ProZ.com frequently asked questions


General

Main

  • 1 - Што прадстаўляе сабой ProZ.com?

    Супольнасць ProZ.com — гэта група прафесіяналаў лінгвістычнай галіны, якая складаецца з перакладчыкаў, перакладчыцкіх кампаній і кліентаў. Сайт ProZ.com — рынкавая пляцоўка і працоўнае месца, дзе кожны дзень тысячы прафесійных лінгвістаў абменьваюцца звесткамі аб працы і тэрміналогіі. Персанал ProZ.com — невялікая група праграмістаў і энтузіястаў лінгвістычнай галіны, якая базуецца ў Нью-Ёрку (ЗША), Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) і Харкаве (Украіна), якой дапамагаюць мадэратары-валанцёры па ўсім свеце.


  • 2 - Як вымаўляецца ProZ.com?

    У штаб-кватэры ў Нью-Ёрку персанал ProZ.com вымаўляе назву сайта як proz-dot-com. Адпаведна, «ProZ» вымаўляецца дакладна як prose ці pros (як у слове «professionals»). Але іншыя могуць казаць pro-zee-dot-com, pro-zed, procetta і да г. п.


  • 3 - Куды звяртацца за дапамогай у запаўненні профілю або карыстанні сайтам?

    Калі патрэбная дапамога ў запаўненні профілю або карыстанні функцыяналам сайта, адпраўце запыт у службу падтрымкі. Персанал сайта гатовы аказаць патрэбную дапамогу. Да персаналу можна таксама звярнуцца, націснуўшы на кнопку «Адправіць запыт у службу падтрымкі» на старонцы «Цэнтр падтрымкі», на якую можна перайсці праз меню «Пра ProZ.com».

    А яшчэ можна звярнуцца да мадэратара сайта на вашай мове. Спіс мадэратараў — на наступнай старонцы.


  • 4 - Што такое гласарыі ProZ.com? Колькі гласарыяў на сайце?

    Гласарыі ProZ.com — гэта гласарыі з функцыяй пошуку, якія складаюцца з тэрмінаў і адпаведных перакладаў, непасрэдна ўведзеных карыстальнікамі, а таксама з пытанняў і адказаў у KudoZ і адмысловых пытанняў і адказаў у мэтах стварэння гласарыяў (GBK). У цяперашні час ёсць 4 тыпы гласарыяў на ProZ.com:



    Персанальныя гласарыі — асабістыя гласарыі, створаныя карыстальнікамі сайта.

  • Публічныя гласарыі — спіс асабістых гласарыяў, створаных усімі карыстальнікамі сайта.

  • Адкрыты гласарый KudoZ — гласарый тэрмінаў, перакладзеных у сетцы дапамогі ў тэрмінах KudoZ.

  • Гласарый GBK — гласарыі, створаныя з пытанняў KudoZ для стварэння гласарыяў (GBK).


  • Таксама гл.



    GlossPost — адмысловая дыскусійная група для распаўсюджвання паміж перакладчыкамі спасылак на гласарыі, слоўнікі і тэрміналагічныя базы даных.



    Калі карыстальнікі задаюць пытанні KudoZ, то пасля іх закрыцця і выбару слушнага адказу яны могуць дадаць пытанне KudoZ у гласарый KudoZ і ў свой персанальны гласарый. Пасля ўводу тэрміна ў гласарый KudoZ, яго можна знайсці праз розныя функцыі KudoZ: пошук у KudoZ, гласарыі KudoZ, пошук у гласарыях праз панэль інструментаў KudoZ. Пасля ўводу тэрміна KudoZ у персанальны гласарый, ён становіцца элементам вашага персанальнага гласарыя, а не гласарыя KudoZ. Персанальныя гласарыі можна запампоўваць або напаўняць тэрмінамі самастойна, каб ствараць уласныя тэрміналагічныя базы, праз спасылку «рэдагаваць тэрміны» у верхняй частцы свайго профілю. Каб выдаліць/перайменаваць гласарый, націсніце на спасылку Мой гласарый пад элементам меню Мой ProZ.com.


  • 5 - Маёй краіны няма ў спісе на сайце або яна пазначана няслушна.

    На сайце мовы і краіны пералічаныя з ужываннем адпаведных кодаў ІСО, якія можна знайсці тут. Калі для вашай краіны ёсць код ІСО, але на сайце яна не пазначаная або пазначаная няслушна ў адпаведнасці з кодамі ІСО, накіруйце адпаведны запыт у службу падтрымкі.


  • 6 - Ці можна надаць стартавай старонцы выгляд на свой густ?

    Так. На стартавай старонцы ёсць некалькі частак, якія можна наладзіць на свой густ: форумы, аб’явы працы, паказаныя пытанні KudoZ.

