Правілы сайта

Правілы карыстання ProZ.com

Наступныя правілы былі створаны, каб пашырыць і абараніць прыемную, арыентаваны на вынікі атмасферу ProZ.com як працоўнага месца перакладчыкаў. Карыстаючыся сайтам, вы пацвярджаеце, што прымаеце гэтыя правілы і згаджаецеся выконваць іх.


Правіла сайта

1 Форумы ProZ.com прызначаныя толькі для абмеркаванняў у межах агульнай тэматыкі сайта ProZ.com.
Магчымыя тэмы для абмеркавання ўключаюць у сябе мовы і лінгвістычныя паслугі (пераклад, лакалізацыя, субцітры, і да г. п.), а таксама дзелавыя і тэхнічныя пытанні, якія прадстаўляюць цікавасць з гледзішча працы перакладчыкаў. Не дазваляецца рабіць допісы, якія не маюць дачынення да мовы, перакладу, лінгвістычнага або перакладчыцкага бізнесу. Допісы, якія тычацца палітыкі, рэлігіі або іншых спрэчных па сваёй сутнасці тэм, а таксама якія могуць падацца абразлівымі іншым карыстальнікам, будуць неадкладна выдаляцца незалежна ад канкрэтных меркаванняў. [ Падрабязнасці гл. у вызначэнні агульнай тэматыкі сайта ]
2 Аўтары павінны даваць допісам інфарматыўныя загалоўкі і змяшчаць іх у адпаведных форумах.
Паколькі форумы ProZ.com вызначаюцца вялікай актыўнасцю, трэба забяспечваць захаванне эфектыўнасці сайта. Загалоўкі допісаў павінны як мага дакладней апісваць іх змесціва, прадстаўляць іх асноўную думку. (Памятайце, што для падтрымання яснасці і арганізаванасці архіваў мадэратары маюць права рэдагаваць загалоўкі допісаў і перасоўваць тэмы з аднаго форума ў іншы. Мадэратары не маюць права мяняць змесціва допісаў на форумах.)
3 Допісы трэба рабіць толькі адзін раз.
Нельга пачынаць аднолькавыя тэмы шматкроць або на некалькіх форумах.
4 Адказы не павінны адхіляцца ад першапачатковай тэмы.
У адказах на пэўную тэму трэба трымацца гэтай тэмы. Каб змяніць абмеркаванне, трэба пачаць новую тэму.
5 Забараняюцца заключэнні наконт меркаванняў іншых карыстальнікаў.
Забараняецца каментаваць меркаванні іншых без іхняга дазволу («Здаецца, Джэні мяркуе, што…»).
6 У выпадку блакавання тэмы забараняецца ўзнаўляць абмеркаванне.
Нельга аднаўляць абмеркаванні ў тэмах, заблакаваных або схаваных персаналам ProZ.com або мадэратарамі. Пасля блакавання падобнай тэмы допісы ў ёй нельга рэдагаваць.
7 Трэба ўжываць мову, вызначаную для форума.
Для кожнага форума вызначаная адпаведная мова, якой трэба па магчымасці карыстацца ў абмеркаваннях. Калі не пазначана адмыслова, працоўнай мовай з’яўляецца англійская.
8 Нельга абмяркоўваць канкрэтных працадаўцаў.
Не дапускаюцца допісы аб канкрэтных працадаўцах (якія ўключаюць імя/назву, даведачныя звесткі, спасылкі на сайт і іншыя спосабы ідэнтыфікацыі) як станоўчага, так і адмоўнага змесціва. (Аб сваёй імавернасці паўторнага супрацоўніцтва з канкрэтным працадаўцамі карыстальнікі могуць паведаміць праз базу Blue Board на ProZ.com).
9 Аўтары допісаў нясуць адказнасць за захаванне аўтарскіх правоў.
Забараняецца без дазволу выкарыстоўваць матэрыялы, абароненыя аўтарскім правам, таварным знакам або іншым падобным чынам. Можна ўжываць толькі ўрыўкі або спасылкі на артыкулы, калі на іншае не атрыманы дазвол выдаўца. Калі падобны дазвол ёсць, гэта павінна быць ясна пазначана ў допісе.
10 Юрыдычныя інтэрпрэтацыі забароненыя.
На форумах нельга публікаваць юрыдычныя інтэрпрэтацыі і меркаванні наконт юрыдычных праблем, датычных правілаў і функцый ProZ.com. Падобнае след накіроўваць у пісьмовым выглядзе на адрас штаб-кватэры ProZ.com.
11 Ужываць адмысловыя раздзелы сайта.
Форумы не прызначаныя для шэрагу пытанняў, для якіх сайт мае адмысловыя раздзелы. [ Пералік адмысловых раздзелаў сайта знаходзіцца тут ]
12 На форумах забараняецца абмяркоўваць працэс адбору ў праграму Certified PRO.
Каб захаваць цэласнасць працэса адбору, на форумах не след абмяркоўваць асобныя дэталі працэса адбору ўдзельнікаў праграмы Certified PRO. Таксама на форумах не след абмяркоўваць уласны досвед удзелу ў працэсе адбору для праграмы Certified PRO, у тым ліку прычыны прыняцця або адхілення заяўкі. Пытанні можна накіроўваць у службу падтрымкі.
13 Аб’явы аб мерапрыемствах па-за межамі ProZ.com дапускаюцца толькі ў раздзеле форума «Language Industry Events & Announcements».
У раздзеле форума «Language Industry Events & Announcements» («Падзеі і аб’явы лінгвістычнай галіны») або праз «Translation news service» («Службу навін перакладчыцкай галіны» можна апублікаваць адну аб’яву аб адным мерапрыемстве. Дадатковыя аб’явы (такія як «напамін», «апошні шанец паўдзельнічаць») не дапускаюцца. Забараняецца рабіць аб’явы аб мерапрыемствах у іншых раздзелах форума. Выключэнне — неангламоўныя форумы і форумы, датычныя канкрэтных краін. Адну аб’яву аб мерапрыемстве можна апублікаваць у адным неангламоўным форуме або форуме, датычным канкрэтнай краіны (але не ў дадатак да публікацыі ў раздзеле форума «Language Industry Events & Announcements» або праз «Translation news service», а замест падобнай публікацыі).

