ProZ.com frequently asked questions


Конкурсы

Main

  • 1 - Конкурсы: агульныя пытанні

  • 1.1 - Што такое конкурсы перакладаў ProZ.com?

    Конкурсы перакладаў ProZ.com — гэта перыядычныя конкурсы для членаў ProZ.com, якія праводзяцца як забава і ў той жа час магчымасць навучыцца новаму.


  • 1.2 - Хто можа ўдзельнічаць у конкурсах?

    Гэта залежыць ад канкрэтнага конкурса. Часам, калі ў пэўнай моўнай пары не набіраецца дастаткова членаў ProZ.com, да конкурса могуць дапускацца працы нячленаў, але звычайна працы прымаюцца толькі ад членаў ProZ.com. Толькі члены Proz.com маюць права на атрыманне прызоў па выніках лёсаванняў, якія праводзяцца паміж пераможцамі конкурсаў напрыканцы году. Калі вы зацікаўленыя ва ўдзеле ў конкурсе, але пакуль яшчэ не член ProZ.com, вы можаце атрымаць зніжку на афармленне членства на ProZ.com. Гл. больш звестак на гэтай старонцы.

    Нячлены могуць браць удзел у кваліфікацыі і канчатковым галасаванні. Карыстальнікі сайта, зарэгістраваныя на сайце не менш аднаго месяца, якія працуюць у моўнай пары, у якой хочуць галасаваць, змогуць даць ацэнку ў катэгорыі «Якасць тэксту», «Дакладнасць перакладу», або ў абедзьвюх. Носьбіты мовы перакладу, якія не працуюць у пэўнай моўнай пары, змогуць даць ацэнку толькі ў катэгорыі «Якасць тэксту».

    Фінальнае галасаванне ў кожнай пары адкрытае толькі карыстальнікам, зарэгістраваным на сайце прынамсі адзін месяц, якія з’яўляюцца носьбітамі мовы перакладу і працуюць у моўнай пары, у якой збіраюцца прагаласаваць.


  • 1.3 - Як праводзяцца конкурсы?

    Конкурс дзеліцца на тры розныя стадыі: падача конкурсных працаў, кваліфікацыя, фінальнае галасаванне.

    На стадыі падачы спаборнікі прапануюць свае пераклады любога з прадстаўленых арыгіналаў на любую мову. У кожнай моўнай пары ёсць крайні тэрмін, а калі нейкая пара атрымае меней за 3 варыянты перакладу, яна не праходзяць на стадыю фінальнага галасавання, пераможца не выбіраецца. Аднак спаборнікам і перакладчыкамі ў гэтай моўнай пары даецца магчымасць абменьвацца меркаваннямі, пакідаючы каментарыі, згоду/нязгоду, водгукі да фрагментаў конкурсных працаў, якія яны лічаць вартымі.

    Памятайце, што рашэннем арганізатара конкурса крайні тэрмін у некаторых моўных парах можа быць падоўжаны.

    У парах з вялікай колькасцю конкурсных працаў (болей за 7) пачынаецца стадыя кваліфікацыі, на якой для фінальнай стадыі адбіраецца адпаведная колькасць варыянтаў, якія ўважаюцца найлепшымі і найдакладнейшымі. Удзельнікам галасавання трэба ацаніць конкурсныя працы ў двух катэгорыях («Якасць тэксту» і «Дакладнасць перакладу») па шкале ад 1 («дрэнна») да 5 («выдатна»). На гэтай стадыі конкурсныя працы выбываюць з конкурса, калі становіцца ясна, што яны не маюць рэальных шанцаў перамагчы. Падобнае рашэнне робіцца на аснове сярэдняй ацэнкі, атрыманай ад калег (у параўнанні з ацэнкамі іншых конкурсных працаў) пасля таго, як будзе атрыманы пэўны мінімум галасоў.

    Адсейванне конкурсных працаў падобным чынам дапамагае засяродзіць увагу на вядучых працах і павялічыць імавернасць выбару найлепшых варыянтаў для пераходу на фінальную стадыю. У фінал пераходзяць 3—7 конкурсных працаў з найвышэйшымі ацэнкамі.

    На фінальнай стадыі ўдзельнікам галасавання прапануецца выбраць найлепшы варыянт у групе. Таксама можна выбраць варыянты, якія вартыя другога і трэцяга месца. Пры гэтым варыянтам даюцца балы ацэнкі — чатыры (4), два (2) і адзін (1) адпаведна. Перамагае конкурсная праца, якая набярэ найбольш балаў на стадыі галасавання.