    • KudoZ: націсніце на спасылку «Наладкі» ў акне KudoZ на стартавай старонцы, каб выбраць патрэбныя наладкі, або перайдзіце непасрэдна на старонку www.proz.com/kudoz, выберыце моўныя пары і іншыя параметры фільтрацыі пытанняў паводле сваіх патрэбаў, затым націсніце на кнопку Глядзець пытанні (і захаваць наладкі). Памятайце, што для паказу некалькіх моўных пар трэба пазначыць іх усе ў сваім профілі. Дадаць моўную пару ў свой профіль можна пры дапамозе сродка абнаўлення профілю.
    • Аб’явы працы: націсніце на спасылку «Наладкі» ў акне аб’яў працы на стартавай старонцы, каб выбраць патрэбныя наладкі, або перайдзіце непасрэдна на старонку www.proz.com/language-jobs, выберыце моўныя пары і іншыя параметры фільтрацыі аб’яў працы паводле сваіх патрэбаў, затым націсніце на кнопку Пошук аб’яў (захаваць наладкі). Памятайце, што для паказу некалькіх моўных пар трэба пазначыць іх усе ў сваім профілі. Дадаць моўную пару ў свой профіль можна пры дапамозе сродка абнаўлення профілю.
    • Форумы: націсніце на спасылку «Наладкі» ў акне форумаў на стартавай старонцы, каб выбраць, якія форумы і допісы будуць з’яўляцца на стартавай старонцы. Памятайце, што калі выбраць замнога форумаў, на стартавай старонцы будуць паказвацца не ўсе допісы.


    • 7 - Ці можна апублікаваць спасылку на ProZ.com на сваім сайце?

      Так! Мы заўсёды вітаем спасылкі на ProZ.com з сайтаў карыстальнікаў. На наступнай старонцы ёсць некалькі спасылак і выяў, якія можна ўставіць на сваю старонку.

      Калі робіце спасылкі на ProZ.com, вялікая просьба не паказваць змесціва старонак ProZ.com у фрэймах свайго сайта.


    • 8 - Як звязацца з персаналам ProZ.com?

      Найхутчэйшы, найзручнейшы спосаб кантакту з персаналам ProZ.com — запыт у службу падтрымкі (і персанал ProZ.com лічыць яго самым пажаданым). Каментарыі, прапановы, паведамленні аб праблемах, просьбы аб дапамозе след накіроўваць праз форму запыту ў службу падтрымкі.

      Памятайце, што большасць сістэмных паведамленняў праходзіць праз [email protected]. Гэта не сапраўдны адрас, паведамленні на яго выдаляюцца аўтаматычна. Замест гэтага след рабіць запыт у службу падтрымкі.

    • 8.1 - Дзе пабачыць свае колішнія запыты ў службу падтрымкі?

      У меню «Мой ProZ.com» у верхняй частцы старонкі праз спасылку «Мае запыты ў службу падтрымкі».



    • Main - Top


    • 9 - I am having issues with the site. How can I identify the source?

      The troubleshooting steps described here can help you test issues with ProZ.com, as well as most other websites.


      1. Try a different browser, for example, Chrome instead of Opera.
      2. Try a different device, for example, your cellphone instead of your computer.
      3. Try a different network, for example, your mobile network instead of your home's Internet service.

      You may also be able to identify the issue using your browser's developer console.

      You should be able to open the console by right-clicking the page, using the "Inspect" option and heading to the "Console" tab; by pressing F12 or Ctrl+Shift+J, or by searching within your browser's main menu.

      Once you have the console open, load the page that's causing you trouble, and try the action again. Any errors during page load or command execution should be displayed in the console.

      This is roughly the console looks like:

    • 9.1 - Possible solutions to issues with your browser:

      If changing your browser works, try the following possible solutions:


      1. Certain forms or pages may require cookies, so make sure that cookies are enabled. If they aren't, enable them, then close and re-open your browser, and try again.
      2. Clear your caché and cookies. After you've wiped your navigation data, close and re-open your browser, and try again.
      3. Make sure your in-browser ad-block isn't preventing the page from fully loading. You can do this by disabling it momentarily, or whitelisting the website's domain.
      4. Uninstall and re-install your browser completely. In certain cases, a problem during installation may cause long-term glitches that may not be solved otherwise.


    • 9.2 - Possible solutions to issues with your device:

      If changing your device works, but changing browsers within the same device doesn't, try the following possible solutions:


      1. firewall, anti-malware or anti-virus software may be incorrectly blocking some function of the site. Try whitelisting the website domain.
      2. A virus or other kind of malware may be affecting your device's function. Try running a complete virus and malware scan.
      3. A software update or error during installation may have caused registry issues in your operating system. Depending on which OS you use, you can try your device's registry cleanup tool, or take it to a professional for revision.


