This site uses cookies.
Some of these cookies are essential to the operation of the site,
while others help to improve your experience by providing insights into how the site is being used.
For more information, please see the ProZ.com privacy policy.
1 - Што такое файлы cookie і навошта мне іх дазваляць?
ProZ.com ужывае файлы cookie, каб захоўваць звесткі для ўваходу ў сістэму пэўны час. Гэта дазваляе вам заставацца ў сістэме пасля ўваходу і да таго моманту, калі вырашыце выйсці.
1.1 - Якія звесткі аба мне збіраюцца на ProZ.com і перадаюцца іншым бакам?
Пры наведванні любога вэб-сайта ў вашым браўзеры могуць захоўвацца пэўныя звесткі або брацца з яго, большасць — з файлаў cookie. Гэтыя звесткі ўжываюцца пераважна для таго, каб сайт быў зручным для вас. Звычайна яны не могуць вас ідэнтыфікаваць наўпрост і служаць для таго, каб карыстанне Інтэрнэтам адпавядала вашым асабістым патрэбам.
Доступ да гэтых звестак могуць мець трэція бакі. Напрыклад, Google можа ўжываць іх для персаналізацыі рэкламы, а Facebook ці LinkedIn могуць ужываць іх, калі вы дзеліцеся на гэтых сайтах чымсьці з ProZ.com.
Мы паважаем вашую прыватнасць і даем магчымасць блакаваць пэўныя тыпы файлаў cookie. Калі адключыць і рэкламныя cookie, і cookie сацыяльных сетак, звесткі не будуць перадавацца трэцім бакам, такім як Twitter, Facebook і інш.
2 - Пры спробе ўваходу ў сістэму я бачу паведамленне аб памылцы «Няправільны пароль». Што рабіць?
У выпадку паведамлення «Няправільны пароль» пры ўваходзе на сайт ProZ.com пераканайцеся, што ўводзіце той самы пароль, што быў уведзены пры стварэнні ўліковага запісу (або новы пароль, калі вы яго памянялі). Таксама праверце, ці не націснулі выпадкова клавішу Caps Lock. Таксама спраўдзіце, што правільна ўводзіце пароль і што ён не ўтрымлівае сімвалы не-ASCII.
3 - Пра мой IP-адрас паведамляюць, што ён небяспечны. Што рабіць?
Паведамленне «Ваш IP-адрас унесены ў чорны спіс» пры спробе ўваходу ў сістэму можа азначаць, што ён пазначаны як небяспечны паводле звестак сайта StopForumSpam.com.
Праверыць, ці сапраўды ваш IP-адрас пазначаны як небяспечны, можна тут. Калі выявіцца, што ваш IP-адрас пазначаны як небяспечны на сайце StopForumSpam.com, падайце заяву на выдаленне вашага IP-адраса з чорнага спіса па наступнай спасылцы.
Пароль захоўваецца ў базе даных у зашыфраваным выглядзе і аднавіць яго немагчыма. Аднак вы можаце памяняць пароль на новы.
Для ўсіх праблем з уваходам у сістэму ёсць адмысловая старонка. Вам трэба толькі ўвесці адрас электроннай пошты, ужыты пры рэгістрацыі на ProZ.com. Гл. старонку запыту новага пароля.
Увядзіце адрас электроннай пошты, ужыты пры рэгістрацыі на сайце. Затым націсніце «Адправіць інструкцыі для скіду пароля». На адрас электроннай пошты, звязаны з вашым профілем, будзе адпраўлена паведамленне для пацвярджэння. Націснуўшы на спасылку ў паведамленні, вы зможаце актываваць новы пароль.
5 - Што рабіць, калі пасля спробы змянення пароля не прыйшло паведамленне электроннай пошты для пацвярджэння?
Калі вы змянілі свой пароль, але паведамленне для пацвярджэння не прыйшло ў каталог уваходных паведамленняў на адрас электроннай пошты, звязаны з вашым профілем, спачатку праверце каталог «Спам».
Калі ж паведамлення для пацвярджэння пароля няма і ў каталогу «Спам», адпраўце запыт у службу падтрымкі.
6 - Мне прыйшло паведамленне электроннай пошты з просьбай пацвердзіць змяненне пароля, хаця я яго не хачу мяняць. Што рабіць?
Не трэба непакоіцца, пароль не зменіцца, калі вы не адправіце пацвярджэнне ў адказ на падобнае паведамленне.