  • 1.4 - На якіх мовах праводзяцца конкурсы?

    Тэксты арыгіналаў выбіраюцца на мовах, найбольш запатрабаваных членамі ProZ.com. Пераклады можна прадстаўляць на любых мовах. На конкурс праходзяць моўныя пары, у якіх прадстаўлена прынамсі 3 конкурсныя працы.


  • 1.5 - Тэксты якога кшталту выбіраюцца для конкурсаў перакладаў?

    У якасці арыгіналаў звычайна выбіраюцца кароткія ўрыўкі мастацкіх тэкстаў агульнага характару. Усе арыгінальныя тэксты на конкурсах прапануюцца ўдзельнікамі супольнасці.

    Заўвага. Меркаванні і погляды ў арыгінальных тэкстах не з’яўляюцца меркаваннямі і поглядамі супрацоўнікаў сайта або ўдзельнікаў конкурсаў. Конкурсы ProZ.com — гэта заклік да прафесіяналаў прадэманстраваць сваё майстэрства перакладу, а не погляды на тыя або іншыя пытанні.


  • 1.6 - Ці можна прапанаваць арыгінальны тэкст для наступнага конкурса?

    Так. Перакладчыцкія конкурсы, асабліва ў мовах, якімі не валодаюць супрацоўнікі сайта, залежаць ад таго, ці могуць члены супольнасці прапанаваць арыгінальныя тэксты на іх мовах. Калі вы не бачыце на нейкай мове арыгінальнага тэксту, значыць, ніхто не прапанаваў і не ўхваліў прыдатнага тэксту для конкурса. Прапанаваць арыгінальны тэкст для перакладчыцкага конкурса можа любы член супольнасці. Вось спасылка для гэтага: http://www.proz.com/translation-contests/propose_source_text. Прапаноўца арыгінальнага тэксту можа таксама ўдзельнічаць у конкурсе. У выпадку калі арыгінальны тэкст прыняты на конкурс, прапаноўца атрымае год бясплатнага членства на ProZ.com.


  • 1.7 - Як даведацца, калі пачнецца новы конкурс перакладаў?

    Гэта можна зрабіць, падпісаўшыся на рассылку аб’яў аб конкурсах: націсніце на ўкладку «Падпісацца на навіны і аб’явы» на старонцы конкурсаў або пазначце «Атрымліваць аб’явы аб конкурсах перакладчыкаў на ProZ.com» на старонцы параметраў электроннай пошты.


  • 1.8 - Паводле якіх крытэрыяў вызначаюцца пераможцы?

    Пераможцы вызначаюцца галасаваннем калег. Пераможцы ў кожнай моўнай пары атрымліваюць лічбавае пасведчанне з пазнакай у профілі і прызнанне ў супольнасці за конкурсную працую, якую калегі ўважаюць за найлепшы пераклад у моўнай пары. З ліку ўсіх пераможцаў конкурс лёсаваннем вызначаецца атрымальнік галоўнай узнагароды.

    Заўвага: Не след публічна абмяркоўваць абгрунтаванасць выбару пераможцы або ягонай конкурснай працы. Калі вы лічыце, што нешта несправядліва, або жадаеце паведаміць аб злоўжываннях, адпраўце запыт у службу падтрымкі, і супрацоўнікі сайта дбайна разбяруцца ў пытанні.


  • 1.9 - Ці ёсць асобны форум для абмеркаванняў, датычных конкурсаў?

    Так, усе пытанні наконт конкурсаў абмяркоўваюцца на форуме перакладчыцкіх конкурсаў ProZ.com.


  • 1.10 - Ці можна каментаваць конкурсныя працы ці арыгінальныя тэксты на форумах?

    На стадыях падачы конкурсных працаў, кваліфікацыі і галасавання забараняецца каментаваць прадстаўленыя працы работы і магчымыя варыянты перакладу арыгінальных тэкстаў на форумах і ў іншых месцах (за выключэннем ужывання функцыі каментарыяў і заўвагаў да каментарыяў праз інтэрфейс конкурса). Аднак па завяршэнні галасавання можна абмяркоўваць з лінгвістычнага гледзішча складаныя месцы ў арыгіналах і варыянты перакладаў.