    • 9.3 - Possible solutions to issues with your network:

      If changing your network works, it's most likely an issue with your Internet Service Provider. You may need to contact them, or utilize a VPN service to bypass local ISP restrictions.



    • Main - Top


    • 10 - Як ачысціць кэш браўзэра?

      Большасць браўзэраў захоўваюць на лакальным дыску або ў памяці вэб-старонкі ў мэтах хутчэйшай перазагрузкі раней наведаных старонак. Гэта называецца кэшам старонак. Часам браўзэр не пазнае, што старонка актуалізавалася, і паказвае старую версію.

      Каб актуалізаваць старонку, перазагрузіце яе, націснуўшы кнопку F5 або экранную кнопку Абнавіць / Перазагрузіць. Калі не атрымліваецца, ачысціце кэш. Прачытайце наступныя інструкцыі (старонні сайт).

      Калі праблемы з-за кэшавання застануцца, можа спатрэбіцца змяніць параметры кэшавання ў браўзэры. Прачытайце наступныя інструкцыі (старонні сайт), каб даведацца больш аб рэдагаванні параметраў кэшавання браўзэра.


    • 11 - Як зрабіць здымак экрана для прагляданай старонкі і далучыць яго да запыту ў службу падтрымкі?

      Здымак экрана — гэта выява таго, як выглядае экран вашага камп’ютара. Ён можа быць карысным для дэманстрацыі супрацоўнікам службы падтрымкі праблемы, якая назіраецца. Калі вы адправілі або збіраецеся адправіць запыт у службу падтрымкі і трэба далучыць выяву старонкі, якую праглядаеце, у якасці прыкладу праблемы, перайдзіце на яе, націсніце на кнопку «Impr Pant» або «Prnt Scrn» (звычайна ў правым верхнім куце клавіятуры). Копія прагляданай старонкі будзе захаваная ў памяці камп’ютара.

      Затым адкрыйце праграму Paint (Пуск > Праграмы > Стандартныя > Paint), выберыце «Уставіць» у меню «Рэдагаваць». Выява, скапіяваная папярэдне, будзе ўстаўленая файл Paint. Захавайце файл у фармаце JPEG (пашырэнне .JPG) і далучыце да запыту, націснуўшы на кнопку «Выберыце файл» у раздзеле «Далучыць файл» і выбраўшы захаваны файл на дыску камп’ютара. Пасля далучэння файла і запаўнення іншых патрэбных палёў у запыце ў службу падтрымкі («Тып», «Рэзюмэ» і «Апісанне») націсніце на «Адправіць».


    • 12 - Як праглядаць поўныя загалоўкі паведамленняў электроннай пошты?

      Каб даведацца пра гэта, прачытайце наступныя пытанні і адказы на сайце SpamCop (старонні рэсурс).


    • 13 - Як выбіраецца перакладчык для паказу на галоўнай старонцы сайта?

      Алгарытм выбару цалкам выпадковы і не скіраваны на карысць нейкай канкрэтнай асобы. Для гэтага ўлічваецца частата паказаў адносна адхілення ад сярэдняга значэння.

      Гэта значыць, што частата паказаў канкрэтнага профілю параўноўваецца з сярэднім лікам паказаў для ўсіх перакладчыкаў. Калі выпадкова выбраны профіль ужо паказваўся прынамсі ўдвая часцей за сярэдні паказчык, выбіраецца наступны профіль і гэтак далей, пакуль не будзе знойдзены такі, які адпавядае крытэрыю.


    • 14 - Што такое аргументы «ad hominem», чаму яны забараняюцца агульным правілам сайта № 2?

      У адпаведнасці з азначэннем у слоўніку «Merriam-Webster», «ad-hominem» [лац. «да чалавека»] — гэта напад на асобу апанента, які не ўтрымлівае адказу на сцвярджэнне.

      Прычына забароны аргументаў ad-hominem у тым, што звычайна яны (прынамсі на форумах ProZ.com) спрычыняюцца да дэградацыі абмеркавання. Паколькі рашэнне праблем і пытанняў, датычных перакладу, як правіла, не патрабуе асабістых заўваг, такое абмежаванне не замінае дасягненню мэтаў форумаў Proz.com. Наадварот, забарона заўваг ad-hominem спрыяе засяроджванню ўвагі на канкрэтных пытаннях.


    • 15 - Як можна абскардзіць дзеянні мадэратараў або персаналу сайта дзеля забеспячэння выканання правілаў або іншыя?

