Над чым працуюць перакладчыкі

Дзяліцеся тым, над чым працуеце, каб паведаміць іншым і сачыць за сваёй гісторыяй праектаў. Абмеркаваць гэтую функцыю.

Які праект перакладу вы выконваеце цяпер?

Што прадстаўляе сабой функцыя «Над чым я працую»?

«Над чым я працую» — новая функцыя ProZ.com, праз якую перакладчыкам даецца магчымасць паведамляць іншым аб праектах, над якімі яны працуюць.

Навошта перакладчыку паведамляць іншым аб характары сваёй бягучай працы?

Магчыма, для сацыяльнага ўзаемадзеяння або супрацоўніцтва. Або для таго, каб весці ўлік выкананых праектаў — для сябе ці для таго, каб паведамляць іншым аб характары сваёй працы.

Аб чым можна паведамляць у запісах «Над чым я працую»?

Функцыя «Над чым я працую» прызначаная канкрэтна для таго, каб можна было падзяліцца звесткамі аб праектах, над якімі вы працуеце. Не след рабіць допісы, якія не тычацца бягучых праектаў.

А што наконт дапаможнай працы (рахункі, маркетынг і да г. п.)? Аб ёй можна пісаць?

Не. Гэтая функцыя прызначаная для абмену звесткамі толькі аб рэальных перакладах, над якімі вы працуеце ў цяперашні час.

Некаторыя допісы «Над чым я працую» уключаюць пералік тэрмінаў. Што гэта за тэрміны?

Перакладчыкі маюць магчымасць уключаць «рэпрэзентатыўныя тэрміны» у свае допісы «Над чым я працую». Такім чынам можна даць іншым магчымасць зразумець спецыфіку выкананай працы.

Дзе з’яўляюцца допісы «Над чым я працую»?

Публічныя допісы «Над чым я працую», прызначаныя для прагляду іншымі, можна пабачыць у адмысловых частках сайта ProZ.com, у мабільным дадатку ProZ.com, у TM-Town і ў іншых месцах.

Акрамя ўласна паказу, для чаго яшчэ могуць ужывацца допісы «Над чым я працую»?

Працадаўцы, шукаючы перакладчыкаў праз каталог ProZ.com, могуць задаваць у якасці крытэрыяў ключавыя словы з публічных допісаў «Над чым я працую». Акрамя таго пры пошуку праз каталог можна абмежаваць вынікі перакладчыкамі, якія паведамлялі пра свае праекты праз функцыю «Над чым я працую» за апошнія 30 / 90 / і да г. п. дзён.

Ці можна адказваць на допісы «Над чым я працую»?

Можна напісаць адказ або ўжыць гатовыя шаблоны: «Выдатна» і «І я таксама». А яшчэ да аўтараў допісаў можна звярнуцца наўпрост праз іхнія профілі.

Каму можа спатрэбіцца звярнуцца да аўтара допісу «Над чым я працую»?

Напрыклад, гэта можа быць працадаўца, зацікаўлены ў перакладчыку вашага профілю для выканання працы, падобнай на тую, якую вы апісваеце. Аналагічна, гэта можа быць калега-перакладчык, здольны падказаць карысны рэсурс, падзяліцца досведам і меркаваннямі і да г. п.

Хто можа публікаваць запісы «Над чым я працую»?

Магчымасць публікацыі на ProZ.com маюць толькі тыя, хто аформіў поўнае прафесійнае членства на ProZ.com. Члены TM-Town маюць магчымасць публікацыі на TM-Town. Валанцёры арганізацыі «Перакладчыкі без межаў» маюць магчымасць публікацыі праз платформу яе перакладчыцкага цэнтра. Ёсць таксама магчымасць публікацыі праз мабільны дадатак ProZ.com і праз API партнёраў (напр. CafeTran).

Ці могуць з гэтай функцыі нейкім чынам скарыстацца нячлены?

Нячлены могуць чытаць запісы іншых карыстальнікаў і адказваць на іх.

Якія праекты можна згадваць у допісах «Над чым я працую»?

Які заўгодна праект перакладу насамрэч. Чым цікавейшы або складанейшы праект, тым цікавейшы можа быць допіс.

Што наконт канфідэнцыйных звестак?

Публікаваць канфідэнцыйныя звесткі не варта.

Ці праходзяць мадэрацыю допісы «Над чым я працую»?

Так. Непрымальныя допісы або допісы не на тэму праектаў перакладу могуць быць выдаленыя.

Хто пабачыць мае запісы «Над чым я працую»?

Згадваючы праект у запісу «Над чым я працую», трэба пазначыць, ці будзе допіс публічным або прыватным. Прыватныя допісы бачыце толькі вы (і яны служаць перш за ўсё для мэтаў асабістага ўліку).

Як ужываць запісы «Над чым я працую» для асабістага ўліку?

Каб выкарыстоўваць запісы «Над чым я працую» чыста для асабістага ўліку, пазначайце, што допісы прыватныя. Надалей вы зможаце аглядаць спіс праектаў, каб узгадваць выкананую працу.

Дзе можна скарыстацца з функцыі «Над чым я працую»?

Чытаць і публікаваць запісы «Над чым я працую» можна на сайце ProZ.com, у TM-Town і ў мабільным дадатку ProZ.com.