  • 1.11 - Ці атрымліваюць пераможцы нейкія ўзнагароды?

    У шэрагу выпадкаў ёсць узнагароды. У любым выпадку пераможца атрымлівае лічбавы сертыфікат і, па жаданні, прызнанне ў супольнасці і пазнаку ў профілі.


  • 1.12 - Ці можна пакінуць водгук аб конкурсе?

    Так. Калі маеце каментарыі наконт конкурса, якімі хацелі б падзяліцца з супольнасцю, можна звярнуцца да каардынатара конкурсаў праз запыт у службу падтрымкі. Ваш водгук будзе разгледжаны і, магчыма, апублікаваны на старонцы водгукаў аб конкурсе.


  • 1.13 - Дзе знайсці звесткі аб мінулых конкурсах?

    Гэта можна знайсці на старонцы мінулых конкурсаў, на якой ёсць звесткі аб усіх конкурсах з 2007 года, у тым ліку імёны пераможцаў і водгукі.



  • Main - Top


  • 2 - Падача працы на конкурс перакладаў

  • 2.1 - Ці можна ўдзельнічаць у конкурсе разам з партнёрам?

    Так. Двое могуць разам працаваць над конкурснай працай. У падобных выпадках працу на конкурс прадстаўляе адзін з партнёраў, пазначаючы другога партнёра ў конкурсе на стадыі падачы.

    Трэба памятаць, што нячлены могуць удзельнічаць у конкурсе ў пары з членамі сайта. Магчымасць прадставіць конкурсную працу будзе даступнай толькі члену сайта. Пасля падачы конкурснай працы ён зможа пазначыць іншага карыстальніка сайта як свайго партнёра ў конкурсе.


  • 2.2 - Чаму няма тэкстаў арыгіналаў на маёй мове?

    Конкурсы перакладаў ProZ.com у многіх аспектах залежаць ад супрацоўніцтва ўдзельнікаў. Гэта галасаванне, каментарыі, падача конкурсных працаў, а таксама пошук прыдатных арыгіналаў на розных мовах (асабліва на тых, якія не з’яўляюцца роднымі для супрацоўнікаў сайта). Вы можаце дапамагчы пашырыць колькасць моўных пар у будучых конкурсах, знаходзячы і прапануючы арыгіналы на сваёй роднай мове. Рэалізаваная функцыя, якая дае магчымасць прадстаўнікам супольнасці прапанаваць патэнцыйныя тэксты для конкурсаў і пакідаць каментарыі да іх. Таксама вызначаныя крытэрыі прыдатнасці тэкстаў арыгіналаў для конкурсаў.

    Прапанаваць тэкст або абмеркаваць тэксты, прапанаваныя іншымі, можна на наступнай старонцы: http://www.proz.com/translation-contests/propose_source_text


  • 2.3 - Ці можна прадставіць конкурсную працу ў любой моўнай пары, пазначанай у маім профілі?

    Так. Удзельнічаць у конкурсе можна ў любой мове (працоўнай або да якой маеце інтарэс) з пазначаных у вашым профілі.


  • 2.4 - Ці можна прадстаўляць конкурсныя працы ў некалькіх моўных парах?

    Няма абмежаванняў на колькасць моўных пар, у якіх удзельнік можа прадстаўляць конкурсныя працы. Але ў кожнай моўнай пары можна прадставіць толькі адну працу.


  • 2.5 - Ці можна адрэдагаваць ужо прадстаўленую конкурсную працу?

    Так, на стадыі падачы можна рэдагаваць свае конкурсныя працы колькі заўгодна разоў. Па завяршэнні гэтай стадыі магчымасці рэдагаваць конкурсныя працы больш не будзе.


  • 2.6 - Ці можна ўдзельнікам карыстацца машынным перакладам пры падрыхтоўцы конкурсных працаў?

    Так. Абмежаванняў на ўжыванне тых ці іншых інструментаў для перакладу няма.


  • 2.7 - Я бачу, што на конкурс ужо прадстаўлена некалькі працаў, але саміх іх не бачу. Чаму?

    На стадыі падачы паказваецца толькі колькасць прадстаўленых конкурсных працаў, а яны самі застаюцца недаступнымі для прагляду.


  • 2.8 - Мне патрапіў пераклад арыгіналу на маю мову, зроблены іншым перакладчыкам. Што рабіць?

    Калі вы пабачылі і прачыталі пераклад іншага перакладчыка на мову, на якой збіраецеся прадставіць конкурсную працу, раім устрымацца ад удзелу.


