ProZ.com translation contests » Rules

1. Прадстаўленыя пераклады павінны быць арыгінальнай працай. Паўторнае выкарыстанне або ссылка на існыя (напр. апублікаваныя) пераклады, цалкам або часткова, забароненыя і вядуць да дыскваліфікацыі. Дапускаецца сумесная праца з яшчэ адной асобай, але гэтая асобая павінная быць уключаная ў якасці партнёра пры прадстаўленні перакладу.
2. На працягу спаборніцтва асобы спаборнікаў не павінны раскрывацца. На працягу спаборніцтва або галасавання спаборнікам забараняецца абмяркоўваць паданыя імі пераклады або рашэнні, прынятыя імі ў працэсе перакладу. Прадстаўленне звестак, якія маглі б даць магчымасць вызначыць, каму належыць пэўны прадстаўлены пераклад, з’яўляецца падставай для дыскваліфікацыі.
3. Заключэнні наконт перакладаў забараняюцца. Спробы вызначыць аўтара пэўнага прадстаўленага перакладу з’яўляюцца парушэннем правілаў.
4. На працягу спаборніцтва забараняецца рабіць публічныя каментарыі наконт прадстаўленых перакладаў. На працягу спаборніцтва або галасавання ўсім карыстальнікам ProZ.com забараняецца рабіць публічныя каментарыі наконт прадстаўленых перакладаў (або варыянтаў перакладу арыгінальных тэкстаў). Каментарыі ў форумах не будуць ухваляцца, а ў выпадку з’яўлення будуць выдаляцца. Таксама забараняецца непасрэднае асабістае абмеркаванне (напрыклад праз электронную пошту).
5. Спробы схіляць удзельнікаў да галасавання тым або іншым чынам з’яўляюцца парушэннем правіл. Забараняецца схіляць удзельнікаў да галасавання тым або іншым чынам, або да выбару пэўнага перакладу. Таксама забараняюцца спробы ўплыву на вынікі шляхам запрашэння пэўнага кола карыстальнікаў (напрыклад, карыстальнікаў з пэўнай краіны).
6. Нельга публічна выказваць пярэчанні наконт абгрунтаванасці прысуджэння перамогі. Пра выпадкі меркаванай неаб’ектыўнасці трэба паведамляць персаналу сайта праз запыт у службу падтрымкі.