      Калі ёсць праблема, скарга або пытанне наконт дзеянняў персаналу ці мадэратараў дзеля выканання правілаў, накіруйце запыт у службу падтрымкі. Пры неабходнасці падобныя запыты прадстаўляюцца кантралёру на разгляд. Запыты тлумачэння правілаў сайта і забеспячэння іх выканання трэба накіроўваць менавіта так і нельга публікаваць на форумах.


    • 16 - Ці дазваляецца на Proz.com узаемадзеянне з сямейнікамі, сябрамі і блізкімі партнёрамі?

      У адпаведнасці з агульным правілам сайта № 2, сябры, сямейнікі, блізкія партнёры могуць адначасова ўдзельнічаць у працы ProZ.com, але падобны ўдзел не павінны адбывацца як узаемадзеянне праз профілі ў мэтах падтрымання пэўнага ўзроўню празрыстасці. Сябры, сямейнікі і блізкія партнёры могуць удзельнічаць у KudoZ, абмяркоўваць цікавыя для іх тэмы на форумах, пакідаць водгукі аб выканаўцах паслуг і працадаўцах. Аднак падобнае ўзаемадзеянне не павінна даваць нейкую неабгрунтаваную перавагу.

      У выпадку падазрэнняў аб магчымым нядобрасумленным узаемадзеянні персанал сайта прымае адпаведныя захады дзеля выканання агульнага правіла сайта № 2.


    • 17 - Як пакінуць каментарыі ў раздзеле «Водгукі»?

      Каб падзяліцца сваім меркаваннем, вы можаце адправіць запыт у службу падтрымкі. Аднак памятайце, што не ўсе каментарыі публікуюцца на старонцы водгукаў.


    • 18 - Лакалізацыя / кадоўкі

    • 18.1 - Сайт на нейкай незразумелай мове. Што здарылася?

      У ніжнім правым куце галоўнай старонкі ёсць пераключальнік, які паказвае бягучую выбраную мову лакалізацыі. Каб змяніць мову, націсніце на кнопку і выберыце патрэбную мову.



      Праглядзець спіс даступных моў для лакалізацыі і змяніць свае наладкі можна на наступнай старонцы.


    • 18.2 - Якую кадоўку (кірылічную і інш.) можна ўжываць на сайце?

      Сайт Proz.com не вызначае кадоўкі тэксту. Уведзены тэкст выводзіцца ў такім самым выглядзе, уключаючы тую самую кадоўку.

      Перакладчыкі могуць сутыкнуцца з цяжкасцямі пры адлюстраванні пэўных знаказбораў на сайце. Гэтыя праблемы не з’яўляюцца спецыфічнымі для Proz.com, яны вырашаюцца на ўзроўні браўзера / аперацыйнай сістэмы. Дакладная працэдура залежыць ад праграмы. Звычайна можна ўручную задаць патрэбную кадоўку для адлюстравання старонак праз меню браўзера «Кадоўка» ці «Знаказбор» або шляхам усталявання патрэбнай кадоўкі на ўзроўні браўзера або аперацыйнай сістэмы. Дадатковыя звесткі гл. у адпаведнай дакументацыі.

      Пытанні адлюстравання розных кадовак часта абмяркоўваюцца на форумах ProZ.com, і пашукаўшы там, можна знайсці мноства карысных парад. Перад тым як задаць пытанне, заўсёды рабіце пошук у архівах. З высокай імавернасцю там можна знайсці адказ.


    • 18.3 - Тэкст на маёй мове няслушна адлюстроўваецца на сайце. Што рабіць?

      У выпадку праблем з кадоўкай сімвалаў і няправільнага паказу тэксту на сайце праверце, ці пазнае ваш браўзер, што старонка — у Юнікодзе. Для гэтага ў галоўным меню браўзэра адкрыйце пункт «Выгляд», там выберыце пункт «Кадоўка».

      Калі праблема застаецца, адпраўце запыт у службу падтрымкі, пазначыўшы, якія варыянт кадоўкі абраны ў наладках браўзэра для гэтага сайта, каб персанал мог даследваць праблему.


    • 18.4 - У перакладзе сайта на маю мову назіраюцца непаслядоўнасці і памылкі. Што рабіць?

      Дзякуй за гатоўнасць дапамагчы. Калі вы бачыце памылку ў перакладзе нейкай часткі сайта, адпраўце запыт у службу падтрымкі з выбарам катэгорыі «Лакалізацыя» у выпадным меню або звярніцеся да аднаго з каардынатараў лакалізацыі (гл. спіс у ніжняй частцы большасці лакалізаваных старонак). Даведацца болей пра лакалізацыю ProZ.com можна на наступнай старонцы.


    • 18.5 - Як ProZ.com працуе з кадоўкамі сімвалаў?