  • 2.9 - Я знайшоў(ла) апублікаваны пераклад арыгіналу на маю мову. Што рабіць?

    Калі вы знайшлі і прачыталі апублікаваны пераклад арыгіналу на мову, на якой збіраецеся прадставіць конкурсную працу, раім устрымацца ад удзелу ў конкурсе ў гэтай моўнай пары.


  • 2.10 - Ці можа мая праца быць выключанай з конкурса?

    Так. Падставы для дыскваліфікацыі гл. у правілах конкурсаў.

    Памятайце, што да дыскваліфікацыі можа прывесці сітуацыя, калі пакідаюць каментарыі або аддаюць галасы сваякі (дзеці, муж, жонка і да г. п.) удзельнікаў конкурса, што робіцца дзеля празрыстасці ў адпаведнасці з правіламі конкурса.



  • Main - Top


  • 3 - Кваліфікацыйная стадыя: ацэнкі, каментарыі, згода/нязгода, водгукі аб конкурсных працах

  • 3.1 - Як ацаніць конкурсную працу?

    Перакладчыкі ў пэўнай моўнай пары могуць ацэньваць конкурсныя працы ў катэгорыі «Якасць тэксту», «Дакладнасць перакладу», або ў абедзьвюх з іх па абсалютнай шкале ад 1 («дрэнна») да 5 («выдатна»).

    Каб ацаніць працу, трэба проста націснуць на зорачку . Ваш выбар будзе захаваны аўтаматычна.

    У фінал праходзяць 3—7 варыянтаў з найвышэйшымі ацэнкамі.


  • 3.2 - Ці трэба ацэньваць усе конкурсныя працы?

    Не. На стадыі кваліфікацыі няма неабходнасці ацэньваць усе конкурсныя працы ў пэўнай моўнай пары. Аднак удзельнікам часам падабаецца ставіць як мага болей адзнак дзеля аб’ектыўнасці вынікаў конкурса, а яшчэ за кожную ацэнку за «Якасць тэксту» ці «Дакладнасць перакладу», даецца па 10 балаў BrowniZ.


  • 3.3 - Ці можна змяніць свае ацэнкі?

    Так. Свае ацэнкі можна змяніць да завяршэння стадыі кваліфікацыі.


  • 3.4 - Што ўключае каментаванне конкурсных працаў?

    Каментаванне конкурсных працаў дае магчымасць тым, хто ўдзельнічае ў ацэнцы і галасаванні, па жаданні выразіць сваю згоду або нязгоду з канкрэтнымі сегментамі конкурсных працаў. У сваю чаргу іншыя ўдзельнікі могуць выразіць згоду або нязгоду з пакінутымі каментарыямі. У любым выпадку можна пакінуць заўвагі і спасылкі для абгрунтавання меркавання. Усе каментарыі, згоды/нязгоды і заўвагі застаюцца ананімнымі да завяршэння конкурса.


  • 3.5 - Ці абавязкова рабіць каментарыі да перакладаў?

    Так. Каментарыі не ўплываюць на вынік галасавання, яны служаць для параўнання заўваг розных удзельнікаў галасавання і прадстаўлення водгукаў удзельнікамі конкурса. Пераможцы вызначаюцца на падставе ацэнак/галасоў, атрыманых іхнімі варыянтамі.


  • 3.6 - Як пакінуць каментарый да конкурснай працы?

    Каб пакінуць каментарый да варыянта перакладу, вылучыце патрэбны фрагмент, затым націсніце на «Падабаецца» або «Не падабаецца» . Далей з’явіцца выплыўное акно, дзе трэба выбраць катэгорыю, дадаць каментарый і спасылку для даведкі.


  • 3.7 - Ці можна выдаліць уласны каментарый?

    Выдаляць уласныя каментарыі магчыма, пакуль яны не атрымаюць згоды або нязгоды. Для выдалення навядзіце мышку на каментарый і націсніце на чырвоны крыжык у верхнім правым куце выплыўнага тэксту. З’явіцца запыт пацвердзіць выдаленне каментарыя.

    Выдаленыя каментарыі аднавіць немагчыма, таму добра падумайце перад ягоным выдаленнем або запытам персаналу сайта на выдаленне.

    Каб выдаліць каментарый, які ўжо атрымаў згоду або нязгоду, накіруйце запыт у службу падтрымкі.


