ павінны мець максімум прыблізна дзесяць (10) слоў.
Для вялікіх тэкстаў варта пашукаць адпаведных перакладчыкаў праз каталог або сістэму аб’яў працы. Больш звестак гл. тут. |
2.3 |
Пытанні KudoZ трэба класіфікаваць належным чынам.
Задаючы пытанне, абавязкова выберыце моўную пару, катэгорыю (PRO ці Не-PRO), максімальна адпаведную агульную і вузкую тэматыку пытання. Нельга ўжываць катэгорыі «агульнае» і «іншае», калі можна выбраць больш канкрэтную тэматыку. |
2.4 |
Аўтары «дапаможных» пытанняў павінны іх закрываць.
Закрывайце пытанні, выбіраючы найбольш карысны адказ (і прысуджаючы яму балы, калі пытанне не было апублікаванае як «не за балы»). Аўтарам, якія не закрылі свае пытанні за належны час, не дазваляецца задаваць далейшыя пытанні. (Памятайце, што калі не атрымана патрэбнага адказу, можна закрыць пытанне без выбару найбольш карыснага адказу.) |
2.5 |
Пры закрыцці пытання павінны стварацца запісы гласарыя.
Чакаецца, што аўтар пытання пры яго закрыцці зробіць запіс гласарыя праз адпаведную форму з арыгіналам і перакладам тэрміна ў фармаце слоўніка. Выключэннем з’яўляюцца пытанні, якія самі па сабе не падлягаюць да ўключэння ў гласарый. |
2.6 |
Ёсць дзённы і тыднёвы ліміт на колькасць «дапаможных» пытанняў KudoZ.
Ліміты вызначаюцца аўтаматычна на аснове ўзроўню членства аўтара пытання. Забараняецца спрабаваць абысці гэтыя ліміты. |
2.7 |
Закрываючы пытанне, трэба рабіць запіс у гласарыі.
У форме пытання аб тэрміне трэба ставіць адпаведную пазнаку, калі тэрмін з тэставага перакладу або можа падацца абразлівым іншым. |
2.8 |
Трэба пакідаць дастаткова часу для адказаў.
У мэтах забеспячэння гэтага аўтары могуць закрываць свае пытанні, калі пасля публікацыі пройдзе прынамсі дваццаць чатыры (24) гадзіны. Да гэтага яны могуць размяшчаць свае рэкамендацыі, але пакідаць рашэнне супольнасці. |
2.9 |
Парады:
«Дапаможным» KudoZ след карыстацца для пытанняў наконт перакладу тэрмінаў пасля пошуку ў KudoZ і іншых рэсурсах. Задаючы пытанне, трэба даваць адпаведны кантэкст. Нават калі няма іншага кантэксту, трэба паведамляць тэматыку і тып дакумента. Таксама варта даваць сказы або абзацы з тэрмінам, пра які ідзе гаворка. Больш звестак — тут. |
Выкананне згаданых правілаў з’яўляецца ўмовай для працягу правоў на доступ і выкарыстанне сайта.
Забеспячэнне выканання правілаўПерсанал і мадэратары сайта могуць выконваць любое з наступных дзеянняў у мэтах забеспячэння выканання пазначаных правілаў сайта:
* звяртацца да карыстальнікаў сайта, каб прыцягнуць увагу да пэўных правілаў;
* не ўхваляць (або выдаляць/хаваць) паведамленні, якія парушаюць правілы;
* рабіць так, каб карыстальнікі, выканаўшыя пэўныя дзеянні, бачылі паведамленні, звязаныя з правіламі;
* прыпыняць, часова або пастаянна, доступ да функцый сайта, ужытых пры парушэнні правілаў;
* касаваць профіль або членства (толькі персанал)
Мадэратары і супрацоўнікі павінны дзейнічаць у адпаведнасці з правіламі і абароненыя імі такім сама чынам, як і іншыя члены.
Касаванне
У рэдкіх выпадках цяжкіх парушэнняў персанал ProZ.com можа скасаваць профіль (і членства) з неадкладным набыццём моцы. У большасці выпадкаў, аднак, на ProZ.com ужываецца практыка выдачы жоўтых / чырвоных картак, падобна таму, як гэта робіцца ў футболе, для скасаванняў.
Жоўтыя і чырвоныя карткі выдаюцца толькі персаналам сайта. Даецца спасылка на правіла паводле ягонага нумара і рэгіструецца дата карткі. Тэрміны «жоўтая картка» і «чырвоная картка» выкарыстоўваецца яўна: яны ўключаюцца ў тэму паведамлення пры адпраўцы па электроннай пошце.
Карыстальнік сайта, які атрымаў жоўтую картку, можа працягваць карыстацца сайтам (часам з некаторымі абмежаваннямі), але яму аб’яўляецца, што далейшыя парушэнні прывядуць да скасавання. Асоба, чый профіль быў скасаваны, не будзе ізноў прынята на ProZ.com.
У дачыненні да працадаўцаў дзейнічаюць Правілы скасавання.
Тлумачэнне
Каб атрымаць тлумачэнні што да любога з вышэйзгаданых правілаў або забеспячэння выканання правілаў, накіруйце запыт у службу падтрымкі.