      Першапачаткова ProZ.com не меў вызначанай кадоўкі для старонак, карыстальнікі маглі ўводзіць тэкст у якой заўгодна кадоўцы, прыдатнай для іхняй мовы. На жаль гэта спрычынілася да цяжкасцей з паказам змесціва сайта, асабліва ў выпадку моў, для якіх можа ўжывацца некалькі кадовак, напрыклад, японскай.

      Каб пазбегнуць падобнай праблемы, на ProZ.com пачаўся пераход да ўжывання Юнікода як стандартнай кадоўкі для ўсяго сайта. Ад лютага 2006 г. адбываўся паступовы перавод розных частак сайта на Юнікод з пераўтварэннем існых даных у тэкст у Юнікодзе.


    • 18.6 - Як выбраць кадоўку старонак у наладках браўзера?

      У большасці браўзераў задаць пэўную кадоўку можна праз меню Выгляд → Кадоўка. Аднак гэты параметр можа не трываць пры пераходзе на іншыя старонкі, і вам спатрэбіцца выбраць пажаданую кадоўку браўзера зноў.


    • 18.7 - Што такое Юнікод?

      Каб зразумець, што такое Юнікод, спачатку трэба зразумець, што такое кадоўка.

      Пры ўводзе тэкставых звестак яны захоўваюцца ў памяці камп’ютара ў двайковым выглядзе, як і іншыя звесткі. Кадоўка — гэта табліца, з дапамогай якой камп’ютар пераўтварае двайковыя звесткі ў сімвалы для вываду на экран. Большасць кадовак змяшаюць да 255 сімвалаў, і для кожнай сям’і моў спатрэбілася б свая кадоўка для захавання і адлюстравання сімвалаў адпаведнай пісьмовасці.

      З аднаго боку розныя кадоўкі для розных моў часта маюць аднолькавыя сімвалы, а з другога для пэўных моў можна ўжываць некалькі кадовак. Гэта спрычынілася да цяжкасцей пры абмене тэкставымі звесткамі паміж камп’ютарамі, асабліва ў эру Інтэрнэту і глабалізацыі.

      Для рашэння гэтай праблемы была распрацаваная кадоўка Юнікод. Мэта стварэння Юнікода — мець адзіны знаказбор з усіх сімвалаў для як мага болей моў. Для большасці карыстальнікаў тэхнічныя падрабязнасці не маюць значэння. Важна разумець, што Юнікод дае магчымасць паказваць на адной вэб-старонцы ці ў адным дакуменце практычна любыя сімвалы, не клапоцячыся пра выбар кадоўкі.


    • 18.8 - Чаму трэба ўжываць Юнікод?

      Юнікод, папросту, — гэта найшырэй ужываная кадоўка сімвалаў, якая сёння з’яўляецца стандартам для праграмнага забеспячэння. З цягам часу ўсё большую важнасць набывае магчымасць абмену тэкставай інфармацыяй на розных мовах. Для міжнародных шматмоўных супольнасцей, падобных Proz.com, гэтая тэхналогія абсалютна неабходная.

      Вось як выглядае тэкст, які можна паказаць адначасова ў розных відах пісьмовасці, калі ўжываецца Юнікод:

      Арабіца: يونِكود
      Кірыліца: Юнікод
      Грэцкая: Γιούνικοντ
      Кітайская: 统一码
      Габрэйская: יוניקוד
      Японская: ユニコード
      Дэванагары: यूनिकोड


    • 18.9 - Тэкст у Юнікодзе, але чаму выглядае як пытальнікі або мае пропускі сімвалаў?

      Для гэтага могуць быць дзве прычыны.

      Першая: Юнікод — гэта знаказбор, які мае інструкцыі для камп’ютара аб тым, як паказваць пэўныя сімвалы. Але яшчэ патрэбны прыдатны шрыфт з гэтымі сімваламі. Большасць сучасных камп’ютараў маюць усталяваныя юнікодавыя шрыфты для найбольш распаўсюджаных моў, але часам трэба ўсталяваць дадатковыя.

      Шрыфты ў Юнікодзе для менш распаўсюджаных відаў пісьмовасці можна знайсці тут (старонні рэсурс).

      Другая прычына: насамрэч тэкст не ў Юнікодзе. Калі сучасны браўзер атрымлівае неюнікодавы тэкст, а чакаецца Юнікод, робіцца спроба пераўтварэння ў Юнікод, якая часам можа не атрымлівацца ў залежнасці ад зыходнай кадоўкі тэксту. У выніку няслушна пераўтвораны тэкст выглядае бессэнсоўна ў Юнікодзе.