  • 3.8 - Што калі каментарый няслушны?

    Сістэма каментавання дае ўдзельнікам магчымасць выразіць згоду або нязгоду з каментарыем. Такім чынам, няслушныя каментарыі адсейваюцца дзякуючы водгукам удзельнікаў конкурса.


  • 3.9 - Ці становяцца бачнымі адразу ж заўвагі да каментарыяў?

    Не. Заўвагі да каментарыяў праходзяць ухваленне персаналам сайта. Дапускаюцца толькі заўвагі лінгвістычнага характару, адпаведныя правілам сайта.


  • 3.10 - Ці можна выказваць згоду або нязгоду з каментарыямі?

    Так. Калі конкурсная праца ўжо атрымала каментарыі, з’яўляецца адпаведнае дыялогавае акно, дзе можна пакінуць згоду/нязгоду з каментарыем.

    Звярніце ўвагу на тое, што навёўшы мышку на ўжо адзначаную частку конкурснай працы, вы зможаце пабачыць, якіх частак арыгіналу тычацца каментарыі іншых удзельнікаў галасавання.


  • 3.11 - Ці будзе маё імя бачным разам з маім каментарыем?

    На стадыях галасавання і кваліфікацыі каментарыі паказваюцца без пазначэння аўтарства, каб іншыя ўдзельнікі маглі выказаць згоду або нязгоду з імі. Аднак пасля завяршэння конкурса аўтары ўсіх каментарыяў становяцца бачнымі публічна.


  • 3.12 - Ці можна пабачыць, якія часткі майго варыянта перакладу атрымалі каментарыі?

    Так. Каментарыі павінны з’яўляцца побач з вашай конкурснай працай. Аднак калі ніхто не пакінуў каментарыя, побач з вашым варыянтам не будзе адпаведнага акна.


  • 3.13 - Ці магу я выказаць згоду або нязгоду з каментарыямі наконт майго варыянта?

    Так. Вы можаце выказаць згоду або нязгоду з каментарыямі «падабаецца/не падабаецца» і даць каментарый у адказ са спасылкай, якая абгрунтоўвае ваш выбар.


  • 3.14 -



  • Main - Top


  • 4 - Фінальная стадыя: вызначэнне пераможцаў

  • 4.1 - Хто можа галасаваць?

    На стадыі кваліфікацыі члены і карыстальнікі сайта, зарэгістраваныя на сайце прынамсі адзін месяц, якія працуюць у моўнай пары, у якой хочуць галасаваць, змогуць даць ацэнку ў катэгорыі «Якасць тэксту», «Дакладнасць перакладу», або ў абедзьвюх. Носьбіты мовы перакладу, якія не працуюць у пэўнай моўнай пары, змогуць даць ацэнку толькі ў катэгорыі «Якасць тэксту».

    Фінальнае галасаванне ў кожнай пары адкрытае толькі карыстальнікам, зарэгістраваным на сайце прынамсі адзін месяц, якія з’яўляюцца носьбітамі мовы перакладу і працуюць у моўнай пары, у якой збіраюцца прагаласаваць.


  • 4.2 - Як прагаласаваць за канкрэтную конкурсную працу?

    Каб выбраць найлепшы на ваш погляд варыянт перакладу ў групе, проста націсніце на пад варыянтам.

    Памятайце, што таксама можна выбраць варыянты, якія вартыя другога і трэцяга месца. Пры гэтым варыянтам даюцца балы ацэнкі — чатыры (4), два (2) і адзін (1) адпаведна.


  • 4.3 - Ці можна браць удзел у галасаванні, калі я падаў працу на конкурс?

    Так. На стадыі кваліфікацыі вы можаце ацэньваць усе працы, акрамя сваёй. На фінальнай стадыі вы можаце прагаласаваць за найлепшы пераклад (любы акрамя свайго). У пэўных выпадках фіналісты могуць уключаць уласныя пераклады ў спіс з трох найлепшых. Але ў такіх выпадках балы прысуджаюцца толькі чужым перакладам.


  • 4.4 - Ці можна не галасаваць за другое і трэцяе месцы?

    Так. Можна прагаласаваць толькі за найлепшы варыянт у любой моўнай пары, за найлепшы і за другое месца, або за першае, другое і трэцяе месцы.

    За кожны голас удзельнік галасавання атрымае 20 балаў BrowniZ.



  • Main - Top