Выкананне згаданых правілаў з’яўляецца ўмовай для працягу правоў на доступ і выкарыстанне сайта.

Забеспячэнне выканання правілаў

Персанал і мадэратары сайта могуць выконваць любое з наступных дзеянняў у мэтах забеспячэння выканання пазначаных правілаў сайта:
* звяртацца да карыстальнікаў сайта, каб прыцягнуць увагу да пэўных правілаў;
* не ўхваляць (або выдаляць/хаваць) паведамленні, якія парушаюць правілы;
* рабіць так, каб карыстальнікі, выканаўшыя пэўныя дзеянні, бачылі паведамленні, звязаныя з правіламі;
* прыпыняць, часова або пастаянна, доступ да функцый сайта, ужытых пры парушэнні правілаў;
* касаваць профіль або членства (толькі персанал)

Мадэратары і супрацоўнікі павінны дзейнічаць у адпаведнасці з правіламі і абароненыя імі такім сама чынам, як і іншыя члены.

Касаванне

У рэдкіх выпадках цяжкіх парушэнняў персанал ProZ.com можа скасаваць профіль (і членства) з неадкладным набыццём моцы. У большасці выпадкаў, аднак, на ProZ.com ужываецца практыка выдачы жоўтых / чырвоных картак, падобна таму, як гэта робіцца ў футболе, для скасаванняў.

Жоўтыя і чырвоныя карткі выдаюцца толькі персаналам сайта. Даецца спасылка на правіла паводле ягонага нумара і рэгіструецца дата карткі. Тэрміны «жоўтая картка» і «чырвоная картка» выкарыстоўваецца яўна: яны ўключаюцца ў тэму паведамлення пры адпраўцы па электроннай пошце.

Карыстальнік сайта, які атрымаў жоўтую картку, можа працягваць карыстацца сайтам (часам з некаторымі абмежаваннямі), але яму аб’яўляецца, што далейшыя парушэнні прывядуць да скасавання. Асоба, чый профіль быў скасаваны, не будзе ізноў прынята на ProZ.com.

У дачыненні да працадаўцаў дзейнічаюць Правілы скасавання.

Тлумачэнне

Каб атрымаць тлумачэнні што да любога з вышэйзгаданых правілаў або забеспячэння выканання правілаў, накіруйце запыт у службу падтрымкі.

Request help


Site Documentation


The member services and support team
Jared

Jared

Lucia

Lucia

Alejandro

Alejandro

Helen

Helen

Yana

Yana

Maria D

Maria D

Karen

Karen

Enrique Manzo

Enrique Manzo

Evelio

Evelio

Julieta

Julieta

Mariano

Mariano

Hayjor Roca

Hayjor Roca

Andrea

Andrea

Rocio Tempore

Rocio Tempore

Rocio Palacios

Rocio Palacios

Ezequiel

Ezequiel

Your current localization setting

беларуская

Select a language

All of ProZ.com
  • All of ProZ.com
  • Пошук тэрмінаў
  • Замовы
  • Форумы
  • Multiple search