    • 18.10 - Я не магу ўвайсці ў сістэму, мае імя карыстальніка ці пароль утрымліваюць сімвалы, адрозныя ад ASCII.

      У цяперашні час на ProZ.com імя карыстальніка і пароль павінны ўводзіцца толькі ў Юнікодзе. Калі вы раней увялі сваё імя карыстальніка ці пароль не ў Юнікодзе, гэта можа спрычыніцца да немагчымасці ўваходу ў сістэму.

      Калі вы ведаеце кадоўку, у якой захаваныя імя карыстальніка і пароль, перайдзіце на старонку ўваходу ў сістэму ў неюнікодавых кадоўках, выстаўце ў браўзэры патрэбную кадоўку і ўвайдзіце ў сістэму. (У наступных пытаннях і адказах можна знайсці інструкцыі аб тым, як задаць кадоўку сімвалаў у браўзэры.)

      Калі вы не памятаеце кадоўку, у якой першапачаткова былі захаваныя імя карыстальніка і пароль, або калі ўзнікаюць цяжкасці пры ўваходзе ў сістэму, можна пераўтварыць гэтыя даныя ў Юнікод паводле інструкцый на наступнай старонцы.


    • 18.11 - У некаторых раздзелах сайта маё імя паказваецца няслушна. Як гэта выправіць?

      Калі імя паказваецца няслушна ў некаторых раздзелах сайта, магчыма, яно захаванае не ў Юнікодзе. У падобны выпадку ў вашым профілі пад іменем будзе спасылка для пераўтварэння імя ў Юнікод. Націсніце на яе, выконвайце наступныя інструкцыі. (Калі ваша асоба была спраўджаная, пасля пераўтварэння імя ў Юнікод праз гэтую працэдуру паўтараць спраўджанне не патрабуецца.)


    • 18.12 - У некаторых раздзелах сайта мае даныя паказваюцца няслушна. Як гэта выправіць?

      Калі даныя паказваюцца няслушна ў некаторых раздзелах сайта, магчыма, яны захаваныя не ў Юнікодзе. У большасці раздзелаў сайта робіцца спроба аўтаматычна пераўтварыць даныя ў Юнікод, і яны могуць выглядаць дзесьці добра, а дзесьці няслушна. Каб даныя выглядалі слушна ва ўсіх раздзелах сайта, проста выправіце іх праз рэдагаванне формы для гэтых даных. Новыя даныя, якія вы ўводзіце, будуць надалей аўтаматычна захоўвацца ў Юнікодзе і слушна адлюстроўвацца ва ўсіх раздзелах сайта.


    • 18.13 - У некаторых частках сайта пад тэкстам з’яўляюцца нейкая пазнака і стрэлачка. Што гэта?

      Пакуль на ProZ.com не ўсе даныя пераўтвораныя ў Юнікод, адбываецца іх аўтаматычнае пераўтварэнне ў Юнікод для адлюстравання. Падобнае пераўтварэнне не заўсёды слушнае, бо залежыць ад таго, як сістэма вызначае зыходную кадоўку тэксту. Кнопкі і дазваляюць карыстальніку паведаміць сістэме, ці слушна пераўтвораныя даныя.

      Калі тэкст перад кнопкамі няслушны, націсніце на абразок , каб дапамагчы сістэме вызначыць слушны варыянт пераўтварэння.

      Калі ж тэкст выглядае слушна, націсніце на абразок , каб паведаміць сістэме, што тэкст пераўтвораны слушна.



    • Main - Top


    • 19 - Localization (L10n)

    • 19.1 - What is the ProZ.com localization effort?

      The ProZ.com site is translated (localized) from English into other languages by a team of volunteers selected form among ProZ.com members. This is referred to as the ProZ.com localization effort.


    • 19.2 - Дзе знаходзіцца старонка лакалізацыі Proz.com?

      Перайсці на стартавую старонку лакалізацыі можна праз меню «Пра ProZ.com»«Лакалізацыя».


    • 19.3 - Я хачу лакалізаваць ProZ.com на сваю мову. Што рабіць?

      Наведайце старонку лакалізацыі. На падставе звестак з вашага профілю вам будзе прапанавана група лакалізацыі, да якой вы зможаце далучыцца. Каб гэта зрабіць, націсніце на спасылку адправіць запыт на далучэнне, як бачна ў прыкладзе ніжэй:


    • 19.4 - Як выбіраюцца члены групы лакалізацыі сайта?

      Перакладчыкам, якія гатовыя ўдзельнічаць у лакалізацыі сайта на сваю мову, трэба накіраваць адпаведны запыт у службу падтрымкі ProZ.com.

