Правілы сайта

Правілы карыстання ProZ.com

Наступныя правілы створаныя, каб пашырыць і абараніць прыемную, арыентаваную на вынікі атмасферу ProZ.com як працоўнага месца перакладчыкаў. Карыстаючыся сайтам, вы пацвярджаеце, што прымаеце гэтыя правілы і згаджаецеся выконваць іх.


Правіла сайта

1.1 «Дапаможныя» і «гласарныя» пытанні KudoZ прызначаюцца адпаведна толькі для дапамогі ў перакладзе тэрмінаў і складання гласарыеў.
Ужыванне платформы для рэкламы, дыскусій і любых іншых мэтаў акрамя дапамогі ў перакладзе тэрмінаў забараняецца.
1.2 KudoZ — толькі для моўных пытанняў.
Усе допісы ў KudoZ павінны абмяжоўвацца тэматыкай тэрміналогіі. Строга забараняюцца каментарыі асабістага характару, як непасрэдна ў KudoZ, так і ў іншых раздзелах сайта.
1.3 Палі для ўводу тэксту могуць ужывацца толькі ў мэтах, для якіх яны прызначаныя.
Напрыклад:
  • Поле «Для абмеркавання» прызначана для падання дадатковых звестак і абмеркавання пытання з лінгвістычнага гледзішча. Адказы на пытанні KudoZ для складання гласарыяў могуць даваць і карыстальнікі, якія не адпавядаюць крытэрыям для адказу.
  • Поле для тлумачэнняў прызначана для абгрунтавання прапанаванага перакладу.
  • Палі для вэб-спасылак прызначаны для спасылак на Інтэрнэт-рэсурсы, да якіх аўтар пытання і іншыя карыстальнікі могуць звярнуцца ў выпадку патрэбы ў дадатковым абгрунтаванні.
  • Палі даведкі прызначаны для падання даведачных звестак, якія могуць быць карыснымі для аўтара пытання, але не з’яўляюцца адказам, і таму за іх немагчыма атрымаць балы.
Ужыванне згаданых палёў для любых іншых мэтаў, апроч апісаных, забараняецца. Напрыклад, каментарыі тыпу «Вывучаў медыцыну 3 гады» след пакідаць у полі для тлумачэнняў, але не ў полі для даведачных матэрыялаў.
1.4 Трэба прытрымлівацца формы гласарыя.
З пытанняў і адказаў KudoZ аўтаматычна складаюцца праекты гласарыяў. З гэтай прычыны выразы тыпу «гл. ніжэй», «у такім кантэксце» і да г. п. нельга ўводзіць у палі для тэрмінаў як пры публікацыі пытанняў, так і пры прапанове перакладаў. Не трэба ўводзіць пытальнікі, двукоссі, беспадстаўныя вялікія літары і іншае, чаго не бывае ў слоўніках. У выпадку пытанняў KudoZ для складання гласарыяў прапанаваныя пераклады павінны ўключаць уласна пераклад тэрміна, азначэнне і прынамсі адзін прыклад ужывання (усё — на мове перакладу).
1.5 Трэба прымаць захады, каб не раскрываць канфідэнцыйныя звесткі ў допісах у KudoZ.
У большасці выпадкаў у пытанні KudoZ не след уключаць назвы/імёны кліентаў. Таксама трэба быць пільнымі, каб сам па сабе тэрмін або кантэкст не раскрываў канфідэнцыйнай інфармацыі.

Выкананне згаданых правілаў з’яўляецца ўмовай для працягу правоў на доступ і выкарыстанне сайта.

Забеспячэнне выканання правілаў

Персанал і мадэратары сайта могуць выконваць любое з наступных дзеянняў у мэтах забеспячэння выканання пазначаных правілаў сайта:
* звяртацца да карыстальнікаў сайта, каб прыцягнуць увагу да пэўных правілаў;
* не ўхваляць (або выдаляць/хаваць) паведамленні, якія парушаюць правілы;
* рабіць так, каб карыстальнікі, выканаўшыя пэўныя дзеянні, бачылі паведамленні, звязаныя з правіламі;
* прыпыняць, часова або пастаянна, доступ да функцый сайта, ужытых пры парушэнні правілаў;
* касаваць профіль або членства (толькі персанал)

Мадэратары і супрацоўнікі павінны дзейнічаць у адпаведнасці з правіламі і абароненыя імі такім сама чынам, як і іншыя члены.

Касаванне

У рэдкіх выпадках цяжкіх парушэнняў персанал ProZ.com можа скасаваць профіль (і членства) з неадкладным набыццём моцы. У большасці выпадкаў, аднак, на ProZ.com ужываецца практыка выдачы жоўтых / чырвоных картак, падобна таму, як гэта робіцца ў футболе, для скасаванняў.

Жоўтыя і чырвоныя карткі выдаюцца толькі персаналам сайта. Даецца спасылка на правіла паводле ягонага нумара і рэгіструецца дата карткі. Тэрміны «жоўтая картка» і «чырвоная картка» выкарыстоўваецца яўна: яны ўключаюцца ў тэму паведамлення пры адпраўцы па электроннай пошце.

Карыстальнік сайта, які атрымаў жоўтую картку, можа працягваць карыстацца сайтам (часам з некаторымі абмежаваннямі), але яму аб’яўляецца, што далейшыя парушэнні прывядуць да скасавання. Асоба, чый профіль быў скасаваны, не будзе ізноў прынята на ProZ.com.

У дачыненні да працадаўцаў дзейнічаюць Правілы скасавання.

Тлумачэнне

Каб атрымаць тлумачэнні што да любога з вышэйзгаданых правілаў або забеспячэння выканання правілаў, накіруйце запыт у службу падтрымкі.
All of ProZ.com
  • All of ProZ.com
  • Пошук тэрмінаў
  • Замовы
  • Форумы
  • Multiple search