Гэта магло быць выпадковасцю. Калі вы не атрымалі некалькі падобных паведамленняў адно за адным, што было падазроным, няма прычын для клопату.
Калі ж падобных паведамленняў прыйшло некалькі за кароткі час, адпраўце запыт у службу падтрымкі, каб персанал змог даследваць пытанне.
7 - Што рабіць, калі я забыў(ла) свой пароль, а мой адрас электроннай пошты змяніўся?
У выпадку змянення адраса электроннай пошты адпраўце запыт у службу падтрымкі, пазначыўшы адрас электроннай пошты, ужыты пры рэгістрацыі на сайце, а таксама сваё імя карыстальніка.
8 - Я не магу ўвайсці ў сістэму, мае імя карыстальніка або пароль утрымліваюць сімвалы не-ASCII
У цяперашні час на ProZ.com імя карыстальніка і пароль павінны ўводзіцца толькі ў Юнікодзе. Калі вы раней увялі сваё імя карыстальніка ці пароль не ў Юнікодзе, гэта можа спрычыніцца да немагчымасці ўваходу ў сістэму.
Калі вы не памятаеце, у якой кадоўцы першапачаткова ўвялі сваё імя карыстальніка і пароль, або калі застаюцца праблемы з уваходам у сістэму, паспрабуйце пераўтварыць імя карыстальніка і пароль у Юнікод, выконваючы інструкцыі на наступнай старонцы.
9 - Як змяніць імя карыстальніка?
Каб змяніць імя карыстальніка, перайдзіце ў сродак абнаўлення профілю і ўвядзіце новае імя карыстальніка ў полі Імя карыстальніка ProZ.com. Затым націсніце на кнопку «Захаваць і абнавіць профіль» у ніжняй частцы старонкі.
Памятайце, што імя карыстальніка не можа быць даўжэйшым за 15 сімвалаў і можа ўтрымліваць толькі літары ASCII, лічбы, сімвалы падкрэслівання, злучкі і прабелы. Таксама памятайце, што гэтае новае імя карыстальніка трэба будзе выкарыстоўваць для ўваходу ў сістэму надалей, але пароль не зменіцца.
Каб змяніць кантактныя даныя, перайдзіце ў сродак абнаўлення профілю, націсніце на ўкладку «Кантакт» у левай частцы. Там можна будзе адрэдагаваць звесткі (пасля чаго абавязкова націснуць на кнопку «Захаваць і абнавіць профіль» у ніжняй частцы старонкі).
Каб змяніць імя карыстальніка, замест гэтага перайдзіце на ўкладку «Уліковы запіс». Калі асоба спраўджаная (VID), перад змяненнем (частковым або поўным) імя ў профілі абавязкова спачатку звярніцеся да персаналу сайта ProZ.com, інакш згубіце пазнаку спраўджання асобы.
12 - Чым абмяжоўваецца выбар імя карыстальніка?
Імя карыстальніка можа ўтрымліваць толькі літары ASCII, лічбы, сімвалы падкрэслівання, злучкі і прабелы. Імя карыстальніка мусіць быць не даўжэйшым за 15 сімвалаў.
13 - Як мне выйсці з сістэмы?
Каб выйсці з сістэмы, націсніце на кнопку «Выхад» у верхнім правым куце на любой старонцы.
14 - Why does Internet Explorer say There is a problem with this website's security certificate?
If you use Microsoft Internet Explorer version 6 or earlier, or if you use Internet Explorer under Windows XP (or Windows 7 with certain configuration settings), you may see the message There is a problem with this website's security certificate when viewing secured (SSL) pages on ProZ.com servers.
This happens because those versions of Internet Explorer don't understand the technology ProZ.com uses to serve secure SSL web pages. (ProZ.com switched to this technology, called SNI, in November 2014, to increase security for ProZ.com-hosted web applications).
You can resolve this issue by taking one of the following actions:
If you use Internet Explorer version 6 or earlier, upgrade to a more recent version.
If you use Windows 7 and see this warning in Internet Explorer, you may need to enable the TLS protocol. Go to Control Panel > Internet Options > Advanced, and under Security, tick the checkbox for each of the options labeled Use TLS {version}.
If you use Windows XP or earlier, no version of Internet Explorer supports this secure site technology. You can use a different browser such as Chrome or Firefox to view the secure pages without warnings.