      Перавага аддаецца самахотнікам, якія з’яўляюцца членамі сайта, бо членства на ProZ.com уважаецца пэўным паказнікам адданасці сайту і, такім чынам, важным крытэрыем, а таксама дазваляе ўдзельніку лакалізацыі лепш зразумець і дапамагчы іншым зразумець функцыі сайта, якія могуць быць недаступнымі нячленам сайта. Яшчэ адзін ключавы фактар — профіль кандыдата.

      Чым паўнейшы профіль, тым лепш. Пад увагу бярэцца наступнае: паўната профілю, удзел у працы сайта, заяўленыя (і спраўджаныя персаналам сайта) дакументы аб кваліфікацыі, удзел у KudoZ і да г. п. Важны аспект і ўдзел у праграме Certified PRO Network на ProZ.com.


    • 19.5 - Як арганізаваныя групы лакалізацыі сайта?

      Для кожнай мовы, на якую перакладаецца сайт, ёсць група лакалізацыі. Такая група можа быць арганізаванай адным з двух спосабаў:


      1. Група можа ўключаць кіраўніка групы і іншых членаў групы.
      2. Група можа ўключаць толькі членаў групы.


    • 19.6 - Ці атрымліваюць прызнанне ўдзельнікі лакалізацыі сайта?

      Так, прапарцыйна колькасці перакладзеных і вычытаных слоў члены групы лакалізацыі атрымліваюць балы BrowniZ, якімі можна часткова аплаціць членства. Удзельнікі лакалізацыі ў якасці прызнання таксама атрымліваюць адзнаку ў профілі ў выглядзе наступнай фразы: Гэты перакладчык удзельнічае ў лакалізацыі сайта Proz.com на мову {мова}. Каб атрымаць такую адзнаку, трэба перакласці прынамсі тысячу слоў.

      Прачытайце наступны артыкул аб перавагах ад удзелу ў лакалізацыі сайта ProZ.com.


    • 19.7 - Як змяніць мову, на якой паказваецца сайт?

      У правым ніжнім куце стартавай старонкі ёсць кнопка, якая паказвае ўжытую лакалізацыю. Каб выбраць іншую мову паказу сайта, націсніце на кнопку і зрабіце патрэбны выбар.



      Каб пабачыць усе даступныя мовы лакалізацыі сайта і змяніць наладкі, перайдзіце на наступную старонку.


    • 19.8 - Лакалізаваная версія сайта адрозніваецца па сэнсе ад англійскай версіі. Якой трэба трымацца?

      У спрэчках наконт тлумачэння тэксту любога раздзела сайта перавагу мае афіцыйная мова сайта ProZ.com (англійская). Калі вы ўважаеце значнымі адрозненні ў значэнні, накіруйце запыт у службу падтрымкі або звярніцеся да кіраўніка групы лакалізацыі.



    • Main - Top


    • 20 - Дата і час

    • 20.1 - Якой часавы пояс ужываецца на ProZ.com?

      Па змаўчанні час на сайце паказваецца паводле грынвіцкага стандартнага часу (GMT). Аднак зарэгістраваныя карыстальнікі могуць пераключыцца на часавы пояс паводле сваіх патрэб.

      Каб задаць свой часавы пояс, трэба націснуць на індыкатар часу/даты ў верхнім правым куце кожнай старонкі.

      Можна таксама перайсці ў сродак абнаўлення профілю да кантактных звестак, у раздзел месцазнаходжання. Там будзе спасылка, праз якую можна будзе пазначыць свой часавы пояс.


    • 20.2 - Як наладзіць паказ даты/часу паводле фармату для майго часавага пояса?

      Вы можаце змяніць фармат, у якім для вас на ProZ.com паказваюцца дата і час, выбраўшы патрэбны фармат. Можна задаць часавы пояс, а таксама, напрыклад, фармат часу (12-гадзінны або 24-гадзінны), які будзе ўжывацца.

      Каб змяніць параметры даты/часу, націсніце на спасылку часавага пояса для бягучага часу, якая ёсць у верхняй частцы кожнай старонкі. Гэта можна змяніць таксама праз сродак абнаўлення профілю і ў пэўных іншых частках сайта.


    • 20.3 - Які часавы пояс трэба выбраць? Чаму ў маёй краіне столькі часавых паясоў?

      Для пэўных краін на выбар прапануецца некалькі часавых паясоў. Да гэтага звычайна спрычыняецца тое, што ў розных рэгіёнах краіны дзейнічаюць розныя правілы таго, калі адбываецца пераход на летні час (і ці адбываецца ўвогуле).


      1. Калі для вашай краіны пазначана некалькі часавых паясоў, трэба выбраць пояс з патрэбнай папраўкай да GMT.
      2. Калі ёсць некалькі часавых паясоў з патрэбнай папраўкай да GMT, трэба выбраць пояс, прывязаны да найбліжэйшага буйнога горада. Такім чынам пазначаюцца найчасцей ужываныя часавыя паясы.
      3. Калі вы знаходзіцеся ў мясцовасці, у якой пераход на летні час адбываецца паводле правілаў, адрозных ад звычайны для вашага рэгіёна, вы напэўна ўжо пра гэта ведаеце. Тады трэба выбраць часавы пояс, які адпавядае падобнай асаблівай мясцовасці.

      Калі ўсё ж не разумееце, які часавы пояс выбраць, адпраўце запыт у службу падтрымкі.


    • 20.4 - Як улічваецца пераход на летні час (DST)?

      Пераход на летні час улічваецца аўтаматычна, калі вы правільна пазначылі свой часавы пояс. На сайце ProZ.com для вызначэння правілаў ужывання летняга часу ў розных мясцовасцях выкарыстоўваецца публічная база даных «zoneinfo». Гл. больш звестак на наступнай старонцы.

      Калі вы не хочаце чакаць абнаўлення базы даных з актуалізацыяй правілаў пераходу на летні час, проста выберыце іншы часавы пояс з патрэбнай папраўкай да GMT. Для гэтага перайдзіце на старонку параметраў часу/даты, у выпадным меню ў ніжняй частцы адкрыйце спіс часавых паясоў, націсніце Паказаць усе. Затым выберыце адзін з варыянтаў, які пазначаны як ваш. Напрыклад, калі ваш часавы пояс — GMT+5 зімой і GMT+6 летам, можна часова выбраць часавы пояс з GMT+6.


    • 20.5 - Што такое GMT?

      GMT — сярэдні грынвіцкі час (Greenwich Mean Time). Гэта — стандарт на аснове міжнароднага атамнага часу. Ён таксама вядомы як UTC, сусветны каардынаваны час (Universal Coordinated Time). Часавыя паясы ў свеце можна выразіць праз дадатны або адмоўны лік адносна GMT


    • 20.6 - Што за фармат файлаў календара .ics (iCalendar)?

      iCalendar — гэта файлавы фармат для накіравання задач і запрашэнняў на сустрэчы ад адных карыстальнікаў Інтэрнэту іншым карыстальнікам праз электронную пошту або шляхам абагульвання файлаў з пашырэннем .ics. У розных раздзелах сайта можна знайсці спасылкі «Дадаць у каляндар», якія дазваляюць спампаваць адпаведны файл календара ў фармаце .ics (iCalendar). iCalendar — гэта папулярны, шырока распаўсюджаны фармат для складання раскладаў і ўнясення запісаў у каляндар. Яго падтрымліваюць многія папулярныя праграмы, напрыклад, Google Calendar, Microsoft Outlook і Apple, iCal.



    • Main - Top


    • 21 - Мовы

    • 21.1 - Як быў складзены спіс моў, які ўжываецца на Proz.com?

      Міжнародная арганізацыя стандартызацыі ІСО апублікавала спіс 3-літарных кодаў моў, які ўтрымлівае 430 моў. Яго мы і ўжываем з дадатковымі кодамі на аснове запытаў членаў.


    • 21.2 - Я хачу, каб у спіс дадалі пэўную мову. Каму пра гэта паведаміць?

      Адпраўце запыт у службу падтрымкі.


    • 21.3 - А калі ёсць іншыя прапановы аб зменах?

      Любыя прапановы аб зменах у спісе трэба афармляць праз запыт у службу падтрымкі.



    • Main - Top


    • 22 - Why does Internet Explorer say There is a problem with this website's security certificate?

      If you use Microsoft Internet Explorer version 6 or earlier, or if you use Internet Explorer under Windows XP (or Windows 7 with certain configuration settings), you may see the message There is a problem with this website's security certificate when viewing secured (SSL) pages on ProZ.com servers.

      This happens because those versions of Internet Explorer don't understand the technology ProZ.com uses to serve secure SSL web pages. (ProZ.com switched to this technology, called SNI, in November 2014, to increase security for ProZ.com-hosted web applications).

      You can resolve this issue by taking one of the following actions:


      • If you use Internet Explorer version 6 or earlier, upgrade to a more recent version.
      • If you use Windows 7 and see this warning in Internet Explorer, you may need to enable the TLS protocol. Go to Control Panel > Internet Options > Advanced, and under Security, tick the checkbox for each of the options labeled Use TLS {version}.
      • If you use Windows XP or earlier, no version of Internet Explorer supports this secure site technology. You can use a different browser such as Chrome or Firefox to view the secure pages without warnings.

      See this blog post at the Microsoft Developer Network for more details.



    • Main - Top